Наваса
Наваса Navassa Island | |||
| |||
Афіцыйная мова | ангельская | ||
Форма кіраваньня | залежная тэрыторыя Барак Абама | ||
Плошча • агульная |
5,2 км² | ||
Насельніцтва • агульнае |
каля сотні часовых працоўных | ||
Валюта | Даляр ЗША (USD) | ||
Дамэн верхняга ўзроўню | .um | ||
Наваса (па-ангельску: Navassa Island, па-крэольску: Lanavaz ці Lavash) — невялікая выспа ў Карыбскім моры, паміж Гаіці і Ямайкай. Зьяўляецца тэрыторыяй, залежнай ад Злучаных Штатаў Амэрыкі. На выспу прэтэндуе і Гаіці.
Выспа была адкрытая ў 1502 годзе Хрыстафорам Калюмбам. У XVII i XVIII стагодзьдзях заставалася пірацкай базай. У другой палове XIX стагодзьдзя былі адкрытыя радовішчы гуана, і на выспу заявілі правы ЗША ў 1857 годзе. Хутка запасы гуана скончыліся, і выспа была пакінутая.
Пасьля адкрыцьця Панамскага каналу выспа апынулася ў цэнтры гандлёвых марскіх шляхоў. На Навасе дзейнічаў (да 1996 году) вялікі марскі маяк.
У 1999 годзе выспа была абвешчаная запаведнай зонай. Акрамя гэтага, Наваса мае значнае вайсковае значэньне: за 160 км знаходзіцца кубінскае ўзьбярэжжа.