Марыя Гімбуцене
Марыя Гімбуцене | |
лет. Marija Gimbutienė, англ. Marija Gimbutas | |
Дата нараджэньня | 23 студзеня 1921 |
---|---|
Месца нараджэньня | Вільня |
Дата сьмерці | 2 лютага 1994 |
Месца сьмерці | Лос-Анджэлес |
Месца пахаваньня | |
Грамадзянства | ЗША |
Месца вучобы | Унівэрсытэт Вітаўта Вялікага, Віленскі ўнівэрсытэт, Цюбінгенскі ўнівэрсытэт |
Занятак | антраполяг, археоляг, даследчык дагістарычнай эпохі, прафэсарка ўнівэрсытэту, гісторык, этноляг |
Навуковая сфэра | археалёгія, антрапалёгія, гісторыя і гендэрныя дасьледаваньні |
Месца працы | Унівэрсытэт Вітаўта Вялікага, Гарвардзкі ўнівэрсытэт, Каліфарнійскі ўнівэрсытэт у Лос-Анджэлесе[8] |
Вядомая як | Стваральніца курганнай гіпотэзы прарадзімы індаэўрапейцаў |
Сябра ў | Акадэмія навук Летувы |
Навуковая ступень | Доктарка гістарычных навук |
Бацька | Danielius Alseika[d] |
Маці | Veronika Alseikienė[d] |
Узнагароды | |
Марыя Гімбуцéне (па-летувіску: Marija Gimbutienė, па-ангельску: Marija Gimbutas, у дзявоцтве Marija Birutė Alseikaitė; 23 студзеня 1921, Вільня — 2 лютага 1994, Лос-Анджэлес, ЗША) — летувіская і амэрыканская археалягіня, антрапалягіня, стваральніца курганнай гіпотэзы прарадзімы індаэўрапейцаў[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў Вільні, якая ў той час уваходзіла ў склад Сярэдняй Літвы. Паходзіла зь сям’і Даніэлюса Альсейкі (1881—1936), лекара, грамадзкага дзеяча, фальклярыста, аўтара кнігаў па гісторыі і мэдыцыне Летувы і афтальмалягіні Вэранікі Альсейке. Ейная маці была першай летувіскай, якая атрымала дыплём лекаркі-афтальмалягіні. У 1931 г. сям’я пераехала ў Коўну. З 1936 г. прымала ўдзел у этнаграфічных дасьледаваньнях. У 1941 г. выйшла замуж за летувіскага архітэктара Юргіса Гімбутаса[2].
У 1942 г. скончыла гуманітарны факультэт Віленскага ўнівэрсытэту. У 1946 г. абараніла доктарскую дысэртацыю па этналёгіі ў Цюбінгенскім унівэрсытэце (Нямеччына)[2].
З 1949 г. жыла ў ЗША. Працавала і выкладала ў Гарвардзкім і Каліфарнійскім унівэрсытэтах. Праводзіла раскопкі у Югаславіі, Грэцыі і Італіі. У 1981 г. наведала СССР, чытала лекцыі ў Вільні і Маскве[3].
Мела 3 дачкі[1].
У 1993 годзе М. Гімбуцене была ўдастоеная званьня ганаровай доктаркі ўнівэрсытэту Вітаўта Вялікага (Коўна)[2].
Памерла ў Лос-Анджэлесе ў 1994. У тым самым годзе была перапахаваная на Пятрашунскіх могілках у Коўне[1].
2021 год быў абвешчаны ЮНЕСКА годам Марыі Гімбуцене[4].
Навуковыя погляды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Марыя Гімбуцене найбольш вядома курганнай гіпотэзай паходжаньня індаэўрапейцаў, якую яна высунула ў 1956 годзе[5].
Выступала за стварэньне асобнай міждысцыплінарнай вобласьці археаматалёгія, што павінна была абьяднаць археалёгію, тэалёгію, мовазнаўства і этналёгію[6].
Зьяўлялася прыхільніцай існаваньня матрыярхальнага грамадзтва ў старажытнасьці, характарызавала яго як стадыю разьвіцьця з эканамічнай роўнасьцю і мірнымі адносінамі. У працах 1974—1991 гг. сьцьвярджала, што ў нэалітычнай Эўропе склалася мірнае «гінацэнтрычнае» грамадзтва, якое шанавала багіняў-маці. Культуру бронзавага веку і распаўсюджаньне індаэўрапейцаў зьвязвала з надыходам ваяўнічай патрыярхальнай «андракратыі»[5].
Публікацыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Gimbutas, Marija (1946). Die Bestattung in Litauen in der vorgeschichtlichen Zeit. Tübingen: H. Laupp.
