Перайсьці да зьместу

Міхаіл Гуцарыеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхаіл Гуцарыеў
Дата нараджэньня 9 сакавіка 1958(1958-03-09) (68 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак палітык, эканаміст, паэт, бізнэсмэн, кампазытар, прадусар
Сябра ў Дзяржаўная дума Фэдэральнага сходу Расеі III скліканьня[d] і Дзяржаўная Дума Расійскай Федэрацыі II склікання[d]
Узнагароды
ордэн сьвятога дабравернага князя Данііла Маскоўскага II ступені ордэн сьвятога дабравернага князя Данііла Маскоўскага III ступені
ордэн Пашаны ордэн Сяброўства ордэн „Знак Пашаны“ мэдаль «За працоўную доблесьць» мэдаль «За працоўную адзнаку»
Ганаровая грамата прэзыдэнта Расейскай Фэдэрацыі
ордэн святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра ордэн Славы і гонару
ордэн вялебнага Сергія Раданескага ордэн вялебнага Сергія Раданескага III ступені ордэн вялебнага Сергія Раданескага II ступені ордэн вялебнага Сергія Раданескага I ступені
ордэн «Аль-Фахр»
ордэн «Садружнасць» Заслужаны эканаміст Расійскай Федэрацыі ордэн сьвяціцеля Кірылы Тураўскага I ступені

Міхаіл Сафарбекавіч Гуцарыеў (па-расейску: Михаил Сафарбекович Гуцериев; нар. 9 сакавіка 1958, Акмалінск, Казахская ССР, СССР) — расейскі прадпрымальнік, палітык і пясьняр, які зьяўляецца адным з галоўных прыватных інвэстараў у Беларусі й даўнім папьлечнікам Аляксандара Лукашэнкі[1]. Фігурант санкцыйных сьпісаў ЭЗ, Вялікабрытаніі, шэрагу іншых краінаў зь лета 2021 году[2].

Гуцарыеў ​​вучыўся ў Маскоўскім інстытуце нафтахімічнай і газавай прамысловасьці імя І. М. Губкіна(be) і Маскоўскім інстытуце народнай гаспадаркі імя Г. Пляханава(be), а таксама і ў Санкт-Пецярбурскім ўнівэрсытэце МУС Расеі(ru) на юрыста. У 1992 годзе заснаваў расейскую фінансавую ўстанову «Бінбанк(ru)». У 1995 годзе Гуцарыеў ​​быў абраны ў Дзяржаўную думу Расеі, ў 2000 годзе быў пераабраны дэпутатам Думы. У студзені 2000 году быў абраны старшынёю расейскага ААТ «НГК „Слаўнафта“(uk)», а ў 2002 годзе заснаваў кампанію «РусНафта(uk)». Паводле амэрыканскага часопісу «Forbes», Гуцарыеў ​​– адзін з самых багатых расейцаў[3]. Таксма ён мае й кіпрскі пашпарт[1].

У ліпені 2007 году Гуцарыеў ​​публічна абвясьціў, што ўрад Расеі аказвае на яго ціск. Ён паведаміў, што прадае «РусНафту(uk)» кампаніі «Базавы элемэнт(uk)», якая належыць расейскаму прадпрымальніку Алегу Дзерыпаску(uk)[4]. Ціск быў выкліканы расейскім палітыкам Муратам Зязікавым(pl), тагачасным прэзыдэнтам Інгушэтыі, які прад’явіў да Гуцарыева непад’ёмныя фінансавыя патрабаваньні, якія той адхіліў.

Гуцарыеў ​​жыў у Вялікабрытаніі з 2008 году. Расейскі ўрад падаў хадайніцтва пра яго выдачу[5]. Вярнуўся ў Расею ў 2010 годзе, пасьля таго як усе абвінавачваньні былі зьнятыя, а крымінальныя справы закрытыя.

Гуцарыеў таксама актыўна займаецца паэзіяю, піша тэксты сьпеваў. Напрыклад, разам з Шарон Вон ён напісаў лірыку для ўдзельніцы ад Малдовы ў Конкурсе песьні Эўрабачаньне-2021 Натальлі Гардзіенкі(ru).

