Мірча Эліядэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мірча Эліядэ
па-румынску: Mircea Eliade
Дата нараджэньня 9 (22) сакавіка 1907[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 22 красавіка 1986(1986-04-22)[5][6][7][…] (79 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак антраполяг, дыплямат, гісторык рэлігіі, гісторык, журналіст, навэліст, філёзаф, эсэіст, драматург, пэдагог, прафэсар унівэрсытэту, літаратурны крытык, біёграф, міфограф, аўтар дзёньніку, пісьменьнік, рэлігіязнаўца, этнограф
Навуковая сфэра рэлігіязнаўства
Месца працы
Навуковая ступень ліцэнцыят[d]
Навуковы кіраўнік Surendranath Dasgupta[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Мірча Эліядэ (па-румынску: Mircea Eliade; 13 сакавіка 1907, Бухарэст — 22 красавіка 1986, Чыкага) — румынскі пісьменьнік, гісторык рэлігій і дасьледчык міталёгіі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па паходжаньні румын. Скончыў Бухарэсцкі ўнівэрсытэт. Вывучаў санскрыт у Індыі. Прафэсар Чыкаскага ўнівэрсытэту з 1957 году, грамадзянін ЗША з 1966 году. Аўтар больш за 30 навуковых, літаратурных і філязофскіх прац, перакладзеных на 18 моў сьвету. Свабодна валодаў дзесяцьцю мовамі (румынскай, францускай, нямецкай, італьянскай, англійскай, іўрыт, фарсі, санскрытам, палі, бэнгалі).

Навуковая і дасьледчыцкая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З яго прац па гісторыі рэлігіі найбольш каштоўнымі зьяўляюцца працы, прысьвечаныя шаманізму, ёзе, касмаганічным мітам. Таксама дасьледаваў пераход ад міталягічнага апісаньня сьвету да гістарычнага.

Дасьледаваў праблемы касмалёгіі, пераходу ад міталягічных да раньнегістарычных апісаньняў сьвету мэтадамі гэрмэнеўтыкі. Аўтар шматлікіх фундамэнтальных прац па міталёгіі, гісторыі культуры, рэлігіязнаўстве, гісторыі літаратуры, містычных, эзатэрычных практыках і вучэньнях (напр., ёга, шаманства) і інш. Лічыў, што сакральнае (сьвяшчэннае) зьяўляецца структурай чалавечай сьвядомасьці. Адно з галоўных адрозьненьняў паміж чалавекам архаічнага і сучаснага грамадзтваў бачыў у тым, што першы заўсёды адчуваў сябе непарыўна зьвязаным з Космасам і касьмічнымі рытмамі, тады як сутнасьць другога заключаецца ў яго сувязі з гісторыяй.

Сярод асноўных прац — «Космас і гісторыя: Міт аб вечным вяртаньні» (1954), «Ёга, несьмяротнасьць і свабода» (1958), «Сакральнае і прафаннае: Сутнасьць рэлігіі» (1959), «Вобразы і сымбалі» (1961), «Міт і рэальнасьць» (1963), «Шаманізм: Архаічныя тэхнікі экстазу» (1964), «Гісторыя рэлігійных ідэй» (Т. 1-3; 1978-85) і інш.

Літаратурная творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Акрамя навуковых прац М. Эліядэ напісаў шмат фантастычных твораў з такімі характэрнымі элемэнтамі, як вампіры, злыя духі, прывіды, скрыўленьне часу, пошукі бесьсьмяротнасьці. За раман «Дзяўчына Крысьціна» (Domnişoara Christina, 1936), прысьвечаны эротыцы і сьмерці ў чалавечым жыцьці, галоўным героем якога з’яўляецца вурдалак (па-румынску: strigoi) М. Эліядэ быў абвінавачаны ў распаўсюдзе парнаграфіі і адхілены ад выкладчыцкай дзейнасьці. Большасьць яго літаратурных твораў так ці іначай звязаны з ідэяй «іншага сьвету», схаванага за паўсядзённай рэчаіснасьцю.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  2. ^ Gran Enciclopèdia Catalana (кат.)Grup Enciclopèdia, 1968.
  3. ^ Brozović D., Ladan T. Hrvatska enciklopedija (харв.)LZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  4. ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #118529803 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  5. ^ Mircea Eliade // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
  6. ^ Mircea Eliade // filmportal.de — 2005.
  7. ^ Mircea Eliade // Internet Philosophy Ontology project (анг.)

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
  • Marcello De Martino: Mircea Eliade esoterico. Settimo Sigillo, Roma 2008, ISBN 8-86-148042-X.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мірча Эліядэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў