Playing the Angel
| Playing the Angel | ||||
| Альбом | ||||
|---|---|---|---|---|
| Выдадзены | 17 кастрычніка 2005 | |||
| Запісаны | 2005 | |||
| Жанр | сынці-поп, альтэрнатыўная танцавальная музыка, індастрыял-рок | |||
| Працягласьць | 52:12 | |||
| Мова | ангельская | |||
| Лэйбл | Mute | |||
| Фармат | кампакт-дыск, CD+DVD[d], доўгагральная пласьцінка, спампаваньне музыкі і патокавая музыка | |||
| Прадусар | Бэн Гілер | |||
| Храналёгія Depeche Mode | ||||
| ||||
Playing the Angel — адзіннаццаты альбом Depeche Mode, выдадзены 17 кастрычніка 2005 году. Гэта першы альбом, на якім сярод аўтараў прысутнічае Дэйвід Гаан — тры песьні («I Want It All», «Suffer Well» і «Nothing’s Impossible») былі напісаны асноўным вакалістам гурту. Альбом лічыцца больш арганічным з-за выкарыстаньня ў большай ступені аналягавых сынтазатараў, замест лічбавых. У сярэдзіне ліпеня ў Інтэрнэт патрапіла няскончаная вэрсія відэакліпу да кампазыцыі «Precious». Лічыцца, што кліп быў выкрадзены з сайту студыі здымаўшай відэа. Акрамя тых песень, што выдадзеныя ў альбоме, таксама плянавалася ўключыць кампазыцыі «Everything» і «Martyr».
Альбом існуе як у звычайным CD фармаце, так і ў спэцыяльнай SACD / DVD вэрсіі, каторая ўключае альбом на гібрыдным шматканальным SACD у якасьці асноўнай кружэлкі і бонусавы DVD з эксклюзіўным студыйным выкананьнем песьні «Clean» (з альбома Violator), відэакліп «Precious», фотагалерэю і 5.1-канальны варыянт альбому для праслухоўваньня на звычайным DVD-плэеры (не DVD-Audio).
У падтрымку свайго альбому гуртом Depeche Mode у 2005—2006 гадох было праведзена турнэ пад назвай «Touring the Angel».
Сьпіс кампазіцыяў
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| № | Назва | Працягласьць | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| 1. | «A Pain That I’m Used To» | 4:11 | |||||||
| 2. | «John The Revelator» | 3:42 | |||||||
| 3. | «Suffer Well» | 3:49 | |||||||
| 4. | «The Sinner In Me» | 4:56 | |||||||
| 5. | «Precious» | 4:10 | |||||||
| 6. | «Macro» | 4:03 | |||||||
| 7. | «I Want It All» | 6:09 | |||||||
| 8. | «Nothing’s Impossible» | 4:21 | |||||||
| 9. | «Introspectre» | 1:42 | |||||||
| 10. | «Damaged People» | 3:29 | |||||||
| 11. | «Lilian» | 4:49 | |||||||
| 12. | «The Darkest Star» | 6:55 | |||||||
| 52:12 | |||||||||
Сынглы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Гісторыя альбома Playing the Angel — Афіцыйны сайт Depeche Mode