Перайсьці да зьместу

Мікалай Арэхва

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Мікалай Сямёнавіч Арэхва (24 лістапада 1902, вёска Баруны Ашмянскага павету Віленскай губэрні, цяпер Ашмянскі раён Гарадзенскай вобласьці16 ліпеня 1990, Менск) — дзяяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, гісторык. Заслужаны работнік культуры БССР (1981).

Удзельнік грамадзянскай (ваяваў супраць войскаў Юдзеніча) і польска-савецкай войнаў. Чалец ЦВК БССР (1924). Чалец ЦК КПЗБ. У сакавіку 1926 арыштаваны польскай дэфэнзывай. 5 гадоў знаходзіўся ў турмах Польшчы.

Са сьнежня 1939 у СССР. У час 2-й сусьветнай вайны ў Войску Польскім.

З 1956 у Менску, працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гісторыі партыі пры ЦК КПБ.

Аўтар шматлікіх публікацый па гісторыі рэвалюцыйнага нацыянальна-вызваленчага руху, Камуністычнай партыі і камсамола. Адзін з аўтараў калектыўнай працы «Рэвалюцыйны шлях Кампартыі Заходняй Беларусі (1921—1939 гг.)» (Мн., 1966), складальнік і рэдактар зборнікаў дакументаў і матэрыялаў «Барацьба працоўных Заходняй Беларусі за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне і ўз’яднанне з БССР» (т. 1—2, Мн., 1962—1972), зборнікаў успамінаў «У суровыя гады падполля» (Мн., 1958), «Гады выпрабаванняў і мужнасці» (Мн., 1973) і інш.

  • Рэвалюцыйны рух у Заходняй Беларусі ў гады белапольскай акупацыі. Мн., 1958;
  • К вопросу об истории Коммунистической партии Западной Белоруссии // Коммунист Белоруссии. 1957. № 8;
  • Пример служения народу // Коммунист Белоруссии. 1963. № 9 (разам з А. М. Мацко);
  • Накануне II съезда КПЗБ // Годы испытаний и мужества. Мн., 1973;
  • Дела и люди КПЗБ. Мн., 1983.
  1. ^ Uchwała Prezydium Krajowej Rady Narodowej z dnia 10 października 1945 (M.P. z 1945 r. nr 44, poz. 109)
  2. ^ Uchwała Prezydium Krajowej Rady Narodowej z dnia 21 lipca 1946 r. o odznaczeniach funkcjonariuszy Bezpieczeństwa Publicznego za wzorową służbę (M.P. Nr 12 poz. 28)  (пол.)
  • Маракоў Л.У. Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі, 1794—1991. Энц. даведнік. У 10 т. Т. 3. Кн.1. — Мн:, 2003. ISBN 985-6374-04-9.
    • Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў
    • Мяснікоў А. Маладосць вяла наперад // Чырвоная змена. 1977. 26 ліст.
    • Тоўсцік А. Разам назаўсёды // Чырвоная змена. 1979. 16 вер.
    • Міско Я. Таварыш «Пётр» // Полымя. 1982. № 2. С. 162—172
    • Соколова И. Посеянное в людях отзовется… // Полит. собеседник. 1987. № 5. С. 21—23
    • Раманоўскі В. Праз усё жыццё // Вяч. Мінск. 1989. 9 ліст.
    • Бараноўскі Я. «Паколькі мая жонка ўжо сама апраўдвацца і абараняцца не можа…» // Звязда. 1996. 4 крас.
    • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — Т. 1: А — Беліца. — 494 с. — ISBN 5-85700-074-2
    • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы. — 480 с. — ISBN 985-11-0061-7