Навасады (Жабінкаўскі раён)
Навасады лац. Navasady | |
Краіна: | Беларусь |
Вобласьць: | Берасьцейская |
Раён: | Жабінкаўскі |
Сельсавет: | Жабінкаўскі |
Насельніцтва: | 91 чал. (2010) |
Часавы пас: | UTC+3 |
Тэлефонны код: | +375 1641 |
Паштовы індэкс: | 225102 |
Нумарны знак: | 1 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°9′10″ пн. ш. 23°57′15″ у. д. / 52.15278° пн. ш. 23.95417° у. д.Каардынаты: 52°9′10″ пн. ш. 23°57′15″ у. д. / 52.15278° пн. ш. 23.95417° у. д. |
± Навасады | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Наваса́ды[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Мухаўцу. Уваходзяць у склад Жабінкаўскага сельсавету Жабінкаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Знаходзяцца за 1,5 км ад аўтамагістралі М1 E30.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вёска Навасады вядомая з XVIII ст. Сама назва паказвае, што паселішча адносна маладое. Існуе грамата Ю. С. Непакойчыцкага пра продаж сваіх прыгонных з маёнтку Навасады (17 красавіка 1749 году). Пазьней маёнтак знаходзіўся у Пржыбораў, складаўся зь вёсак Навасады і Пшанаі.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Навасады апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Гарадзенскай губэрні.
У 1861 годзе на землях колішняга маёнтку ўтварылася частка Рачкаўскага сялянскага таварыства Зьбірагоскай воласьці. Паводле вынікаў перапісу 1897 году, у Навасадах было 30 двароў.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Навасады абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР. Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Навасады апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі. На 1935 год у вёсцы было 30 двароў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1866 год — 79 чал.; 1897 год — 198 чал.
- XX стагодзьдзе: 1935 год — 195 чал.; 1998 год — 131 чал.; 1999 год — 108 чал.
- XXI стагодзьдзе: 2010 год — 91 чал.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Каля вёскі знаходзіцца гідравузел № 9.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 127.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Жабінкаўскага р-на. — Мн.: Ураджай, 1999. — 510 с. (8) л. іл. ISBN 985-04-0272-5