Перайсьці да зьместу

Мартын Гор

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мартын Лі Гор
Мартын Лі Гор
Дата нараджэньня 23 ліпеня 1961(1961-07-23)[1] (63 гады)
Месца нараджэньня
Грамадзянства Вялікабрытанія
Прафэсія кампазытар, сьпявак, дзіджэй
Гады дзейнасьці 1978 — дагэтуль
Псэўданімы Mart
Сябра ў Depeche Mode
Жанры поп і новая хваля[d]
Вакал тэнар[d]
Інструмэнты гітара, клявішныя, бас-гітара, фартэпіяна, мэлёдыка
Псэўданімы Mart
Гурты Depeche Mode
Лэйблы Mute
Сайт martingore.com

Ма́ртын Гор (па-ангельску: Martin Gore; поўнае імя Мартын Лі Гор па-ангельску: Martin Lee Gore; нарадзіўся 23 ліпеня 1961 году, Дэгенгэм, Эсэкс, Ангельшчына) — ангельскі кампазытар, аўтар песень, сьпявак, гітарыст і клявішнік. Адзін з заснавальнікаў папулярнага гурту Depeche Mode, які з 1980-х выконвае музыку ў стылі сынці-поп. Ён працаваў напрацягу трох дзесяцігодзьдзяў, але найбольш вядомы як аўтар гітоў, сярод якіх «Personal Jesus», «Everything Counts», «Enjoy the Silence».

Гор пачаў пісаць музыку ў дванаццаць гадоў. Ён вучыўся ў сярэдняй школе Сьвятога Нікаласа (анг. St. Nicholas's Comprehensive School), якую скончыў у 1977 годзе, пасьля чаго працаваў у банку. Вечарамі й у астатні вольны час ён граў у местачковым гурце «Норман і вусені» (анг. Norman and the Worms).

У 1980 годзе Гор пазнаёміўся з Эндру Флэтчарам у клюбе «Ван Гог». Флэтчар запрасіў Гора ў свой гурт «Composition of Sound», у якім граў Вінс Кларк. Неўзабаве да гурту далучыўся Дэйвід Гаан (на хлопцаў зрабіла ўражаньне выкананьне Дэйвам гіту «Heroes» Дэйвіда Боўі.

Лічыцца, што «Depeche Mode» — гэта назва францускага часопісу, якую ўбачыў Гаан і ўзяў гэтую назву для гурту.

Калі Кларк у 1981 годзе сышоў з гурту (пасьля першага альбому Speak & Spell), Гор стаў галоўным аўтарам песень для Depeche Mode. Ён таксама сьпявае першую партыю ў шэрагу песень гурту, галоўным чынам мяккіх балядах (пра каханьне), дзе ягоны мяккі тэнар уносіць кантраст да драматычнага барытону Дэйва Гаана.

Для першага альбому Depeche Mode «Speak & Spell» (1981) большасьць песень напісаў Кларк. Гору належаць дзьве кампазыцыі — «Tora! Tora! Tora!» ды інструмэнтал «Big Muff». У песьні «Any Second Now (voices)» Гор упершыню сьпяваў галоўную партыю.

Песьні Гора для другога альбому Depeche Mode «A Broken Frame» (1982) адрозьніваліся ад песень Кларка як паводле мэлёдыкі, так і паводле тэкстаў. Паступова Гор стаў пісаць больш сумныя й палітызаваныя песьні, што адбілася на характары наступных альбомаў гурту. Па сёньняшні дзень Гор застаецца галоўным аўтарам песень Depeche Mode.

Родны бацька Мартына — афраамэрыканец Гі (па-ангельску: GI), які жыў у Вялікабрытаніі[2]. Выхоўвалі Мартына ягоная маці й прыёмны бацька. Такім чынам, Мартын Гор мае мяшанае паходжаньне. Ён сустракаўся са сваім бацькам на поўдні ЗША, калі стаў дарослым. Сам Гор ня любіць абмяркоўваць гэтае пытаньне й сьцьвярджае, што гэта сямейная траўма.

Гор ажаніўся з дызайнэркай Сюзанай Боізвэрт (па-ангельску: Suzanne Boisvert) 27 жніўня 1994 году. У іх нарадзілася дзьве дачкі: Віва Лі Гор (нарадзілася 6 чэрвеня 1991 году) і Ава Лі Гор (нарадзілася ў чэрвені 1995 году) і сын Кало Леон Гор (нарадзіўся 27 ліпеня 2002 году). Пазьней Гор разьвёўся з Боізвэрт. Пасьля гэтага ён напісаў песьню «Precious» («Каштоўнасьць») ў адказ на траўму, якую гэты развод зрабіў дзецям.

  1. Counterfeit EP (Mute STUMM 67, 1989)
  2. Counterfeit² (Mute STUMM 214, 2003)

У 2003 годзе музычны лэйбл Mute выпусьціў альбом Гора «Counterfeit», які быў сольным кавэр-альбомам пасьля альбому 1989 году «Counterfeit EP». У абодвух альбомах запісаныя толькі вэрсіі чужых песень. На першым альбоме былі кавэр-вэрсіі на песьні такіх гуртоў, як The Drutti Column, Comsat Angels і Sparks. На другім — электронныя перапрацоўкі песень аўтарства David Essex, Лу Рыда (па-ангельску: Lou Reed), Джона Ленана, Ніка Кейва.

