People Are People

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
«People Are People»
Самотнік Depeche Mode
Выдадзены 12 сакавікa 1984
Запісаны 1984
Жанр сынці-поп, нова хвала, dance-pop, industrial, post-punk
Працягласьць 3:43 (7"/single version)
3:52 (album version)
7:11 (12" version)
Выдавец Mute Records
Прадусар Depeche Mode, Бэн Хільлер, Гарэт Джонс
Храналёгія Depeche Mode
«Love, in Itself»
(1983)
People Are People
(1983)
«Master and Servant»
(1984)

People Are People — дзясяты сынгл Depeche Mode, выдадзены Ў Вялікабрытаніі (рэліз адбыўся 12 сакавіка 1984 году), таксама гэта быў іх першы сынгл, выдадзены ў ЗША. Ягонай мэтай быў прамоўшн да альбому Some Great Reward, рэліз якога адбыўся пазьней, у жніўні таго ж году. Запісаны на студыі «Hansa» ў Заходнім Бэрліне.

Выданьне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«People Are People» была напісана Марцінам Горам, але трэба зазначыць, што музыка да песьні складалася не без дапамогі Алана Ўайлдэра. На адваротным баку сынгла разьмешчана кампазіцыя «In Your Memory» аўтарам якой зьяўляецца Алан Уайлдэр. Кожная зь песень была дапоўненая рэміксамі, «Different Mix» і «Slik Mix» адпаведна.

Відэа[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Відэа на песьню зьнята рэжысэрам Клайвам Рычардсанам у дзьвюх вэрсіях. Арыгінал быў зроблены для «Single version», а альтэрнатыўнае відэа, якое потым ўвайшло ў Some Great Videos, было зроблена на «Different Mix». Кліп складаўся з розных ваенных сцэн, якія зьмешваліся са здымкамі на борце ангельскага крэйсера HMS Бэлфаст.

Выданьне ў ЗША і дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Каб замацаваць посьпех сынгла, ў ЗША была выдадзена складанка People Are People, якая зьмяшчала, акрамя загалоўнай кампазыцыі, малавядомыя на той час ў Паўночнай Амэрыцы песьні. Поўнавартасны рэліз сынгла ў ЗША адбыўся 11 ліпеня 1984 году, але толькі з 25 траўня 1985 году ён патрапіў у чарт Billboard Hot 100, і за 18 тыдняў знаходжаньня ў ім, дасягнуў 13 месца. У самой Вялікабрытаніі сынгл дасягнуў #4, у Нямеччыне — #1, у Швайцарыі — #4, у Нідэрляндах — #10.

Кавэр-вэрсіі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кавэр песьні «People Are People» быў выкарыстаны гуртом A Perfect Circle на іх антываенным альбоме eMOTIVe, гуртом Dope на іх альбоме 2005 году American Apathy, а таксама амэрыканскім сьпеваком RuPaul у яго альбоме 2004 году Red Hot. Вэрсія RuPaul складеная сумесна з Tom Trujillo была выдадзена ў якасьці асобнага сынгла 26 студзеня 2006 году. Сынгл дасягнуў 10 месца ў чарце Billboard Hot Dance Music/Club Play.

Нягледзячы на посьпех «People Are People», Марцін Гор лічыў, што яна будзе адной з найменш улюбёных яго песень. Ён аддаваў перавагу песьням якія мелі б цяжка вызначальны, шматсэнсоўны зьмест, каб людзі маглі шукаць і знайсьці своё паразуменьне ў іх, сэнс «People Are People» не адпавядаў вышэйзгаданаму, магчыма таму яна пасьля 1988 году ніколі не ігралася на жывых канцэртах гурта.

Сьпіс трэкаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • 7": