Каросьцін
Выгляд
(Перанакіравана з «Новае Палесьсе (Гомельская вобласьць)»)
| Каросьцін, трансьліт. Karościn | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Гомельская |
| Раён | Лельчыцкі |
| Сельсавет | Асмаленіцкі |
| Першыя згадкі | 1879 |
| Геаграфія | |
| Вышыня НУМ | 145 м |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 51°55′36″ пн. ш. 28°15′59″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 172 чал. (2010) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 2356 |
| Паштовы індэкс | 247868 |
| СААТА | 3228828031 |
| Нумарны знак | 3 |
| Каросьцін на мапе Беларусі ± Каросьцін | |
Каро́сьцін[1] (з 1964 году — Но́вае Пале́сьсе[1]) — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на рацэ Каросьцінцы (прыток Убарці), за 6 км на паўночны ўсход ад Асмаленіка, за 36 км на паўночны захад ад раённага цэнтру Лельчыцы, за 70 км ад чыгуначнай станцыі Жыткавічы. Каросьцін уваходзіць у склад Асмаленіцкага сельсавету.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вядомы з 1879 году як вёска Лельчыцкай воласьці Мазырскага павету. У ліпені 1943 году нямецкія захопнікі спалілі вёску і загубілі 24 жыхары. У 1964 годзе Каросьцін перайменаваны ў Новае Палесьсе.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- XX стагодзьдзе: 1909 год — 52 двары, каля 360 жыхароў; 1917 год — хутар: 73 двары, 470 жыхароў; 1940 год — 96 двароў, 515 жыхароў; 1998 год — 131 двор, 278 жыхароў; 1999 год — 277 жыхароў; 2000 год — 133 двары, 270 жыхароў
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 172 жыхары
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачатковая школа, клюб, крама. Пры клюбе дзейнічае фальклёрны гурт «Палескія напевы»[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf) С. 220
- ↑ Гуканьне вясны і лепшага жыцьця ў Новым Палесьсі
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.