Чцібар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Чцібар
Czcibor
Chrzest Czcibora.JPG
POL Przemysł II 1295 COA.svg
Арол Пястаў
Асабістыя зьвесткі
Памёр
Познань
Род Пясты
Бацькі Семамысл
NN, сэрбалужыцкая княжна
Дзеці Стаігнеў?
Рэлігія паганства, ад 966 хрысьціянства (каталіцтва)

Чцібар (Цідэбур, Сьцібар, Зьдзебар; 10 стагодзьдзе) — польскі князь і вайсковы дзеяч, прадстаўнік дынастыі Пястаў. Магчымы заснавальнік роду Астояў.

Паходжаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў сынам князя палянаў Семамысла з роду Пястаў й братам першага гістарычна вядомага князя Польшчы Мешка I, а таксама яшчэ адно князя, невядомага зь імя. Імя Чцібар некаторыя з дасьледчыкаў (Станіслаў Кентшынскі і іншыя) выводзяць зь сэрбалужыцкіх абшараў, такім чынам яго маці магла паходзіць з гэтых земляў.

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Верагодна, быў ахрышчаны паводле рымскага абраду разам ці неўзабаве пасьля брата Мешкі (прыкладна 14 красавіка 966). 24 чэрвеня 972 у бітве пад Цэдыняй разьбіў нямецкія войскі на чале з маркграфам Лужыцкае Маркі Годанам і графам Зыгфрыдам фон Вальбэкам, якія ўварваліся ў Польшчу. Знаходжаньне Чцібара ў гэтым рэгіёне дазваляе меркаваць, што ён быў намесьнікам Мешкі ў Памор'і. Верагодна, ён ці хтосьці зь яго сыноў быў 25 траўня 992 удзельнікам падзелу ўладаньняў Мешкі І.

Нашчадкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Некаторымі дасьледчыкамі лічыцца бацькам Стаігнева, пасла Баляслава Харобрага й адначасова заснавальнікам роду Астояў.

Ушанаваьне памяці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Чцібар — першы вядомы польскі пераможца ў змаганьні зь немцамі. З гэтае прычыны ён стаў пэрсанажам шматлікіх твораў: аповясьцяў "Любоне" Юзафа Ігнацыя Крашэўскага, "Скарб дзікаў" Караля Бунша, "Dagome iudex" Зьбігнева Нянацкага ды фільму "Гняздо" Яна Рыбкоўскага.

У гонар Чцібара названыя: