Перайсьці да зьместу

Гнеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Гнеў — адмоўна афарбаваны афэкт, накіраваны супраць адчуваемай несправядлівасьці, і суправаджаецца жаданьнем ліквідаваць яе.

У ісламе гнеў разумеецца як эмацыйная ўзрушанасьць, выкліканая моцнай незадаволенасьцю з-за крыўды або несправядлівасьці. Лічыцца, што «імгненны гнеў», узьнікненьне якога непадуладна кантролю чалавека, зьяўляецца натуральным і не заганным. У адрозьненьне ад яго, дзеяньні, якія зьдзяйсьняюцца пад уплывам гневу — асуджаюцца.

У хрысьціянстве гнеў разумеецца як «моцны, узбуджаны стан духу супраць блізкага», грахоўнасьць або бязгрэшнасьць якога залежыць ад яго прычынаў, мэты і ступені. Лічыцца, што гнеў набожных людзей уяўляе сабой іх крайнюю агіду і абурэньне супраць граху, зьяўляецца бязгрэшным і не чужым нават Богу. У той жа час гнеў супраць блізкага, асабліва зацягвальны, лічыцца грахоўным, здольным перарастаць у злосьць і жаданьне помсты. Грахоўны гнеў лічыцца адным зь сямі сьмяротных грахоў.