Перайсьці да зьместу

Мяцельскія гербу Астоя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мяцельскія гербу Астоя
Mietelscy, Metelscy
Герб Мяцельскіх
Герб Астоя
Краіна паходжаньня: Каралеўства Польскае
Тытул: шляхта
Прызнаныя ў: Каралеўства Польскае, Вялікае княства Літоўскае, Аўстрыйская імпэрыя, Расейская імпэрыя
Першы з роду: Ян Скробат-Мяцельскі
Адгалінаваньне роду: Скробаты

Мяце́льскія ге́рбу Астоя (па-польску: Mietelscy, Metelscy, па-расейску: Метельские) — шляхецкі род гербу Астоя (некаторыя прадстаўнікі роду памылкова названыя гербу Яліта). Прадстаўнікі роду вядомыя ад 15 ст. у Польшчы, у 17 ст. частка зь іх перасялілася ў Беларусь і Ўкраіну. Пасьля падзелаў Рэчы Паспалітае некаторыя зь іх былі зацьверджаныя ў шляхецтве ў Расейскай і Аўстрыйскай імпэрыях.

Паводле Каспра Нясецкага, род паходзіць з былога Сандамерскага ваяводзтва Польскага каралеўства. Прозьвішча, верагодна, утварылася ад вёскі Металь (цяпер Сьвентакшыскае ваяводзтва Польшчы). Мяркуючы па прыдомку першага вядомага прадстаўніка роду — Ян Скробат-Мяцельскі, род быў адгалінаваньнем роду Скробатаў гербу Астоя. Дарэчы, за 4 км ад вёскі Металь у той самай гміне Стапніца Бускага павету Сьвентакшыскага павету знаходзіцца вёска Скрабачуў. Першыя ж носьбіты гербу Астоя ў сёньняшнім Сьвентакшыскім ваяводзтве фіксуюцца ў 1259. Гэта былі браты Пётар, староста сандамерскі, і Зьбігнеў. Жылі яны ў вёсцы Крэнпа Апатаўскага павету за 45 км ад узгаданых Металя й Скрабачува. Што тычыцца носьбітаў гербу Астоя, дык яны паходзілі, як лічыцца з роду Сьцібараў. Вядомыя 2 вэрсіі іх паходжаньня: 1) адгалінаваньне роду Чэваеў, якія ў сваю чаргу паходзілі ад Чэвая — унука Попела І (паводле Францішка Пекасінскага)[1]; 2) род паходзіў ад Чцібара (Сьцібара), малодшага брата Мешка I[2].

Вядомыя прадстаўнікі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ян Скробат-Мяцельскі, у 1499 набыў маёмасьць у Ганны, удавы Паўла з Пэнчлавіц (Пэнцлаўскага), ж. — N Хамэнтоўская

  • Пётар, вызначыўся ў вайне ў Інфлянтах, ж. — N Наґорская
    • Марцін, ажаніўся ў Прусіі з N Браніцкай, вайшчанкай наваградзкай
    • Кшыштаф, ж. — 1) N Казяроўская[3]; 2) N Вітаслаўская[4]
      • (ад 1) Бальцар[3]
      • (ад 2) Геранім[4], ж. — Задушка

Мікалай, дзедзіч Астрова ў 1515

Мікалай, сын Паўла, узгадваецца ў 1579

Кацпар і Тамаш, нарадзіліся ў 1589

Ян Галка, пракуратар любельскі ў 1591

Якуб, дзедзіч на Метлю ў 1592

Геранім, староста сандамерскі ў 1594

Ян і Ваўжынец, сыны Мікалая, узгадваюцца ў 1596

Бартломей, Рэмігян, Станіслаў, сыны Валентыя, узгадваюцца ў 1599

Пётр, сын Бальтазара, узгадваецца ў 1614

Анджэй, Кшыштаф, Станіслаў, дзедзічы Метлю ў 1630

Кшыштаф, бурграф гродзкі каменчукоўскі ў 1635

Ян, сын Мікалая, узгадваецца ў 1650

Томаш, пісар гродзкі сандамерскі ў 1651

Альжбета, м. — Аляксандар Любанскі ў 1665

Станіслаў, рэгент гродзкі сандамерскі ў 1666, пісар гродзкі хэнцінскі, ж. — Тарэса зь Едльца ў 1682

Геранім Галка зь Метла Мяцельскі[5], каморнік гранічны пільзнэнскі ў 1650, пісар гродзкі Сандамерскі ў 1674, электар ад Сандамерскага ваяводзтва ў 1669 і 1674, падстолі сандамерскі ў 1678, жыў у Вісьліцкім павеце Сандамерскага ваяводзтва, ж. — Зоф’я Ґлушынская

