Нач (вёска)
| Нач, трансьліт. Nač | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Ганцавіцкі |
| Сельсавет | Нацкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°50′34″ пн. ш. 26°40′24″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 224 чал. (2009)[1] |
| колькасьць двароў | 135 |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1646 |
| Паштовы індэкс | 225453 |
| Нумарны знак | 1 |
| Нач на мапе Беларусі ± Нач | |
Нач[2] — вёска ў Ганцавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, цэнтар Нацкага сельсавету. На правым беразе ракі Лані.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Назва паселішча ўтворана ад ракі Начы, на якой яно было калісьці заснавана.
У пачатку XIX стагодзьдзя вёска Круговіцкай воласьці Слуцкага павету Менскай губэрні, уласнасьць памешчыкаў Абуховічаў. У 1816 годзе — 14 двароў. У 1879 годзе дзейнічала капліца прыпісаная да Круговіцкага праваслаўнага прыходу. У 1885 годзе — 11 жыхароў. Побач знаходзіліся аднайменныя фальварак і засьценак. Паводле перапісу 1897 году ў вёсцы 24 двары, 164 жыхары, працавалі капліца, хлебазапасны магазін, вадзяны млын.
У 1921 годзе — вёска ў Круговіцкай гміне Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва Польшчы, 263 жыхары. Побач зь вёскай знаходзіўся аднайменны фальварак, 9 дамоў, 63 жыхары.
З 15 студзеня 1940 году ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласьці. З 12 кастрычніка 1940 году цэнтар Лактыскага сельсавету. У 1940 г. — 75 двароў 479 жыхароў.
З 8 студзеня 1954 году ў Берасьцейскай вобласьці. 16 ліпеня 1954 г. цэнтар Лактыскага сельсавету быў перанесены ў Нач, а сельсавет перайменаваны ў Нацкі. Паводле перапісу 1959 году 443 жыхары. З 25 сьнежня 1962 году да 30 ліпеня 1966 году ў Ляхавіцкім раёне.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2009 год — 224 жыхары, 135 двароў[1]
- 1999 год — 342 жыхары
- 1970 год — 383 жыхары (перапіс)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Ганцавіцкі краязнаўчы партал
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 108