Мяцельскія гербу Астоя
Мяцельскія гербу Астоя | |
Mietelscy, Metelscy | |
Герб Астоя | |
Тытул | шляхта |
---|---|
Краіна паходжаньня | Каралеўства Польскае |
Прызнаныя ў | Каралеўства Польскае, Вялікае княства Літоўскае, Аўстрыйская імпэрыя, Расейская імпэрыя |
Першы з роду | Ян Скробат-Мяцельскі |
Адгалінаваньне роду | Скробаты |
Мяце́льскія ге́рбу Астоя (па-польску: Mietelscy, Metelscy, па-расейску: Метельские) — шляхецкі род гербу Астоя (некаторыя прадстаўнікі роду памылкова названыя гербу Яліта). Прадстаўнікі роду вядомыя ад 15 ст. у Польшчы, у 17 ст. частка зь іх перасялілася ў Беларусь і Ўкраіну. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітае некаторыя зь іх былі зацьверджаныя ў шляхецтве ў Расейскай і Аўстрыйскай імпэрыях.
Паходжаньне роду
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паводле Каспра Нясецкага, род паходзіць з былога Сандамерскага ваяводзтва Польскага каралеўства. Прозьвішча, верагодна, утварылася ад вёскі Металь (цяпер Сьвентакшыскае ваяводзтва Польшчы). Мяркуючы па прыдомку першага вядомага прадстаўніка роду — Ян Скробат-Мяцельскі, род быў адгалінаваньнем роду Скробатаў гербу Астоя. Дарэчы, за 4 км ад вёскі Металь у той самай гміне Стапніца Бускага павету Сьвентакшыскага павету знаходзіцца вёска Скрабачуў. Першыя ж носьбіты гербу Астоя ў сёньняшнім Сьвентакшыскім ваяводзтве фіксуюцца ў 1259. Гэта былі браты Пётар, староста сандамерскі, і Зьбігнеў. Жылі яны ў вёсцы Крэнпа Апатаўскага павету за 45 км ад узгаданых Металя й Скрабачува. Што тычыцца носьбітаў гербу Астоя, дык яны паходзілі, як лічыцца з роду Сьцібараў. Вядомыя 2 вэрсіі іх паходжаньня: 1) адгалінаваньне роду Чэваеў, якія ў сваю чаргу паходзілі ад Чэвая — унука Попела І (паводле Францішка Пекасінскага)[1]; 2) род паходзіў ад Чцібара (Сьцібара), малодшага брата Мешка I[2].
Вядомыя прадстаўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]16 стагодзьдзе
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ян Скробат-Мяцельскі, у 1499 набыў маёмасьць у Ганны, удавы Паўла з Пэнчлавіц (Пэнцлаўскага), ж. — N Хамэнтоўская
- Пётар, вызначыўся ў вайне ў Інфлянтах, ж. — N Наґорская
Мікалай, дзедзіч Астрова ў 1515
Мікалай, сын Паўла, узгадваецца ў 1579
Кацпар і Тамаш, нарадзіліся ў 1589
Ян Галка, пракуратар любельскі ў 1591
Якуб, дзедзіч на Метлю ў 1592
Геранім, староста сандамерскі ў 1594
Ян і Ваўжынец, сыны Мікалая, узгадваюцца ў 1596
Бартломей, Рэмігян, Станіслаў, сыны Валентыя, узгадваюцца ў 1599
17 стагодзьдзе
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пётр, сын Бальтазара, узгадваецца ў 1614
Анджэй, Кшыштаф, Станіслаў, дзедзічы Метлю ў 1630
Кшыштаф, бурграф гродзкі каменчукоўскі ў 1635
Ян, сын Мікалая, узгадваецца ў 1650
Томаш, пісар гродзкі сандамерскі ў 1651
Альжбета, м. — Аляксандар Любанскі ў 1665
Станіслаў, рэгент гродзкі сандамерскі ў 1666, пісар гродзкі хэнцінскі, ж. — Тарэса зь Едльца ў 1682
Геранім Галка зь Метла Мяцельскі[5], каморнік гранічны пільзнэнскі ў 1650, пісар гродзкі Сандамерскі ў 1674, электар ад Сандамерскага ваяводзтва ў 1669 і 1674, падстолі сандамерскі ў 1678, жыў у Вісьліцкім павеце Сандамерскага ваяводзтва, ж. — Зоф’я Ґлушынская
- Антоні (каля 1680-?), электар ад Сандамерскага ваяводзтва ў 1697, чашнік сандамерскі ў 1723, ж. — Ганна Младаўская
- Марцін (каля 1710-?), харужы панцырны, стольнік хэлмінскі, ж. — Гелена з Касоціц Касэцкая, дачка Францішка з Касоціц Касэцкага гербу Равіч і Тэадоры Арамовіч гербу Адрованж
- Ружа (Разалія), м. — Рафал з Гараднян Гарадынскі гербу Корчак, старота пасярбоўскі
- Анджэй (каля 1740-?), ротмістар у 1 палку Рэчы Паспалітай у 1793
- Францішка, м. — Фэрдынад Фабіян Сэбастыян з Касоціц Касэцкі гербу Равіч (1743-?), падкаморы каралеўскага двору.
- Марцін (каля 1710-?), харужы панцырны, стольнік хэлмінскі, ж. — Гелена з Касоціц Касэцкая, дачка Францішка з Касоціц Касэцкага гербу Равіч і Тэадоры Арамовіч гербу Адрованж
- Ежы
- Мікалай, электар ад Сандамерскага ваяводзтва ў 1697, ж. — Тарэса з Воранава Сулішэўская
- Ганна, м. — 1) Адам з Жаляхова Злоцкі, 2) Міхал Сеньненскі
- Геранім зь Метла, таварыш панцырнай роты ў 1706, электар ад Сандамерскага ваяводзтва ў 1733, ж. — Юстына, дачка Міхала Злоцкага
- Мікалай
- N
- Антоні, уладальнік часткі Дольнага Клемпя, у 1802 зацьверджаны ў шляхецтве ў Галічыне
- N
- Мікалай
- Бэрнард, чашнік лукоўскі, электар ад Кіеўскага ваяводзтва ў 1733
Яцак, пісар падкаморскі, электар у 1669 і 1674 ад Сандамерскага ваяводзтва, віцэ-рэгент гродзкі сандамерскі ў 1677
- Францішак Ксавэры, канонік кіеўскі, дэпутат кароннага Трыбуналу ў 1690
- Юзаф, падчашы каламыйскі ў 1754
Кшыштаф, каморнік сандамерскі
- Анджэй, узгадваецца ў 1686
- Геранім, узгадваецца ў 1686
Каспар, рэктар любельскіх езуітаў у 1690
N. Мяцельскі, жанаты з Аляксандрай, дачкой Стафана Аляксандра Далжкевіча, войскага оўруцкага ў 1690.
Аляксандар, электар з Сандамерскага ваяводзтва ў 1697
18-19 стагодзьдзі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Станіслаў Скробат зь Метла, электар у 1697 з Сандамерскага ваяводзтва, каморнік сандамерскі, падваявода вісьліцкі ў 1704, стольнік мельніцкі ў 1705, м. — Зоф’я зь Мігуліна Жабінская
- Францішак
- Стэфан
Антоні ў 1730 жанаты з Чаркасаўнай зь якой меў нашчадкаў
Ян, арідыякан тарноўскі, пробашч у Ксёнжы, у 1733 падараваў частку Галыславіц Тэафілу Мяцельскаму
Адам, мечнік закрочымскі ў 1738
Ян зь Метла, ж. — Юстына з Кшасьнёва ў 1740
Кшыштаф, харужы закрочымскі ў 1740
Тэадора, м. — Юзаф Блонскі, падстолі кіеўскі ў 1750
Тарэса, м. — Юзаф Драздоўскі, мечнік віньніцкі ў 1751
Юзаф Ян Астоя зь Метла, узгадваецца ў 1769
Юзаф, ж. — Марыяна Барыслаўская
- Анджэй, мечнік закрочымскі ў 1770, ж. — Уршуля Мракоўская
- Ганна, м. — Антоні Янкоўскі, скарбнік рэчыцкі
- Юзаф, шамбялян Станіслава Аўгуста ў 1791
Анджэй і Войцех, вылегітымаваліся ў Галічыне ў 1782
Войцех (1785 — пасьля 1815), сын Антонія і Францішкі, вайсковы дзеяч, паручнік
Мацьвей (Матэвуш) Янавіч Мяцельскі гербу Астоя ў 1816 унесены ў 1 частку РК Кіеўскае губэрні (жыў у Васількоўскім павеце). Ва Ўкраіне Мяцельскія гербу Астоя выводзіліся таксама ў 1804 зь Белае Царквы, у 1800 з Старое Буды, з Дубаўкі ў 1833.
Беларуская галіна
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мяцельскія перасялілся ў Аршанскі павет у 1660 годзе. Першы вядомы прадстаўнік — Самуэль Мяцельскі, які 10 кастрычніка 1660 за баявыя заслугі атрымаў ад Яна Казімера вёску Дубава ў Барысаўскім старостве Аршанскага павету. Ягоны сын Антоні 15 траўня 1678 атрымаў ад Яна Сабескага прывілей на генэральства (ці возьніцтва) Аршанскага павету, а ўнук Габрыель 23 красавіка 1742 арэндаваў у мазырскага чашніка Міхала Герцыка землі ў вёсцы Ставені. У 1803 Мяцельскія жылі ў вёсках Закалівін, Мядзьвядкі, Зураўсі й засьценку Сцудзонкі Лепельскага павету. Праціўнікі Мяцельскіх спрабавалі даказаць іхнае паходжаньне зь сялянаў (сапраўднае прозьвішча — нібыта Гардзіёнкі). Тым ня менш 28 лістапада 1805 зацьверджаныя ў расейскім шляхецтве й унесеныя ў 6 частку Радаводных кнігаў. Падчас разбору шляхты род, верагодна, быў пазбаўлены шляхецтва.
