Маскалёўцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Маскалёўцы
трансьліт. Maskalioŭcy
Першыя згадкі: 1878
Краіна: Беларусь
Вобласьць: Гарадзенская
Раён: Зьдзецельскі
Сельсавет: Зьдзецельскі
Насельніцтва: 20 чал. (2010)
Часавы пас: UTC+3
Тэлефонны код: +375 1563
Паштовы індэкс: 231469
СААТА: 4223823051
Нумарны знак: 4
Геаграфічныя каардынаты: 53°28′34″ пн. ш. 25°27′27″ у. д. / 53.47611° пн. ш. 25.4575° у. д. / 53.47611; 25.4575Каардынаты: 53°28′34″ пн. ш. 25°27′27″ у. д. / 53.47611° пн. ш. 25.4575° у. д. / 53.47611; 25.4575
Маскалёўцы на мапе Беларусі ±
Маскалёўцы
Маскалёўцы
Маскалёўцы
Маскалёўцы
Маскалёўцы
Маскалёўцы
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Маскалёўцы[1]вёска ў Зьдзецельскім раёне Гарадзенскай вобласьці, за 5 км на ўсход ад Зьдзецелу. Маскалёўцы ўваходзяць у склад Зьдзецельскага сельсавету.

Назва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пра паходжаньне назвы вёскі расказала жыхарка Антаніна Канапенка ў 2001 годзе:

« Мая бабуля мне расказвала, што некалі тут зьявіўся перасяленец з Расеі. Ён тут першы і пабудаваўся. Жыў спачатку адзін, і ўсе ў ваколіцы называлі яго ня інакш як «маскаль». Але калі ён, як яго называлі — «маскоўскі чалавек», ажаніўся, то жонку яго пачалі называць «маскалянкаю». А іхніх дзяцей — «маскалятамі». Гэтак і пайшло: маскалі ды маскалі. Пан наш жыў у Янаўшчыне, і калі мы зьбіраліся там, то чулі: «маскалі заплацілі падаткі», «там, дзе жывуць маскалі, не было ўчора навальніцы». Пакрысе яны расьсяліліся і вёску іх назвалі — Маскалі, Маскалёўцы.[2] »

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1624 годзе згадваюцца як Маскалі ў складзе Маркаўскага войтаўства Зьдзецельскай воласьці ва ўласнасьці Сапегаў[3].

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 2010 год — 20 чалавек
  • 1999 год — 35 чалавек

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf) С. 196
  2. ^ Легенды і паданьні Зьдзецельскага раёну
  3. ^ LMAB, ф. 16 спр. 203 ч. 3