Мужчынская зборная Нямеччыны па хакеі
Нямеччына | |||
Фэдэрацыя | Нямецкая хакейная фэдэрацыя | ||
---|---|---|---|
Мэнэджар | Штэфан Шайднагель | ||
Трэнэр | Марка Штурм | ||
Капітан | Франк Гёрдлер | ||
Найбольш гульняў | Уда Кісьлінг (320) | ||
Найбольш пунктаў | Эрых Кюнгакль (210) | ||
Рэйтынг ІІХФ | 13 | ||
Максымум ІІХФ | 8 (2003) | ||
Мінімум ІІХФ | 12 (2006) | ||
Колеры | |||
Форма | |||
| |||
Першая гульня | |||
Нямеччына 9:1 Швайцарыя (Мантро, Швайцарыя — 10 студзеня 1910) | |||
Найбуйнейшая перамога | |||
Нямеччына 14:0 Югаславія (Любляна, Славенія — 10 лютага 2000) | |||
Найбуйнейшая параза | |||
СССР 10:0 Нямеччына (Цуг, Швайцарыя — 7 сьнежня 1990) | |||
Чэмпіянаты сьвету | |||
Удзелаў | 63 (упершыню ў 1930) | ||
Дасягненьні | (1930, 1953) | ||
Эўропа | |||
Удзелаў | 9 | ||
Дасягненьні | (1910, 1911, 1914) | ||
Алімпійскія гульні | |||
Удзелаў | 20 (упершыню ў 1928) | ||
Мэдалёў | (2018), (1932, 1976) |
Збо́рная Няме́ччыны па хаке́і — нацыянальная хакейная каманда Нямеччыны. У рэйтынгу ІІХФ за 2014 год знаходзіцца на 13 месцы[1]. Кіроўны орган — Нямецкая хакейная фэдэрацыя; галоўным трэнэрам зьяўляецца канадзкі спэцыяліст Пэт Картына. Пасьля падзелу Нямеччыны пасьля Другой сусьветнай вайны да 1990 году існавала асобная зборная Ўсходняй Нямеччыны па хакеі. У 1991 годзе каманды і гульцы былі аб’яднаны пад эгідай адзінай Нямецкай хакейнай фэдэрацыі.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першы хакейны матч адбыўся ў Нямеччыне ў лютым 1887 году на лёдзе возера Галензээ ў Бэрліне. Каманда мясцовага спартовага клюбу атрымала перамогу ў студэнцкай зборнай зь лікам 11:4. Першая афіцыйная гульня зборнай Нямеччыны на ўзроўні зборных камандаў прайшла ў Швайцарыі ў горадзе Мантро 10 студзеня 1910 году супраць зборнай Швайцарыі, нямецкая зборная перамагла з буйным лікам 9:1. Папулярнасьць хакея пачала расьці, асабліва ў Бэрліне. Сталічныя клюбы дамінавалі ў гэтым відзе спорту ажно да Другой сусьветнай вайны.
Пасьля падзелу Нямеччыны хакейная зборная таксама падзялілася на зборную ФРН і НДР. Больш пасьпяхова і вынікова выступала зборная ФРН. Па аб’яднаньні Нямеччыны зборная не паказвала значных вынікаў, адным з найвышэйшых дасягненьняў стала 6 месца на чэмпіянаце сьвету 2003 году, дзе нямецкі калектыў трываў паразу ў чвэрцьфінале ў гульні супраць зборнай Канады ў овэртайме. Пачынаючы з 1998 году ў зборнай пачалася зацяжная крыза на дзесяць гадоў, як і ва ўсім нямецкім хакеі.
Сапраўдны посьпех прыйшоў да немцаў на хатнім чэмпіянаце сьвету 2010 году, дзе каманда прабілася ў паўфінал і заняла чацьвёртае месца. На наступным чэмпіянаце сьвету 2011 году, які праходзіў у Славаччыне, зборная Нямеччыны таксама паказала годны вынік. У сваёй групе заняла першае месца перамогшы ўсе матчы, як то ў зборнай Расеі 2:0, Славаччыны 4:3 і Славеніі 3:2. У чвэрцьфінале каманда саступіла зборнай Швэцыі 2:5 і заняла ў выніку сёмае месца.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ 2014 Men’s World Ranking (анг.) World Ranking Men’s World Ranking. International Ice hockey Federation. Праверана 26 траўня 2014 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мужчынская зборная Нямеччыны па хакеі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
|