  • Антоні (каля 1680-?), электар ад Сандамерскага ваяводзтва ў 1697, чашнік сандамерскі ў 1723, ж. — Ганна Младаўская
    • Марцін (каля 1710-?), харужы панцырны, стольнік хэлмінскі, ж. — Гелена з Касоціц Касэцкая, дачка Францішка з Касоціц Касэцкага гербу Равіч і Тэадоры Арамовіч гербу Адрованж
      • Ружа (Разалія), м. — Рафал з Гараднян Гарадынскі гербу Корчак, старота пасярбоўскі
      • Анджэй (каля 1740-?), ротмістар у 1 палку Рэчы Паспалітай у 1793
      • Францішка, м. — Фэрдынад Фабіян Сэбастыян з Касоціц Касэцкі гербу Равіч (1743-?), падкаморы каралеўскага двору.
  • Ежы
  • Мікалай, электар ад Сандамерскага ваяводзтва ў 1697, ж. — Тарэса з Воранава Сулішэўская
    • Ганна, м. — 1) Адам з Жаляхова Злоцкі, 2) Міхал Сеньненскі
    • Геранім зь Метла, таварыш панцырнай роты ў 1706, электар ад Сандамерскага ваяводзтва ў 1733, ж. — Юстына, дачка Міхала Злоцкага
      • Мікалай
        • N
          • Антоні, уладальнік часткі Дольнага Клемпя, у 1802 зацьверджаны ў шляхецтве ў Галічыне
    • Бэрнард, чашнік лукоўскі, электар ад Кіеўскага ваяводзтва ў 1733

Яцак, пісар падкаморскі, электар у 1669 і 1674 ад Сандамерскага ваяводзтва, віцэ-рэгент гродзкі сандамерскі ў 1677

  • Францішак Ксавэры, канонік кіеўскі, дэпутат кароннага Трыбуналу ў 1690
  • Юзаф, падчашы каламыйскі ў 1754

Кшыштаф, каморнік сандамерскі

  • Анджэй, узгадваецца ў 1686
  • Геранім, узгадваецца ў 1686

Каспар, рэктар любельскіх езуітаў у 1690

N. Мяцельскі, жанаты з Аляксандрай, дачкой Стафана Аляксандра Далжкевіча, войскага оўруцкага ў 1690.

Аляксандар, электар з Сандамерскага ваяводзтва ў 1697

Станіслаў Скробат зь Метла, электар у 1697 з Сандамерскага ваяводзтва, каморнік сандамерскі, падваявода вісьліцкі ў 1704, стольнік мельніцкі ў 1705, м. — Зоф’я зь Мігуліна Жабінская

  • Францішак
  • Стэфан

Антоні ў 1730 жанаты з Чаркасаўнай зь якой меў нашчадкаў

Ян, арідыякан тарноўскі, пробашч у Ксёнжы, у 1733 падараваў частку Галыславіц Тэафілу Мяцельскаму

Адам, мечнік закрочымскі ў 1738

Ян зь Метла, ж. — Юстына з Кшасьнёва ў 1740

Кшыштаф, харужы закрочымскі ў 1740

Тэадора, м. — Юзаф Блонскі, падстолі кіеўскі ў 1750

Тарэса, м. — Юзаф Драздоўскі, мечнік віньніцкі ў 1751

Юзаф Ян Астоя зь Метла, узгадваецца ў 1769

Юзаф, ж. — Марыяна Барыслаўская

  • Анджэй, мечнік закрочымскі ў 1770, ж. — Уршуля Мракоўская

Анджэй і Войцех, вылегітымаваліся ў Галічыне ў 1782

Войцех (1785 — пасьля 1815), сын Антонія і Францішкі, вайсковы дзеяч, паручнік

Мацьвей (Матэвуш) Янавіч Мяцельскі гербу Астоя ў 1816 унесены ў 1 частку РК Кіеўскае губэрні (жыў у Васількоўскім павеце). Ва Ўкраіне Мяцельскія гербу Астоя выводзіліся таксама ў 1804 зь Белае Царквы, у 1800 з Старое Буды, з Дубаўкі ў 1833.

