Перайсьці да зьместу

Кукава-Бор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кукава-Бор, трансьліт. Kukava-Bor
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Берасьцейская
Раён Ганцавіцкі
Сельсавет Нацкі
Часавы пас
Каардынаты 52°50′20″ пн. ш. 26°35′14″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 69 чал. (2009)[1]
колькасьць двароў 53
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1646
Паштовы індэкс 225451
Нумарны знак 1
Кукава-Бор на мапе Беларусі ±
Кукава-Бор
Кукава-Бор
Кукава-Бор
Кукава-Бор
Кукава-Бор
Кукава-Бор

Ку́кава-Бор[2] — вёска ў Ганцавіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці, уваходзіць у склад Нацкага сельсавету.

У пачатку XX стагодзьдзя ў Круговіцкай воласьці Слуцкага павету Менскай губэрні з назвай Бор былі вядомы 2 урочышчы, адно зь якіх належала Абуховічам, другое — Радзівілам. Разам ва ўрочышчах у 1909 г. было 3 двары, 97 жыхароў. Пазьней іх пачалі лічыць за адно паселішча, якое сталі называць Кукава-Бор.

У 1921 — вёска ў Круговіцкай гміне Лунінецкага павету Палескага ваяводзтва Польшчы, 3 двары, 22 жыхары.

З 15 студзеня 1940 году ў Ганцавіцкім раёне Пінскай вобласьці. З 12 кастрычніка 1940 г. цэнтар Лактыскага сельсавету.

З 8 студзеня 1954 году ў Берасьцейскай вобласьці. Паводле перапісу 1959 г. хутары, 405 жыхароў. З 25 сьнежня 1962 г. да 30 ліпеня 1966 году ў Ляхавіцкім раёне. Паводле перапісу 1970 г. 361 жыхар.

  • 2009 год — 69 жыхароў, 53 двары[1]
  • 1999 год — 145 жыхароў
  1. 1 2 Ганцавіцкі краязнаўчы партал
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 108