Нэнсі Пэлосі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Нэнсі Пэлосі
Official photo of Speaker Nancy Pelosi in 2019.jpg
1981 — 1983
1985 — 1986
4 студзеня 2007 — 3 студзеня 2011
Папярэднік Dennis Hastert[d]
Наступнік Джон Бэйнэр[d]
3 студзеня 2017 — 3 студзеня 2019
6 студзеня 2015 — 3 студзеня 2017
3 студзеня 2013 — 3 студзеня 2015
5 студзеня 2011 — 3 студзеня 2013
6 студзеня 2009 — 3 студзеня 2011
4 студзеня 2007 — 3 студзеня 2009
4 студзеня 2005 — 3 студзеня 2007
7 студзеня 2003 — 3 студзеня 2005
3 студзеня 2001 — 3 студзеня 2003
6 студзеня 1999 — 3 студзеня 2001
7 студзеня 1997 — 3 студзеня 1999
4 студзеня 1995 — 3 студзеня 1997
5 студзеня 1993 — 3 студзеня 1995
3 студзеня 1991 — 3 студзеня 1993
з 3 студзеня 2019
Папярэднік Paul Ryan[d]
3 студзеня 2019 — 3 студзеня 2021
з 3 студзеня 2021
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 26 сакавіка 1940(1940-03-26)[1][2][3][…] (82 гады)
Партыя:
Сужэнец: Paul Pelosi[d]
Дзеці: Alexandra Pelosi[d], Paul Pelosi, Jr.[d], Christine Pelosi[d] і Nancy Corinne Prowda[d]
Бацька: Thomas D'Alesandro, Jr.[d]
Маці: Annunciata M. "Nancy" D'Alesandro[d][7]
Адукацыя:
Узнагароды:

Нэнсі Патрыцыя Пэлосі (па-ангельску: Nancy Patricia Pelosi; нар. 26 сакавіка 1940, Балтымар, Мэрылэнд, ЗША) — амэрыканская палітычная дзяячка, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША (з 1993 году) ад 8-й выбарчай акругі (Сан-Францыска) у Каліфорніі, лідэр фракцыі дэмакратаў у Палаце прадстаўнікоў (з 2003 году). З 2019 году займае пасаду сьпікера Палаты прадстаўнікоў ЗША, таксама займала яе з 2007 да 2011 году.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзілася ў сям’і дэмакрата Томаса д’Алесандра, які быў кангрэсмэнам ЗША ад штата Мэрылэнд і мэрам Балтымару. Брат Нэнсі таксама быў мэрам Балтымару ў 1967—1971 гадах. Навучалася ў Вашынгтонскім унівэрсытэце Трыніці (выпуск 1962 году).

2 чэрвеня 1987 году выйграла выбары ў Кангрэс ЗША ад 8-й выбарчай акругі ў Сан-Францыска — у акрузе, якая галасуе за дэмакратаў з 1949 году. Пэлосі пераабіралася ў Кангрэс зь ня менш за 75 % галасоў.

У 2001 годзе Пэлосі абраная партыйным арганізатарам дэмакратычнай меншасьці Кангрэсу ЗША — гэта другі выбарны пост пасьля пасады лідэра меншасьці. У 2003 годзе сама заняла пасаду лідэра меншасьці.

Працавала ў пастаянным адмысловым камітэце Палаты прадстаўнікоў па справах разьведвальных службаў і ў Камітэце асыгнаваньняў. Пасьля тэрарыстычных актаў 11 верасьня 2001 году кіравала ў Кангрэсе разглядам працы спэцслужбаў і распрацоўвала законапраект аб стварэньні незалежнай камісіі па вывучэньні дзейнасьці фэдэральнага ўраду — «Камісіі 9/11».

Нэнсі Пэлосі была адным з самых жорсткіх крытыкаў адміністрацыі Джорджа Буша малодшага, а затым — губэрнатара штату Каліфорнія Арнольда Шварцэнэгера.

4 студзеня 2007 году Пэлосі абрана старшынёй (сьпікерам) Палаты прадстаўнікоў ЗША — яна стала першай жанчынай на гэтай пасадзе за ўсю гісторыю краіны. Пэлосі стала самай высокапастаўленай жанчынай у амэрыканскай гісторыі на момант уступленьня на пасаду, знаходзячыся на трэцяй ступені кіроўнай герархіі пасьля прэзыдэнта і віцэ-прэзыдэнта ЗША. Дэмакраты тады зноў аднавілі большасьць у ніжняй палаце амэрыканскага парлямэнту пасьля дванаццацігадовага знаходжаньня ў апазыцыі.

На прамежкавых выбарах у Палату прадстаўнікоў дэмакраты страцілі большасьць, таму пасада сьпікера перайшла да рэспубліканцаў. З 3 студзеня 2011 году яна была лідэрам фракцыі меншасьці ў Палаце.

На прамежкавых выбарах у Палату прадстаўнікоў у 2018 годзе дэмакраты вярнулі большасьць у гэтым органе ўлады, таму Пэлосі зноў заняла пасаду сьпікера Палаты прадстаўнікоў. Сярод іншай яе дзейнасьці на гэтай пасадзе яна дэ-факта ўзначальвала абодва працэсы імпічмэнту Дональда Трампа ў Палаце прадстаўнікоў у 2019 і 2021 гадах.

Абвастрэньне 2022 году[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

30 ліпеня 2022 году зьявілася інфармацыя, што Пэлосі наведае Тайвань падчас свайго турнэ па Азіі. Гэта выклікала нездавальненьне Кітаю, які не прызнае незалежнасьць Тайваню. ЗША ў адказ накіравала туды авіяносец USS Ronald Reagan (CVN-76). Кітай распачаў каля востраву вайсковыя вучэнньні, Тайвань актывізаваў сваю СПА. У панядзелак прадстаўнік Кітаю ў ААН Чжан Цзюнь папярэдзіў, што візыт падарве адносіны паміж Пэкінам і Вашынгтонам. Міністэрства замежных справаў Кітаю таксама заявіла, што візыт Пэлосі «стане грубым умяшаньнем ва ўнутраныя справы Кітаю», дадаўшы: «Тыя, хто граюць з агнём, загінуць ад яго». Урад ЗША афіцыйна не пацьверджваў, што Нэнсі Пэлосі наведае Тайвань[8].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Nancy Pelosi // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Nancy D"Alesandro Pelosi // FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank, Банк данных о выдающихся женщинах, Görkəmli qadınlar haqqında məlumat bankı
  3. ^ а б Nancy Pelosi // GeneaStar
  4. ^ а б Biographical Directory of the United States Congress (анг.)GPO, 1903.
  5. ^ а б Profile: Nancy Pelosi
  6. ^ а б http://www.usatoday.com/story/onpolitics/2013/01/23/pelosi-superbowl-49ers-ravens/1859309/
  7. ^ geni.com (мн.) — 2006.
  8. ^ Чаму ўсе абмяркоўваюць магчымы візыт сьпікера Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлосі на Тайвань, Радыё Свабода, 2.8.2022