Мехаўскі раён
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Мехаўскі раён | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Беларуская ССР |
Статус | раён Беларусі і былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка |
Адміністрацыйны цэнтар | Езярышча |
Дата ўтварэньня | 12 лютага 1935 |
Дата скасаваньня | 18 сакавіка 1958 |
Час існаваньня | 1935—1958 |
![]() |
Мехаўскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Беларускай ССР. Існаваў у 1935—1958 гадах. Плошча 1,3 км² (на 1 студзеня 1941 году). Адміністрацыйны цэнтар — станцыя Езярышча.
Утварыўся 12 лютага 1935 году ў складзе Віцебскай акругі. Падзяляўся на 15 сельсаветаў. З 20 лютага 1938 году ў складзе Віцебскай вобласьці. У студзені 1942 году на Калінінскім фронце 249-я стралковая дывізія 4-й ударнай арміі СССР упершыню падчас Нямецка-савецкай вайны ўварвалася на захопленыя землі Беларускай ССР — у Сураскі і Мехаўскі раёны Віцебскай вобласьці[1].
18 сакавіка 1958 году перайменаваны ў Езярышчанскі раён[2].
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 5: М — Пуд / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Менск: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. ISBN 985-11-0141-9. С. 129
![]() |
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
|