Самуэль (узг. 1660);
- Антоні, возьнік аршанскі ад 1678;
- Габрыель (узг. 1742);
- Рыгор
- Габрыель, 3 лютага 1805 разам са стрыечным братам Тэадорам Матэвушавічам набыў адну валоку зямлі за 300 (?) срэбных рублёў у вёсцы Пуцілкавічы (маёнтак Малыя Дольцы) у Вінцэнта Корсака, былога маршалка Лепельскага павету
- Стэфан
- Дамінік, 20 красавіка 1793 прысягнуў на вернасьць Кацярыне ІІ
- Юзаф
- Максымілян
- Рыгор
- Ян
- Уладыслаў
- Пётра, 20 красавіка 1793 прысягнуў на вернасьць Кацярыне ІІ
- Вінцэнт
- Дамінік, 20 красавіка 1793 прысягнуў на вернасьць Кацярыне ІІ
- Эліяш, 20 красавіка 1793 прысягнуў на вернасьць Кацярыне ІІ
- Ян
- Амброжы
- Ян (яшчэ адзін)
- Матэвуш
- Тэадор, 20 красавіка 1793 прысягнуў на вернасьць Кацярыне ІІ, 3 лютага 1805 разам са стрыечным братам Габрыелем Рыгоравічам набыў адну валоку зямлі за 300 (?) срэбных рублёў у вёсцы Пуцілкавічы (маёнтак Малыя Дольцы) у Вінцэнта Корсака, былога маршалка Лепельскага павету
- Ян
- Агатон
- Раман
- Ануфры
- Цыпрыян
- Агатон
- Парфірыюш
- Тэадор
- Ян
- Анджэй
- Сымон, 20 красавіка 1793 прысягнуў на вернасьць Кацярыне ІІ
- Ніцыфар
- Ян
- Сымон, 20 красавіка 1793 прысягнуў на вернасьць Кацярыне ІІ
- Ян
- Яўхім, 20 красавіка 1793 прысягнуў на вернасьць Кацярыне ІІ
- Ян
- Ніцыфар
- Базыль
- Яўхім, 20 красавіка 1793 прысягнуў на вернасьць Кацярыне ІІ
- Эліяш
- Канстанты
- Юзаф
- Тэадор
- Рыгор
- Габрыель (узг. 1742);
Разам з вышэй пералічанымі выводзіўся Казімеж Мяцельскі, харужы Мсьціслаўскага ваяводзтва, нашчадак Яўхіма, сыноўца Антонія Самуэлевіча. Аднак дакумэнты, якія маглі б пацьвердзіць ягоную роднасьць згарэлі ў 1785 разам з царквой у вёсцы Апанаскаўка, на карысьць чаго сьведчыў апанскаўскі парах Стэфан Нікановіч.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Ścibor Bogusławscy herbu Ostoja
- ^ O kolebce, z której wywodzą się przodkowie Urbasiów. O ziemiach, na których żyli. O udziale przodków Urbasiów w powstaniu i ekspansji państwa Polskiego. O najstarszych legendach i źródłach
- ^ а б Паводле Нясецкага
- ^ а б Паводле Ўрускага
- ^ Каспар Нясецкі піша, што яны карысталіся гербам Яліта. Аднак ён жа сьцьвярджае, што Мяцельскія гэтага гербу ўзгадваюцца толькі ў Бараноўскага, які мог і памыляцца. Вэрсія пра герб Яліта магла зьявіцца праз памылковае прачытаньне зь Метла Мяцельскі як Яліта Мяцельскі
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Ф.2152, воп. 1, спр. 53, арк. 160-163;
- Mietelski herbu Ostoja (t. 6 s. 405-406) // Kasper Niesiecki, Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839-1845;
- Mietelski herbu Jelita (t. 6 s. 405) // Kasper Niesiecki, Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839-1845;
- Mietelski h. Ostoja // Seweryn Uruski (hr.) Herbarz Szlachty Polskiej. Warszawa 1904-1931;
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Мяцельскі / Miacieĺski / Metelski / Метельский (форум Згуртаваньня Беларускай Шляхты);
- Mietelski h. Ostoja // Potomkowie Sejmu Wielkiego(недаступная спасылка);
- СПИСОК ДВОРЯН, ВНЕСЕННЫХ В I-ю ЧАСТЬ РОДОСЛОВНОЙ ДВОРЯНСКОЙ КНИГИ КИЕВСКОЙ ГУБЕРНИИ ЗА 1816 г. (ГАКО)
- Список // Наукове товариство імені братів Вацлава і Едварда Руліковських