Гор сыграў гітарную партыю ў песьні «Wonderful Life» («Дзіўнае жыцьцё») на альбоме 2006 году «The Sweet Escape» («Жаданае збаўленьне») Гвэн Стэфані (па-ангельску: Gwen Stefani).

Год Назва Пазыцыя ў гіт-парадзе Альбом
Billboard Hot 100 (ЗША) Modern Rock Tracks chart Mainstream Rock Tracks chart UK Singles Chart
1989 «Compulsion» #18 Counterfeit
2003 «Stardust» #44 Counterfeit²
2003 «Loverman EP²» Counterfeit²
  • 1994 Spirit Feel — «Rejoice» (Mystic Span Mix)
  • 1995 Garbage — «Queer» (The Most Beautiful Woman in Town Mix)
  • 1999 ON — «Soluble Words» (Sublingual Remix)
  • 2003 Señor Coconut And His Orchestra — «Smooth Operator» (In-Disguise Remix)

Песьні Depeche Mode, у якіх сьпявае Гор

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Звычайна першую партыю ў Depeche Mode сьпявае Дэйвід Гаан, але часам і Мартын Гор. Ніжэй у храналягічным парадку прыведзеныя песьні, ў якіх сьпявае Гор.

  • Speak and Spell
    • «Any Second Now (voices)»
  • Construction Time Again
    • «Pipeline»
    • «Everything Counts (Reprise)»
  • Some Great Reward
    • «It Doesn’t Matter»
    • «Somebody»
  • Black Celebration
    • «A Question of Lust»
    • «Sometimes»
    • «In Doesn’t Matter Two»
    • «World Full of Nothing»
    • «Black Day» [з самотніка «Stripped»]
  • Music for the Masses
    • «The Things You Said»
    • «I Want You Now»
    • «Route 66» (кавэр на песьню Bobby Troup [другі бок «Behind the Wheel»]
  • Violator
    • «Enjoy the Silence» (толькі ў вэрсіі Harmonium) [самотнік «Enjoy the Silence»]
    • «Sweetest Perfection»
    • «Blue Dress»
  • Songs of Faith and Devotion
    • «Death’s Door» [з гукавай дарожкі да фільма Until the End of the World]
    • «Judas»
    • «One Caress»
  • Ultra
    • «Home»
    • «The Bottom Line»

Гэта песьні, у якіх Гаан і Гор сьпяваюць прыкладна пароўні. У некаторых выпадках яны сьпяваюць адначасова, у іншых Гаан сьпявае куплет, а Гор — прыпеў (напрыклад, у «Everything Counts»). Усе песьні названыя дуэтамі выключна ўмоўным чынам. Як і ў папярэднім пункце, яны прыведзеныя ў храналягічным парадку.

  • Everything Counts [Construction Time Again]
  • Something to Do [Some Great Reward] (у рэміксе, зроблеым Black Strobe у 2004 годзе, увогуле няма голасу Гаана)
  • People Are People [Some Great Reward]
  • Shake the Disease [Catching Up with Depeche Mode]
  • Here is the House [Black Celebration]
  • Behind the Wheel [Music for the Masses]
  • Pleasure, Little Treasure [Music for the Masses]
  • Waiting for the Night [Violator]
  • Insight [Ultra]
  • Surrender [другі бок самотніка «Only When I Lose Myself]»], дуэт толькі напрыканцы песьні
  • The Sinner In Me [Playing the Angel]
  • Nothing’s Impossible [Playing the Angel]
  • Newborn [другі бок самотніка «A Pain That I’m Used To»]

Ніжэй пералічаныя песьні, якія на канцэрце выканаў Гор, у той час як у студыйных вэрсіях сьпяваў Гаан. У дужках пазначаныя канцэртныя туры, падчас якіх песьня выконвалася Горам. Некаторыя песьні выконваліся падчас сольных канцэртаў Гора ў 2003 годзе. Разам з тым існуе адзіная песьня, якую ў студыі сьпяваў Гор, а падчас сусьветнага турнэ ў падтрымку альбому Violator — Гаан. Гэта «Route 66».

  • Little 15 (World Violation Tour)
  • Here is the House (World Violation Tour)
  • Condemnation (Exotic Tour, Exciter Tour, сольныя канцэрты)
  • Waiting for the Night (Exotic Tour)
  • Sister of Night (KROQ Acoustic Christmas '98, Exciter Tour)
  • Dressed in Black (Exciter Tour)
  • Surrender (Exciter Tour, сольныя канцэрты)
  • Only When I Lose Myself (толькі сольныя канцэрты)
  • In Your Room (толькі сольныя канцэрты)
  • Walking in My Shoes (толькі сольныя канцэрты)
  • The Love Thieves (толькі сольныя канцэрты)
  • Enjoy the Silence (толькі сольныя канцэрты)
  • Shake the Disease (сольныя канцэрты, Touring the Angel)
  • Leave in Silence (Touring The Angel)
  1. ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #134388216 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
  2. ^ Johnathan Miller. Stripped: Depeche Mode (Omnibus Press, 2003, 2004, ISBN 1.84449415.2, с.с.318-319)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]