Гуцарыеў пабудаваў элітную прыватную гімназію ў Драздах, якую скончыў Мікалай Лукашэнка[6].

У кастрычніку 2021 году Гуцарыеў ​​разам з чальцамі сваёй сям’і быў узгаданы ў сьпісе людзей, названых у Паперах Пандоры(de)[2].

У 2022 годзе сумеснае расьсьледаваньне Беларускага расьсьледавальніцкага цэнтру(be), Transparency International(en) ды The Guardian(be) знайшло некалькі аб’ектаў нерухомасьці ў Лёндане, якія належаць Саіду Гуцэрыеву, сыну Міхаіла. Раней прыналежная Саіду нерухомасьць згадвалася ў «паперах Пандоры(be)». Прадстаўнікі сям’і заявілі журналістам, што ў Саіда няма дзелавых сувязяў зь яго бацькам і што Міхаіл ня мае дачыненьня да гэтых актываў, у той жа час значная частка гэтых аб’ектаў была набытая, калі Саід яшчэ вучыўся і не займаўся бізнэсам[7].

Асабістае жыцьцё

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

Жанаты на Аксане Гуцарыевай і мае дзяцей. У жніўні 2007 году пасьля нераскрытай атакі памёр сын Гуцарыева.

Санкцыі ЭЗ, іншых краінаў

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

21 чэрвеня 2021 году быў унесены ў Чорны сьпіс Эўразьвязу ў якасьці асобы, якая атрымлівае выгаду ад рэжыму Лукашэнкі й падтрымлівае яго[8][9]. Пры абгрунтаваньні ўвядзеньня санкцыяў Рада Эўрапейскага зьвязу адзначыла, што Гуцарыеў, які мае дзелавыя інтарэсы ў Беларусі ў шэрагу сфэраў, як даўні сябар Аляксандра Лукашэнкі назапасіў значнае багацьце і ўплыў сярод палітычнай эліты Беларусі[8]. Да прыкладу, падкантрольная Гуцырыеву «Сафмар» была адзінаю расейскаю нафтаваю кампаніяю, якая працягнула пастаўляць нафту на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы падчас энэргетычнага крызісу паміж Беларусьсю й Расеяю 2020 году[8].

Гуцарыеў таксама падтрымліваў Лукашэнку ў спрэчках з Расеяю з нагоды паставак нафты[8]. Ягоная кампанія «Слаўкалій» будуе Нежынскі горна-абагачальны камбінат па вытворчасьці хлёрыстага калію на базе Старобінскага радовішча(be) недалёка ад Любані, у той час як за самую буйную інвэстыцыю ў краіну на два мільярды даляраў ЗША Лукашэнка паабяцаў перайменаваць Любань у Гуцарыеўск[8]. Лукашэнка стаў на абарону Гуцырыева пасьля таго, як супраць яго ў Расеі была ўзбуджаная крымінальная справа, а таксама падзякаваў яму за ахвяраваньні на дабрачыннасьць і шматмільярдныя інвэстыцыі ў Беларусь[8]. Паведамляецца, што Гуцарыеў падарыў Лукашэнку раскошныя падарункі[8].

Гуцарыеў таксама заявіў, што зьяўляецца ўладальнікам рэзыдэнцыі, якая дэ-факта належыць Лукашэнку, тым самым пакрываючы яго, і, паводле паведамленьняў, прысутнічаў на таемнай інаўгурацыі Лукашэнка 23 верасьня 2020 году[8]. У кастрычніку 2020 году Лукашэнка й Гуцарыеў зьявіліся на адкрыцьці царквы, якую апошні спансаваў[8]. Паводле паведамленьняў СМІ, калі ў жніўні 2020 году былі звольненыя страйкуючыя супрацоўнікі беларускіх дзяржаўных СМІ, работнікі расейскіх СМІ былі дастаўлены ў Беларусь самалётам Гуцырыева для замены звольненых і пасяліліся ў менскім гатэлі «Рэнэсанс», які належыць Гуцырыеву[8].

