Мікалай Куляшоў
Мікалай Куляшоў | |
Дата нараджэньня | 10 жніўня 1957[1] (67 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Месца вучобы | |
Навуковая сфэра | лазэрная фізыка |
Месца працы | Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт |
Вядомы як | распрацоўнік некалькіх цьвёрдацельных пасіўных лазэрных затвораў |
Навуковая ступень | доктар навук (1998) |
Узнагароды |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Куляшоў.
Мікала́й Васі́левіч Куляшо́ў (нар. 1957, Галавічполе, Шчучынскі раён, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі фізык.
Доктар фізыка-матэматычных навук (1998) і прафэсар. Выдатнік адукацыі Беларусі (2015) і кавалер ордэна Айчыны 3-й ступені (2020). Сябар-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021). Распрацаваў шэраг цьвёрдацельных пасіўных лазэрных затвораў. На 2022 год працаваў загаднікам катэдры лазэрнай тэхнікі і тэхналёгіі на прыборабудаўнічым факультэце Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўнівэрсытэту.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1979 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўнівэрсытэт і працаўладкаваўся ў Навукова-дасьледчы інстытут дастастоўных фізычных праблемаў. У 1993 годзе стаў намесьнікам кіраўніка Міжнароднага лазэрнага цэнтру Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі, які ўзначаліў у 1999 годзе. Напісаў навуковыя працы ў галіне лазэрнай фізыкі і спэктраскапіі. Дасьледаваў паглынаньне з узбуджаных станаў іёнаў пераходных і рэдказямельных элемэнтаў у лазэрных крышталях. Распрацаваў шэраг лазэрных матэрыялаў і цьвёрдацельных пасіўных лазэрных затвораў[2]. У 1999 годзе ўладкаваўся на катэдру лазэрнай тэхнікі і тэхналёгіі на прыборабудаўнічым факультэце Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. Пазьней узначаліў гэтую катэдру. Да 2021 году пад яго кіраўніцтвам абаранілі 5 кандыдацкіх і 4 магістарскія дысэртацыі. Напісаў звыш 180 артыкулаў у навуковых часопісах і атрымаў 5 аўтарскіх пасьведчаньняў і патэнтаў[3].
У 2015 годзе Міністэрства адукацыі Беларусі ўзнагародзіла Мікалая Куляшова нагрудным знакам «Выдатнік адукацыі Беларусі»[4]. 1 сьнежня 2020 году А. Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджаньні Мікалая Куляшова ордэнам Айчыны 3-й ступені[5], які той асабіста атрымаў 10 сьнежня[6]. У 2020 годзе Мікалай Куляшоў увайшоў у лік найбольш цытаваных навукоўцаў сьвету ў галіне лазэрнай фізыкі. Пад кіраўніцтвам Куляшова катэдра лазэрнай тэхнікі і тэхналёгіі стала вядучай у БНТУ паводле навукова-дасьледчай дзейнасьці. У сьнежні 2020 году Мікалай Куляшоў адзначыў: «За 20 гадоў падрыхтавалі каля 500 інжынэраў. На іх рахунку — распрацоўка і выраб Беларускага касьмічнага апарата, самай перадавой прадукцыі такіх вядомых прадпрыемстваў, як ААТ „Пеленг“ і БелОМА. Ёсьць і прыклады, калі нашыя выхаванцы самі стварылі інавацыйныя прадпрыемствы, прызнаныя сёньня ў свеце. Дарэчы, агульнапрызнаны і наш лазэрны цэнтар»[7]. 17 сьнежня 2021 году Агульны сход Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з блізу 300 прадстаўнікоў абраў Мікалая Куляшова сябрам-карэспандэнтамам[8].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г https://files.knihi.com/preview/Knihi/Slounik/Bielaruskaja_encyklapedyja.djvu.zip/Bielaruskaja_encyklapedyja.18-1.djvu/414_996x9999.jpeg
- ^ Куляшоў Мікалай Васілевіч // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2004. — Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя. — С. 414. — 473 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0295-4
- ^ Куляшоў Мікалай Васілевіч (рас.) // Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт, 2021 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.
- ^ Віншуем прафэсара Куляшова М.В. з узнагародай (рас.) // Беларускі нацыянальны тэхнічны ўнівэрсытэт, 2015 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.
- ^ Ордэны, мэдалі і ганаровыя званьні - узнагарод удастоеныя больш за 60 прадстаўнікоў розных галін // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 1 сьнежня 2021 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.
- ^ Лукашэнка ўручыў БНТУ ордэн Працоўнай Славы і дзяржузнагароды супрацоўнікам ВНУ // БелТА, 10 сьнежня 2021 г. Праверана 27 студзеня 2022 г.
- ^ Аляксандар Піменаў. У лепшых традыцыях // Беларусь : часопіс. — Сьнежань 2020. — № 12 (1047). — С. 12—13. — ISSN 0320-7544.
- ^ Надзея Нікалаева. Шэрагі акадэмікаў папоўніліся // Зьвязда : газэта. — 21 сьнежня 2021. — № 246 (29615). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 10 жніўня
- Нарадзіліся ў 1957 годзе
- Нарадзіліся ў Гарадзенскай вобласьці
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені
- Нарадзіліся ў Шчучынскім раёне
- Беларускія фізыкі
- Выкладчыкі менскіх ВНУ
- Дактары фізыка-матэматычных навук
- Беларускія вынаходнікі
- Сябры-карэспандэнты Акадэміі навук Беларусі
- Лазэры