Перайсьці да зьместу

Арка Гдыня

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Арка Гдыня
Заснаваны 1929
Горад Гдыня, Польшча
Стадыён ГОСіР
Умяшчальнасьць: 15 139
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Экстракляса
 · 2025—2026 17 месца (паніжэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
arka.gdynia.pl (пол.)

«Арка» (па-польску: Arka) — польскі футбольны клюб з гораду Гдыні. Заснаваны ў 1929 годзе. Двухразовы ўладальнік Кубка Польшчы (1979, 2017).

Гісторыя «Аркі» бярэ свой пачатак у 1929 годзе, калі група работнікаў порту Гдыні заклалі спартовы клюб. У 1932 годзе ў Палянцы Радлоўскай быў адкрыты новы стадыён. Гэтае месца выкарыстоўвалася клюбам ажно да 2000 году. У 1947 годзе адбылося аб’яднаньне шэрагу клюбаў з Гдынскага рэгіёну. У 1953 годзе каманда ўпершыню прабілася ў трэці дывізіён польскага футболу, паказваючы добры футбол цягам усяго сэзону. Акрамя гульняў у міжваяводзкай лізе «Арка» дэбютавала ў Кубку Польшчы, дзе у першым сваім матчы турніру перамагла другую каманду лодзкага ЛКС зь лікам 5:2, а ў матчы за выхад у 1/16 фіналу — ольштынскую «Вармію» з такім жа лікам.

У 1960 годзе, пасьля драматычнай гульні супраць кракаўскага «Гутніка», «Арка» атрымала права выступіць у другой дывізіёне. Перад самым пачаткам сэзону другой лігі 1964—1965 гадоў клюбу была нададзеная назва МЗКС Гдыня, але не зважаючы на гэта, заўзятары працягвалі выкарыстоўваць старую назву «Арка». Артыкул на гэтую тэму быў апублікаваны ў газэце Głos Wybrzeża, у якім прапаноўвалася вярнуцца да традыцыйнай назвы. У выніку папярэдняя назва была адноўленая 9 траўня 1972 году. Ужо ў наступным сэзоне 1973—1974 гадоў каманда ўпершыню ў сваёй гісторыі прабілася ў Экстраклясу[2].

Матч супраць варшаўскай «Палёніі» ў 2010 годзе.

9 траўня 1979 году, у сёмую гадавіну перайменаваньня клюбу, «Арка» здабыла Кубак Польшчы, выгуляўшы ў фінале кракаўскую «Віслу» зь лікам 2:1, дзякуючы галам Януша Купцэвіча і Тадэвуша Крыстыняка. Здабыўшы галоўны кубкавы трафэй краіны, «Арка» стала першай футбольнай камандай з Памор’я, якая дасягнула такога посьпеху. Акрамя таго, перамога ў кубку дазволіла «Арцы» згуляць у Кубку ўладальнікаў кубкаў. У 1/16 фіналу «Арка» сустрэлася з баўгарскім «Берое». 19 верасьня «Арка» прымала каманду з Баўгарыі і перамагла зь лікам 3:2, але матч у адказ скончыўся паразай зь лікам 0:2. Такім чынам, «Арка» выбыла з спаборніцтваў. Ужо праз тры гады пасьля гістарычнага посьпеху «Арка» заняла перадапошняе месца ў Экстраклясе і вылецела ў другі дывізіён. Наступныя гады вызначыліся заняпадам, бо «Арка» спаборнічала ў другой і трэцяй лігах. Аднаўленьня каманды заўзятарам давялося чакаць да 2000 году. У той год клюб пераехаў на новы Гарадзкі стадыён. У сэзоне 2004—2005 гадоў гдынцы прапусьцілі найменшую колькасьць галоў сярод усіх каманд, занялі трэці радок у Першай лізе і праз 23 гады вярнуліся ў Экстраклясу.

Аднак у наступным сэзоне, пасьля пасьпяховага восеньскага адрэзку, кіраўніцтва клюбу поруч зь пяцьцю іншымі камандамі пачула абвінавачваньні ва ўдзеле ў карупцыйным скандале, які ахапіў польскі футбол. 22 сакавіка 2007 году клюб быў адхілены ад усіх спаборніцтваў на адзін месяц. Згодна з далейшымі захадамі, зробленымі пасьля расьсьледаваньня, «Арка» была пераведзеная ў Першую лігу і атрымала штраф у 200 тысяч злотых ды пяць зьняты пунктаў з пачатку наступнага сэзону. Захаваўшы асноўны склад, гдынскі клюб адразу вярнуўся ў эліту. У сэзоне 2016—2017 гадоў «Арка» займела чарговыя посьпехі, бо ў другі раз у гісторыі стала ўладальніцай Кубку Польшчы, адолеўшы ў фінале познанскі «Лех» зь лікам 2:1 у дадатковы час. Гэтая перамога дазволіла клюбу згуляць у трэцім раўндзе адборачнага раўнду Лігі Эўропы. На пачатку наступнага сэзону «жоўта-сінія» таксама перамаглі чэмпіёнаў краіны клюб «Легію» ў сэрыі пэнальці.

Актуальны на 22 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Польшчы Бр Енджэй Грабэльны Edit this on Wikidata 2001
2 Сьцяг Гішпаніі ПА Марк Навара Edit this on Wikidata 1995
3 Сьцяг Польшчы Аб Сэрафін Шота Edit this on Wikidata 1999
4 Сьцяг Канады Аб Домінік Затар Edit this on Wikidata 1994
6 Сьцяг Гішпаніі ПА Люіс Пэрэа Эрнандэс Edit this on Wikidata 1997
7 Сьцяг Польшчы Нап Оскар Кубяк 2006
8 Сьцяг Кот д’Івуару ПА Алясан Сыдыбэ Edit this on Wikidata 2002
9 Сьцяг Грузіі ПА Торніке Гапрындашвілі Edit this on Wikidata 1997
10 Сьцяг Францыі ПА Арэльен Нгіямба Edit this on Wikidata 1999
11 Сьцяг Польшчы ПА Давід Кацыла Edit this on Wikidata 2002
19 Сьцяг Латвіі Нап Уладыслаўс Гуткоўскіс Edit this on Wikidata 1995
21 Сьцяг Польшчы ПА Патрык Шыш Edit this on Wikidata 1998
22 Сьцяг Польшчы ПА Міхал Жухоўскі Edit this on Wikidata 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
23 Сьцяг Гішпаніі Аб Энрыке Эрмоса Edit this on Wikidata 1999
27 Сьцяг Швайцарыі ПА Жуан Алівэйра Edit this on Wikidata 1996
29 Сьцяг Польшчы Аб Міхал Марцьянік Edit this on Wikidata 1994
30 Сьцяг Польшчы Бр Кацпэр Кшэпіш Edit this on Wikidata 1999
31 Сьцяг Украіны Нап Назар Русін Edit this on Wikidata (ар. Сандэрлэнд) 1998
33 Сьцяг Польшчы ПА Давід Абрамовіч Edit this on Wikidata 1991
35 Сьцяг Польшчы ПА Каміль Якубчык Edit this on Wikidata 2004
37 Сьцяг Нямеччыны ПА Сэбастыян Керк Edit this on Wikidata 1994
77 Сьцяг Польшчы Бр Даміян Вэнгляж Edit this on Wikidata 1996
94 Сьцяг Польшчы Аб Давід Гойны Edit this on Wikidata (капітан) 1994
99 Сьцяг Гішпаніі Нап Эду Эсьпіяў Edit this on Wikidata 1994
Сьцяг Польшчы Бр Павал Дэпка 2005

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]