6 ліпеня 2021 году да санкцыяў ЭЗ далучыліся Альбанія, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Нарвэгія, Паўночная Македонія, Чарнагорыя[10], 7 ліпеня 2021 году – Швайцарыя[11][12]. 9 жніўня 2021 году Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць Гуцарыева і забараніла тэхнічнае абслугоўваньне яго самалётаў[1][13][14]. Эўрапейскія санкцыі ўключаюць забарону на ўезд у краіны ЭЗ і замарожваньне пэрсанальных актываў у іх[15]. Паводле газэты «Коммерсантъ(uk)», яны павінны былі выклікаць праблемы й для падкантрольных Гуцырыеву прадпрыемстваў[9]. 24 чэрвеня 2021 году Гуцарыеў выйшаў з рады дырэктараў «РусНафты(uk)»[16].

2 сьнежня 2021 году ЗША ў рамках чарговага беларускага санкцыйнага пакету ўвялі санкцыі супраць кампаніі «Слаўкалій» і яе верталёта[17].

У 2022 годзе санкцыі супраць Гуцэрыева ўвялі Аўстралія, Канада, Новая Зэляндыя ды Украіна[18].

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
  1. 1 2 3 Financial Sanctions Notice (анг.). Казначэйства Вялікабрытаніі(uk) (2021-08-09).
  2. 1 2 Simon Goodley; Joseph Smith. (2021-10-05) Revealed: Pandora papers unmask owners of offshore-held UK property worth £4bn (анг.). The Guardian(be). Праверана 2021-10-05 г. Архіўная копія ад 2021-10-09 г.
  3. forbes.com
  4. forbes.com:Behind Russia's 'Russneft Affair'
  5. RIA Novosti:New law allows fugitive businessman Gutseriyev to return to Russia
  6. «Бюро»: Все действующие частные школы Беларуси имеют связи во власти (рас.) OCCRP
  7. Jasper Jolly (2022-05-24) The sanctioned oligarch’s son and a £160m London property empire (анг.). The Guardian(be). Праверана 2024-04-23 г.
  8. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 EN COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION 2021/997 of 21 June 2021 implementing Article 8a(1) of Regulation (EC) No 765/2006 concerning restrictive measures in respect of Belarus (анг.). Афіцыйны часопіс Эўрапейскага зьвязу(uk) (2021-06-21). Праверана 2021-06-22 г.
  9. 1 2 Дмитрий Козлов; Илья Усов; Екатерина Волкова; Евгений Зайнуллин; Евгений Хвостик. (2021-06-21) Михаил Гуцериев стал жертвой режима (рас.). Коммерсантъ(uk). Праверана 2021-10-09 г. Архіўная копія ад 2021-10-09 г.
  10. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain third countries with the Council Decision (CFSP) 2021/1002 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). Рада Эўрапейскага зьвязу (2021-07-06). Праверана 2021-09-10 г.
  11. Michael Shields; Kevin Liffey. (2021-07-07) Swiss widen sanctions list against Belarus (анг.). Reuters. Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  12. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (анг.). Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаньнях(de) (2021-07-07). Праверана 2021-07-10 г. Архіўная копія ад 2021-07-07 г.
  13. Британия ввела новый пакет санкций против белорусских властей (рас.). Rosbalt(no) (2021-08-09). Праверана 2021-08-09 г.
  14. Великобритания, США и Канада ввели новые ограничения против Беларуси. Под британские санкции попал и бизнесмен Михаил Гуцериев (рас.). Meduza (2021-08-09). Праверана 2022-01-03 г.
  15. Consolidated text: Council Decision 2012/642/CFSP of 15 October 2012 concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (анг.). EUR-Lex(pl).
  16. Гуцериев решил покинуть совет директоров «РуссНефти» (рас.). Новая газета(uk) (2021-06-24). Праверана 2021-10-09 г. Архіўная копія ад 2021-10-09 г.
  17. ЕС, США, Британия и Канада ввели санкции против Беларуси из-за миграционного кризиса (рас.). Новая газета(uk) (2021-12-02). Праверана 2022-01-03 г.
  18. ГУЦЕРІЄВ Михайло Сафарбекович

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]