Татыла-Бадвіла
Татыла-Бадвіла | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 510 або 510[1], |
Памёр |
552[2],
|
Татыла, таксама вядомы пад імём Бадвіла (лац. Baduila, Totila; ? — 552) — кароль остготаў (з 542).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Быў пляменьнікам караля Ільдыбада[3], сваяком Тэўды. У 541 годзе остготы абралі Татылу каралём. Узімку таго ж году бізантыйскія войскі рушылі з Равэнны, каб забраць у готаў тэрыторыі на поўнач ад По. Увесну 542 году здабыў перамогу над імпэрскім войскам у бітве пад Фавэнтай. Па гэтым трыюмфе на чале вялікай арміі аблажыў Флярэнцыю. Войскі Юстыніяна замкнуліся ў фартэцыі, у той час як Татыла набегам на поўдзень заняў Брындызі і Кумы, а па аблозе таксама Нэапаль (543 год). У час заваяваньня поўдня Апэнінскага паўвострава, паводле Рыгора Вялікага, каля 542 году сустрэўся ў Касінуме (Монтэ Касіно) зь Сьвятым Бэнэдыктам, які прадказаў хуткі канец яго валадарньня.
У наступным годзе генэрал Юстыніяна Бэлізарыюс высадзіўся ў Равэньне. Вайна ішла добра для готаў, якім удалося ўзяць гарады Асізі, Асколі, Фэрма і Азіма, што пагражала перапыніць зьвязак паміж Рымам і Равэннай. У сьнежні 545 году пачаў аблогу Рыму, якая скончылася уваходам у горад 17 сьнежня 546 году. Узмоцнены славай заваёўніка Рыму і зьвязам з франкамі Тэўдэбэрта I у красавіку 547 году выправіўся ў Равэну. Бэлізарыюс скарыстаўся слабасьцю пакінутай у Рыме залогі і здолеў адбіць Вечны горад. Калі Бэлізарыюса адклікалі ў Канстантынопаль, Татыла двойчы спрабаваў вярнуць Рым, і гэта ўдалося ў студзені 550 году. Аднак 12 чэрвеня 552 году Татылу забілі ў бітве пад Буста Галорум, калі ён кіраваў цяжкай коньніцай остготаў. Бітва скончылася поўным разгромам готаў. Яму ўспадкаваў Тэя, апошні кароль остготаў.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в National Library of Israel Names and Subjects Authority File (іўр.)
- ^ а б в Totila // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ Готлиб А. Г. Тотила // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб.: 1901 Т. XXXIIIa. — С. 662—663.