Мікалай Дарагастайскі
Герб Ляліва | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | мерк. 1524[1] |
| Памёр | 28 студзеня 1597[2] |
| Род | Дарагастайскія[d] |
| Бацькі | Мікалай Кухмістровіч Мар'яна з Лукомскіх |
| Дзеці | Пётар Дарагастайскі, Крыштап Мікалай Дарагастайскі, Раіна Дарагастайская[d][3] і Марына Дарагастайская[d][4] |
Мікалай Дарагастайскі (Аляхновіч; каля 1530 — 28 студзеня 1597) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Стольнік вялікі літоўскі (1566—1576), ваявода полацкі (з 1576)
Валодаў маёнткамі ў Ашмянскім, Віленскім, Менскім, Вількамірскі і Ўпіцкім паветах, Жамойцкім старостве. Быў старостам ваўкавыскім (з 1576) і лепельскім (з 1577), цівуном гандынскім (з 1566), дзяржаўцам вялёнскім, шарашоўскім (з 1574) і бейсаголаўскім.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]З шляхецкага роду Дарагастайскіх гербу Ляліва, сын Мікалая Аляхновіча (Кухмістровіча) і Ганны з Лукомскіх.
Быў каралеўскім дваранінам, у 1566—1576 гадох — стальнікам вялікім літоўскім, з 1576 году — ваяводам полацкім.
Браў удзел у рэдагаваньні Статуту Вялікага Княства Літоўскага 1566 году, у падрыхтоўцы Люблінскай уніі (1569 год). Узяў удзел у Інфлянцкай вайне (1558—1582), вызваліў Невель (1580 год), вызначыўся пры вызваленьні Полацку, за што Стэфан Баторы прызначыў яго камэндантам Полацкага замка.
Ажаніўся з Ганнай Войнай, у шлюбе нарадзіліся дзеці[5]:
- Пётар
- Крыштап Мікалай
- Раіна
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. VI, Ziemia nowogródzka i województwo nowogródzkie XV–XVIII wiek (пол.) / пад рэд. A. Rachuba — Warszawa: Instytut Historii Polskiej Akademii Nauk, 2024. — С. 400. — 524 с. — ISBN 978-83-66911-67-3
- ^ Urzędnicy Wielkiego Księstwa Litewskiego. Spisy, t. V, Ziemia połocka i województwo połockie XIV‒XVIII wiek / пад рэд. Г. Люлевіч — Warszawa: 2018. — С. 237. — ISBN 978-83-65880-49-9
- ^ Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі (белар.) — Мінск: Віктар Хурсік, 2017. — С. 90. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
- ^ Rachuba A. Tryzna Mikołaj (пол.) // Polski Słownik Biograficzny — PAN, 2024. — Т. 55. — С. 348.
- ^ Пазднякоў В. Дарагастайскія // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 1. С. 578.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 684 с. — ISBN 985-11-0314-4