- Gimbutas, Marija (1956). The Prehistory of Eastern Europe. Part I: Mesolithic, Neolithic and Copper Age Cultures in Russia and the Baltic Area. American School of Prehistoric Research, Harvard University Bulletin No. 20. Cambridge, MA: Peabody Museum.
- Gimbutas, Marija & R. Ehrich (1957). COWA Survey and Bibliography, Area — Central Europe. Cambridge: Harvard University.
- Gimbutas, Marija (1958). Ancient symbolism in Lithuanian folk art. Philadelphia: American Folklore Society, Memoirs of the American Folklore Society 49.
- Gimbutas, Marija (1958). Rytprusiu ir Vakaru Lietuvos Priesistorines Kulturos Apzvalga [A Survey of Prehistory of East Prussia and western Lithuania]. New York: Studia Lituaica I.
- Gimbutas, Marija & R. Ehrich (1959). COWA Survey and Bibliography, Area 2 — Scandinavia. Cambridge: Harvard University.
- Gimbutas, Marija (1963). The Balts. London: Thames and Hudson, Ancient peoples and places 33.
- Gimbutas, Marija (1965). Bronze Age cultures in Central and Eastern Europe. The Hague/London: Mouton.
- Gimbutas, Marija (1971). The Slavs. London: Thames and Hudson, Ancient peoples and places 74.
- Gimbutas, Marija (1974). Obre and Its Place in Old Europe. Sarajevo: Zemalski Museum. Wissenchaftliche Mitteilungen des Bosnisch-Herzogowinischen Landesmuseums, Band 4 Heft A.
- Gimbutas, Marija (1974). The Gods and Goddesses of Old Europe, 7000 to 3500 BC: Myths, Legends and Cult Images. London: Thames and Hudson.
- Gimbutas, Marija (1981). Grotta Scaloria: Resoconto sulle ricerche del 1980 relative agli scavi del 1979. Manfredonia: Amministrazione comunale.
- Gimbutienė, Marija (1985). Baltai priešistoriniais laikais: etnogenezė, materialinė kultūra ir mitologija. Vilnius: Mokslas.
- Gimbutas, Marija (1989). The Language of the Goddess: Unearthing the Hidden Symbols of Western Civilization. San Francisco: Harper & Row.
- Gimbutas, Marija (1991). The Civilization of the Goddess: The World of Old Europe. San Francisco: Harper.
- Gimbutas, Marija (1992). Die Ethnogenese der europäischen Indogermanen. Innsbruck: Institut für Sprachwissenschaft der Universität Innsbruck, Innsbrucker Beiträge zur Sprachwissenschaft, Vorträge und kleinere Schriften 54.
- Gimbutas, Marija (1994). Das Ende Alteuropas. Der Einfall von Steppennomaden aus Südrussland und die Indogermanisierung Mitteleuropas. Innsbruck: Institut für Sprachwissenschaft.
- Gimbutas, Marija, edited and supplemented by Miriam Robbins Dexter (1999) The Living Goddesses. Berkeley/Los Angeles: University of California Press.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Marija Birutė Gimbutienė. Visuotinė lietuvių enciklopedija, T. VI (Fau-Goris). – Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2004.
- ^ а б в 100 iškiliausių Lietuvos žmonių: Marija Birutė Gimbutienė. Mokslo ir enciklopedijų leidybos centras. 2009. 196/197 p. ISBN 9785420016558.
- ^ Nijolė Laurinkienė. „Marija Alseikaitė – apie Vilniaus krašto lietuvius“. Liaudies kultūra, 1996 m., nr. 6. p. 33–34.
- ^ „2021 m. – Marijos Birutės Alseikaitės-Gimbutienės 100-osios gimimo metinės“. Lietuvos nacionalinė UNESCO komisija, https://www.unesco.lt/apie/unesco-ir-lietuva/unesco-minimos-sukaktys/2021-m-marijos-birutes-alseikaites-gimbutienes-1921-1994-100-osios-gimimo-metines
- ^ а б A. Fleming (1969), "The Myth of the Mother Goddess", World Archaeology 1(2), 247–261.
- ^ Gimbutas, Marija (Spring/Summer 1985), „Primary and Secondary Homeland of the Indo-Europeans: comments on Gamkrelidze-Ivanov articles“, Journal of Indo-European Studies 13 (1&2): p. 190.
- Пахаваныя на Пятрашунскіх могілках
- Нарадзіліся 23 студзеня
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Вільні
- Летувіскія навукоўцы
- Навукоўцы ЗША
- Археолягі ЗША
- Летувіскія археолягі
- Антраполягі ЗША
- Этнолягі
- Фэміністкі ЗША
- Дактары honoris causa ўнівэрсытэту Вітаўта Вялікага
- Памерлі ў Лос-Анджэлесе
- Памерлі 2 лютага
- Памерлі ў 1994 годзе
- Пахаваныя ў Летуве