Перайсьці да зьместу

Міт’юлян Гэрнінг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Міт’юлянд Гэрнінг»)
Міт’юлян
Поўная назва Football Club Midtjylland
Заснаваны 2 лютага 1999
Горад Гэрнінг, Данія
Стадыён MCH Арэна
Умяшчальнасьць: 11 800
Кіраўнік Мэт’ю Бэнэм[d] і Impact Co A/S[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2023—2024 1 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
fcm.dk (дацк.)

«Міт’юлян» (па-дацку: Midtjylland) — дацкі футбольны клюб з гораду Гэрнінгу. Заснаваны ў 1999 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Даніі (2015, 2018, 2020, 2024) і двухразовы ўладальнік Кубка Даніі (2019, 2022). Клюб быў створаны ў рамках зьліцьця двух клюбаў з гарадоў Гэрнінгу і Ікасту.

Футбольны клюб «Міт’юлян» быў заснаваны Джоні Рунам, прадпрымальнікам і ўладальнікам прыватнага бізнэсу ў лесапрамысловай галіне, і Стээнам Гэсэлем, аўтарызаваным дылерам кампаніі Mercedes-Benz[2].

Мужчыны хацелі аб’яднаць футбольныя клюбы «Ікаст», які быў зафундаваны ў 1935 годзе, і «Гэрнінг Фрэмад», горад нараджэньня якога ёсьць 1918 год. Клюбы дзесяцігодзьдзямі былі супернікамі адзін аднаму, але ніколі яны не гулялі значнай ролі ў дацкім футболе. «Ікаст» меў пэўны посьпех у канцы 1970-х і 1980-х гадоў і тройчы клюб выступаў у фінале Кубка Даніі. Толькі праз доўгія гады перамоваў клюбы ў выніку здолелі дамовіцца і аб’яднацца ў адзіную структуру. Угода паміж клюбамі была канчаткова аформлена 6 красавіка 1999 году і абвешчаная на прэс-канфэрэнцыі на наступны дзень[3][4].

У 2000 годзе «Міт’юлян» дасягнуў падвышэньня да Супэрлігі пасьля выдатнага сэзону ў Першай лізе. Дружына здолела зарабіць на свой рахунак больш пунктаў, чым любая іншая каманда ў гісторыі дывізіёну. У ліпені 2014 году Мэт’ю Бэнгэм, уладальнік ангельскага клюбу «Брэнтфард», стаў мажарытарным акцыянэрам мацярынскай кампаніі FCM Holding Midtjylland[5]. У сэзоне 2014—2015 гадоў клюб упершыню стаў чэмпіёнам краіны. Пазьней «Міт’юлян» яшчэ некалькі разоў атрымоўваў тытул чэмпіёнаў, а ў сэзоне 2020—2021 гадоў дацкі клюб упершныю выйшаў у групавы этап Лігі чэмпіёнаў[6].

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Даніі Бр Ёнас Лёсьль 1989
3 Сьцяг Паўднёвай Карэі Аб Лі Хан-Бом 2002
4 Сьцяг Сэнэгалу Аб Усман Дыяё 2004
5 Сьцяг Уругваю ПА Эміліяна Мартынэс 1999
6 Сьцяг Швэцыі Аб Юэль Андэрсан 1996
7 Сьцяг Гвінэі-Бісаў Нап Франкуліну Джу 2004
8 Сьцяг Швэцыі ПА Крыстафэр Ульсан 1995
10 Сьцяг Паўднёвай Карэі Нап Чо Кю-Сон 1998
11 Сьцяг Чылі Нап Дарыё Асорыё 2004
13 Сьцяг Чэхіі Аб Адам Габрыел 2001
14 Сьцяг Замбіі Нап Эдўард Чылуф’я 1999
15 Сьцяг Даніі Аб Крыстыян Сёрэнсэн 1992
16 Сьцяг Ісьляндыі Бр Эліяс Оляфсан 2000
16 Сьцяг Даніі Бр Нікаляс Бээтсан 2005
17 Сьцяг Нарвэгіі ПА Крыстафэр Аскільдсэн 2001
18 Сьцяг Польшчы Нап Адам Букса 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Калюмбіі ПА Пэдра Брава 2004
20 Сьцяг Даніі ПА Вальдэмар Андрэасэн 2005
21 Сьцяг Эквадора ПА Дэніль Кастыльлё 2004
22 Сьцяг Даніі Аб Мадс Бэх Сёрэнсэн (капітан) 1999
24 Сьцяг Даніі ПА Олівэр Сёрэнсэн 2002
25 Сьцяг Чэхіі Нап Ян Кухта 1997
29 Сьцяг Бразыліі Аб Паўліньню 1995
30 Сьцяг Ангельшчыны Бр Ові Эджээры 2003
38 Сьцяг Бразыліі Нап Мароні 1999
41 Сьцяг Даніі Нап Мікель Гагарза 2006
43 Сьцяг Швайцарыі Аб Кевін Мбабю 1995
47 Сьцяг Даніі Нап Фрэдэрык Гэйсэльбэрг 2003
53 Сьцяг Даніі Нап Віктар Лінд 2003
55 Сьцяг Даніі Аб Віктар Бак 2003
58 Сьцяг Турэччыны Нап Араль Сымсыр 2002
73 Сьцяг Бразыліі Аб Жуніньню 1995

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]