Мартын Гор
Мартын Лі Гор | |
Мартын Лі Гор | |
Дата нараджэньня | 23 ліпеня 1961[1] (63 гады) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Грамадзянства | Вялікабрытанія |
Прафэсія | кампазытар, сьпявак, дзіджэй |
Гады дзейнасьці | 1978 — дагэтуль |
Псэўданімы | Mart |
Сябра ў | Depeche Mode |
Жанры | поп і новая хваля[d] |
Вакал | тэнар[d] |
Інструмэнты | гітара, клявішныя, бас-гітара, фартэпіяна, мэлёдыка |
Псэўданімы | Mart |
Гурты | Depeche Mode |
Лэйблы | Mute |
Сайт | martingore.com |
Ма́ртын Гор (па-ангельску: Martin Gore; поўнае імя Мартын Лі Гор па-ангельску: Martin Lee Gore; нарадзіўся 23 ліпеня 1961 году, Дэгенгэм, Эсэкс, Ангельшчына) — ангельскі кампазытар, аўтар песень, сьпявак, гітарыст і клявішнік. Адзін з заснавальнікаў папулярнага гурту Depeche Mode, які з 1980-х выконвае музыку ў стылі сынці-поп. Ён працаваў напрацягу трох дзесяцігодзьдзяў, але найбольш вядомы як аўтар гітоў, сярод якіх «Personal Jesus», «Everything Counts», «Enjoy the Silence».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гор пачаў пісаць музыку ў дванаццаць гадоў. Ён вучыўся ў сярэдняй школе Сьвятога Нікаласа (анг. St. Nicholas's Comprehensive School), якую скончыў у 1977 годзе, пасьля чаго працаваў у банку. Вечарамі й у астатні вольны час ён граў у местачковым гурце «Норман і вусені» (анг. Norman and the Worms).
У 1980 годзе Гор пазнаёміўся з Эндру Флэтчарам у клюбе «Ван Гог». Флэтчар запрасіў Гора ў свой гурт «Composition of Sound», у якім граў Вінс Кларк. Неўзабаве да гурту далучыўся Дэйвід Гаан (на хлопцаў зрабіла ўражаньне выкананьне Дэйвам гіту «Heroes» Дэйвіда Боўі.
Лічыцца, што «Depeche Mode» — гэта назва францускага часопісу, якую ўбачыў Гаан і ўзяў гэтую назву для гурту.
Калі Кларк у 1981 годзе сышоў з гурту (пасьля першага альбому Speak & Spell), Гор стаў галоўным аўтарам песень для Depeche Mode. Ён таксама сьпявае першую партыю ў шэрагу песень гурту, галоўным чынам мяккіх балядах (пра каханьне), дзе ягоны мяккі тэнар уносіць кантраст да драматычнага барытону Дэйва Гаана.
Для першага альбому Depeche Mode «Speak & Spell» (1981) большасьць песень напісаў Кларк. Гору належаць дзьве кампазыцыі — «Tora! Tora! Tora!» ды інструмэнтал «Big Muff». У песьні «Any Second Now (voices)» Гор упершыню сьпяваў галоўную партыю.
Песьні Гора для другога альбому Depeche Mode «A Broken Frame» (1982) адрозьніваліся ад песень Кларка як паводле мэлёдыкі, так і паводле тэкстаў. Паступова Гор стаў пісаць больш сумныя й палітызаваныя песьні, што адбілася на характары наступных альбомаў гурту. Па сёньняшні дзень Гор застаецца галоўным аўтарам песень Depeche Mode.
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Родны бацька Мартына — афраамэрыканец Гі (па-ангельску: GI), які жыў у Вялікабрытаніі[2]. Выхоўвалі Мартына ягоная маці й прыёмны бацька. Такім чынам, Мартын Гор мае мяшанае паходжаньне. Ён сустракаўся са сваім бацькам на поўдні ЗША, калі стаў дарослым. Сам Гор ня любіць абмяркоўваць гэтае пытаньне й сьцьвярджае, што гэта сямейная траўма.
Гор ажаніўся з дызайнэркай Сюзанай Боізвэрт (па-ангельску: Suzanne Boisvert) 27 жніўня 1994 году. У іх нарадзілася дзьве дачкі: Віва Лі Гор (нарадзілася 6 чэрвеня 1991 году) і Ава Лі Гор (нарадзілася ў чэрвені 1995 году) і сын Кало Леон Гор (нарадзіўся 27 ліпеня 2002 году). Пазьней Гор разьвёўся з Боізвэрт. Пасьля гэтага ён напісаў песьню «Precious» («Каштоўнасьць») ў адказ на траўму, якую гэты развод зрабіў дзецям.
Сольныя праекты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Counterfeit EP (Mute STUMM 67, 1989)
- Counterfeit² (Mute STUMM 214, 2003)
У 2003 годзе музычны лэйбл Mute выпусьціў альбом Гора «Counterfeit», які быў сольным кавэр-альбомам пасьля альбому 1989 году «Counterfeit EP». У абодвух альбомах запісаныя толькі вэрсіі чужых песень. На першым альбоме былі кавэр-вэрсіі на песьні такіх гуртоў, як The Drutti Column, Comsat Angels і Sparks. На другім — электронныя перапрацоўкі песень аўтарства David Essex, Лу Рыда (па-ангельску: Lou Reed), Джона Ленана, Ніка Кейва.
Гор сыграў гітарную партыю ў песьні «Wonderful Life» («Дзіўнае жыцьцё») на альбоме 2006 году «The Sweet Escape» («Жаданае збаўленьне») Гвэн Стэфані (па-ангельску: Gwen Stefani).