Беларуская галіна

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мяцельскія перасялілся ў Аршанскі павет у 1660 годзе. Першы вядомы прадстаўнік — Самуэль Мяцельскі, які 10 кастрычніка 1660 за баявыя заслугі атрымаў ад Яна Казімера вёску Дубава ў Барысаўскім старостве Аршанскага павету. Ягоны сын Антоні 15 траўня 1678 атрымаў ад Яна Сабескага прывілей на генэральства (ці возьніцтва) Аршанскага павету, а ўнук Габрыель 23 красавіка 1742 арэндаваў у мазырскага чашніка Міхала Герцыка землі ў вёсцы Ставені. У 1803 Мяцельскія жылі ў вёсках Закалівін, Мядзьвядкі, Зураўсі й засьценку Сцудзонкі Лепельскага павету. Праціўнікі Мяцельскіх спрабавалі даказаць іхнае паходжаньне зь сялянаў (сапраўднае прозьвішча — нібыта Гардзіёнкі). Тым ня менш 28 лістапада 1805 зацьверджаныя ў расейскім шляхецтве й унесеныя ў 6 частку Радаводных кнігаў. Падчас разбору шляхты род, верагодна, быў пазбаўлены шляхецтва.

Самуэль (узг. 1660);

  • Антоні, возьнік аршанскі ад 1678;
    • Габрыель (узг. 1742);
      • Рыгор
        • Габрыель, 3 лютага 1805 разам са стрыечным братам Тэадорам Матэвушавічам набыў адну валоку зямлі за 300 (?) срэбных рублёў у вёсцы Пуцілкавічы (маёнтак Малыя Дольцы) у Вінцэнта Корсака, былога маршалка Лепельскага павету
        • Стэфан
          • Дамінік, 20 красавіка 1793 прысягнуў на вернасьць Кацярыне ІІ
            • Юзаф
            • Максымілян
            • Рыгор
          • Ян
          • Уладыслаў
          • Пётра, 20 красавіка 1793 прысягнуў на вернасьць Кацярыне ІІ
            • Вінцэнт
        • Эліяш, 20 красавіка 1793 прысягнуў на вернасьць Кацярыне ІІ
          • Ян
          • Амброжы
          • Ян (яшчэ адзін)
      • Матэвуш
        • Тэадор, 20 красавіка 1793 прысягнуў на вернасьць Кацярыне ІІ, 3 лютага 1805 разам са стрыечным братам Габрыелем Рыгоравічам набыў адну валоку зямлі за 300 (?) срэбных рублёў у вёсцы Пуцілкавічы (маёнтак Малыя Дольцы) у Вінцэнта Корсака, былога маршалка Лепельскага павету
      • Ян
        • Агатон
          • Раман
        • Ануфры
          • Цыпрыян
      • Парфірыюш
        • Тэадор
          • Ян
        • Анджэй
          • Сымон, 20 красавіка 1793 прысягнуў на вернасьць Кацярыне ІІ
            • Ніцыфар
          • Ян
        • Ян
          • Яўхім, 20 красавіка 1793 прысягнуў на вернасьць Кацярыне ІІ
            • Ян
            • Ніцыфар
            • Базыль
        • Эліяш
          • Канстанты
          • Юзаф

Разам з вышэй пералічанымі выводзіўся Казімеж Мяцельскі, харужы Мсьціслаўскага ваяводзтва, нашчадак Яўхіма, сыноўца Антонія Самуэлевіча. Аднак дакумэнты, якія маглі б пацьвердзіць ягоную роднасьць згарэлі ў 1785 разам з царквой у вёсцы Апанаскаўка, на карысьць чаго сьведчыў апанскаўскі парах Стэфан Нікановіч.

  1. ^ Ścibor Bogusławscy herbu Ostoja
  2. ^ O kolebce, z której wywodzą się przodkowie Urbasiów. O ziemiach, na których żyli. O udziale przodków Urbasiów w powstaniu i ekspansji państwa Polskiego. O najstarszych legendach i źródłach
  3. ^ а б Паводле Нясецкага
  4. ^ а б Паводле Ўрускага
  5. ^ Каспар Нясецкі піша, што яны карысталіся гербам Яліта. Аднак ён жа сьцьвярджае, што Мяцельскія гэтага гербу ўзгадваюцца толькі ў Бараноўскага, які мог і памыляцца. Вэрсія пра герб Яліта магла зьявіцца праз памылковае прачытаньне зь Метла Мяцельскі як Яліта Мяцельскі
  • Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі, Ф.2152, воп. 1, спр. 53, арк. 160-163;
  • Mietelski herbu Ostoja (t. 6 s. 405-406) // Kasper Niesiecki, Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839-1845;
  • Mietelski herbu Jelita (t. 6 s. 405) // Kasper Niesiecki, Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839-1845;
  • Mietelski h. Ostoja // Seweryn Uruski (hr.) Herbarz Szlachty Polskiej. Warszawa 1904-1931;

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]