Перайсьці да зьместу

Палацава-паркавы комплекс Сапегаў (Дзярэчын)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Палац Сапегаў (Дзярэчын)»)
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Палацава-паркавы комплекс Сапегаў
Палац Сапегаў. Н. Орда, 21 траўня 1877 г.
Палац Сапегаў. Н. Орда, 21 траўня 1877 г.
Краіна Беларусь
Вёска Дзярэчын
Архітэктурны стыль клясыцызм
Аўтар праекту Ян Самуэль Бэкер і Лаўрын Гуцэвіч
Палацава-паркавы комплекс Сапегаў на Вікісховішчы

Палацава-паркавы комплекс Сапегаў — помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XVIII ст. у Дзярэчыне. Знаходзіўся ў цэнтры мястэчка, каля Рынку. Твор архітэктуры клясыцызму.

Комплекс складаўся з палаца і парку. У другой палове XIX ст. комплекс разрабавалі расейскія ўлады, а па Другой сусьветнай вайне савецкія ўлады дашчэнту зьнішчылі палац.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мураваны палац у Дзярэчыне збудавалі ў 1786 годзе на сродкі канцлера Аляксандра Міхала Сапегі паводле праекту архітэктараў Я. С. Бэкера і Л. Гуцэвіча як вайсковую навучальную ўстанову («Акадэмія»).

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У пачатку XІX ст. Францішак Сапега пераўтварыў будынак у палац і атачыў яго паркам. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1831 годзе ўлады Расейскай імпэрыі канфіскавалі палац у Сапегаў, а ўсе мастацкія каштоўнасьці вывезьлі ў Санкт-Пецярбург.

У пачатку XX ст. палац перарабілі пад расейскія кашары.

Па Другой сусьветнай вайне палац зьнішчылі савецкія ўлады.

Палац — помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта быў 1-павярховы прастакутны ў пляне будынак. Цэнтральная частка з мансардай на галоўным фасадзе вылучалася 8-калённым дарычным портыкам з трыкутным франтонам, аздобленым ляпным геральдычным картушам. Пакаты вальмавы дах захіляўся парапэтам. У дэкоры фасадаў выкарыстоўваліся рытмічна разьмешчаныя прастакутныя філёнгі і вокны.

Меў калідорны плян з квадратнай заляй у цэнтры. Сярод памяшканьняў вызначаліся карцінная галерэя, археалягічны кабінэт і бібліятэка.

Палац разьмяшчаўся ў парку рэгулярна-тэрасавага тыпу («Малы Вэрсаль») з сыстэмай ставоў[1].

  1. ^ Кулагін А. Дзярэчынскі палац // Архітэктура Беларусі. Энцыкл. — Менск, 1993. С. 197.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]