Сынглы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Год | Назва | Пазыцыя ў гіт-парадзе | Альбом | |||
Billboard Hot 100 (ЗША) | Modern Rock Tracks chart | Mainstream Rock Tracks chart | UK Singles Chart | |||
1989 | «Compulsion» | — | #18 | — | — | Counterfeit |
2003 | «Stardust» | — | — | — | #44 | Counterfeit² |
2003 | «Loverman EP²» | — | — | — | — | Counterfeit² |
Рэміксы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1994 Spirit Feel — «Rejoice» (Mystic Span Mix)
- 1995 Garbage — «Queer» (The Most Beautiful Woman in Town Mix)
- 1999 ON — «Soluble Words» (Sublingual Remix)
- 2003 Señor Coconut And His Orchestra — «Smooth Operator» (In-Disguise Remix)
Песьні Depeche Mode, у якіх сьпявае Гор
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Звычайна першую партыю ў Depeche Mode сьпявае Дэйвід Гаан, але часам і Мартын Гор. Ніжэй у храналягічным парадку прыведзеныя песьні, ў якіх сьпявае Гор.
- Speak and Spell
- «Any Second Now (voices)»
- Construction Time Again
- «Pipeline»
- «Everything Counts (Reprise)»
- Some Great Reward
- «It Doesn’t Matter»
- «Somebody»
- Black Celebration
- «A Question of Lust»
- «Sometimes»
- «In Doesn’t Matter Two»
- «World Full of Nothing»
- «Black Day» [з самотніка «Stripped»]
- Music for the Masses
- «The Things You Said»
- «I Want You Now»
- «Route 66» (кавэр на песьню Bobby Troup [другі бок «Behind the Wheel»]
- Violator
- «Enjoy the Silence» (толькі ў вэрсіі Harmonium) [самотнік «Enjoy the Silence»]
- «Sweetest Perfection»
- «Blue Dress»
- Songs of Faith and Devotion
- «Death’s Door» [з гукавай дарожкі да фільма Until the End of the World]
- «Judas»
- «One Caress»
- Ultra
- «Home»
- «The Bottom Line»
- Exciter
- «Comatose»
- «Breathe»
- Playing the Angel
- «Macro»
- «Damaged People»
Дуэты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта песьні, у якіх Гаан і Гор сьпяваюць прыкладна пароўні. У некаторых выпадках яны сьпяваюць адначасова, у іншых Гаан сьпявае куплет, а Гор — прыпеў (напрыклад, у «Everything Counts»). Усе песьні названыя дуэтамі выключна ўмоўным чынам. Як і ў папярэднім пункце, яны прыведзеныя ў храналягічным парадку.
- Everything Counts [Construction Time Again]
- Something to Do [Some Great Reward] (у рэміксе, зроблеым Black Strobe у 2004 годзе, увогуле няма голасу Гаана)
- People Are People [Some Great Reward]
- Shake the Disease [Catching Up with Depeche Mode]
- Here is the House [Black Celebration]
- Behind the Wheel [Music for the Masses]
- Pleasure, Little Treasure [Music for the Masses]
- Waiting for the Night [Violator]
- Insight [Ultra]
- Surrender [другі бок самотніка «Only When I Lose Myself]»], дуэт толькі напрыканцы песьні
- The Sinner In Me [Playing the Angel]
- Nothing’s Impossible [Playing the Angel]
- Newborn [другі бок самотніка «A Pain That I’m Used To»]
Канцэрты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ніжэй пералічаныя песьні, якія на канцэрце выканаў Гор, у той час як у студыйных вэрсіях сьпяваў Гаан. У дужках пазначаныя канцэртныя туры, падчас якіх песьня выконвалася Горам. Некаторыя песьні выконваліся падчас сольных канцэртаў Гора ў 2003 годзе. Разам з тым існуе адзіная песьня, якую ў студыі сьпяваў Гор, а падчас сусьветнага турнэ ў падтрымку альбому Violator — Гаан. Гэта «Route 66».
- Little 15 (World Violation Tour)
- Here is the House (World Violation Tour)
- Condemnation (Exotic Tour, Exciter Tour, сольныя канцэрты)
- Waiting for the Night (Exotic Tour)
- Sister of Night (KROQ Acoustic Christmas '98, Exciter Tour)
- Dressed in Black (Exciter Tour)
- Surrender (Exciter Tour, сольныя канцэрты)
- Only When I Lose Myself (толькі сольныя канцэрты)
- In Your Room (толькі сольныя канцэрты)
- Walking in My Shoes (толькі сольныя канцэрты)
- The Love Thieves (толькі сольныя канцэрты)
- Enjoy the Silence (толькі сольныя канцэрты)
- Shake the Disease (сольныя канцэрты, Touring the Angel)
- Leave in Silence (Touring The Angel)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #134388216 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ Johnathan Miller. Stripped: Depeche Mode (Omnibus Press, 2003, 2004, ISBN 1.84449415.2, с.с.318-319)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 23 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1961 годзе
- Нарадзіліся ў Лёндане
- Тэнары
- Брытанскія музыкі
- Брытанскія сьпевакі
- Брытанскія кампазытары-песьняры
- Брытанскія тэнары
- Брытанскія мультыінструмэнталісты
- Брытанскія рок-клявішнікі
- Брытанскія музыкі новай хвалі
- Depeche Mode
- Сьпевакі і сьпявачкі з інваліднасьцю
- Музыкі з аўтызмам
- Брытанскія інваліды
- Ангельскія музычныя прадусары
- Ляўрэаты прэміі Айвара Навэла