Бялградзкі ўнівэрсытэт
| Бялградзкі ўнівэрсытэт | |
| Универзитет у Београду | |
Будынак рэктарату Бялградзкага ўнівэрсытэту | |
| па-лацінску: Universitas Belgradensis | |
| Заснаваны | 1808 |
|---|---|
| Тып | дзяржаўны |
| Рэктар | Уладзімер Бумбашыравіч, MD, PhD |
| Факультэтаў | 30 |
| Колькасьць пэрсаналу |
|
| Колькасьць студэнтаў | 89 827 |
| Месцазнаходжаньне | |
| Геаграфічныя каардынаты | 44°49′05″ пн. ш. 20°27′09″ у. д.HGЯO |
| Горад | Бялград |
| Краіна | Сэрбія |
| Знаходзіцца ў складзе | EUA, UNICA |
| Вэб-сайт | www.bg.ac.rs/ |
| Бялградзкі ўнівэрсытэт на мапе Сэрбіі Бялградзкі ўнівэрсытэт | |
Бялгра́дзкі ўнівэрсытэ́т (па-сэрбску: Универзитет у Београду) — найстарэйшы і найбуйнейшы з унівэрсытэтаў у Сэрбіі. Бярэ вытокі ад Вялікай школы, заснаванай у 1808 сэрбскім асьветнікам Дасітэм Абрадавічам. Праз трыццаць гадоў у горадзе Крагуевац быў заснаваны ліцэй, які быў пераведзены ў Бялград у 1841 годзе. У ліцэі было аддзяленьне філязофіі і адчынілася юрыдычнае аддзяленьне. Напачатку 1905 году кароль Пётар I Карагеоргіевіч падпісаў Акт аб Унівэрсытэтах. Бялградзкі ўнівэрсытэт быў асноўнай установай адукацыі ў Каралеўстве Югаславія. У 1941 годзе падчас акупацыі краіны Нямецкімі войскамі ўнівэрсытэт быў зачынены. Пасьля вызваленьня ў 1945 годзе камуністычны ўрад зноў адчыніў Бялградзкі ўнівэрсытэт. Напачатку 1960-х у Бялградзкім унівэрсытэце навучалася каля 50 000 студэнтаў. У 2009/2010 навучальным годзе тут навучалася 89 482 студэнтаў[1]. Пры ўнівэрсытэце працуе бібліятэка імя Сьвятазара Маркавіча. Афіцыйна дзень народзінаў унівэрсытэта адзначаецца 13 верасьня. Рэктар унівэрсытэту ад 2012 году Уладзімер Бумбашыравіч.
Факультэты
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Факультэты Бялградзкага ўнівэрсытэту разьдзяляюцца на чатыры групы. Да факультэтаў сацыяльных і гуманітарных навук адносяцца эканамічны, юрыдычны, факультэт праваслаўнага багаслоўя, пэдагагічны, факультэт вывучэньня бясьпекі, факультэт спэцыяльнага навучаньня і рэабілітацыі, факультэт паліталёгіі, спорту і фізычнага выхаваньня, факультэты філязофіі ды філялёгіі. Да факультэтаў мэдычных навук адносяцца школа мэдыцыны, стаматалягічны факультэт, факультэт вэтэрынарнай мэдыцыны ды фармацэўтычны факультэт. Да факультэтаў прыродазнаўчых навук і матэматыкі адносяцца біялягічны, гэаграфічны, матэматычны, факультэт фізычнай хіміі, фізычны факультэт ды хімічны факультэт. Да факультэтаў тэхналёгій і інжынэрных навук адносяцца архітэктурны, будаўнічы факультэт, школа электратэхнікі, мэханіка-тэхнічны факультэт, сельскагаспадарчы, горназдабыўчы і гэалягічны факультэт, факультэт транспарту і дарожнага руху, тэхнічны факультэт у горадзе Бор, факультэт тэхналёгіі і мэталюргіі, факультэт кіраваньня ды факультэт лясной гаспадаркі.
Вядомыя выкладчыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мілуцін Міланкавіч
- Аляксандар Пагодзін
- Уладзімер Чоравіч
- Георгі Тасіч (па-сэрбску: Ђорђе Тасић)
Вядомыя навучэнцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мілуцін Міланкавіч, сэрбскі інжынэр-будаўнік, кліматоляг, геафізык і астраном
- Міларад Павіч, сэрбскі празаік, паэт, гісторык літаратуры, перакладчык
- Ваіслаў Каштуніца, прэзыдэнт Югаславіі ў 2000—2003
- Мірка Цьветкавіч, сэрбскі дзяржаўны дзеяч, старшыня Ўраду Сэрбіі
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сельскагаспадарчы факультэт
- Філязофскі факультэт
- Факультэт паліталёгіі
- Факультэт вэтэрынарнай мэдыцыны
- Бібліятэка імя Сьвятазара Маркавіча
- Аранжарэя ў Батанічным садзе ўнівэрсытэту
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ The History of the University (анг.). University of Belgrade. Праверана 23 сакавіка 2017 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Афіцыйны сайт (сэрб.)
- Бялградзкі ўнівэрсытэт у Facebook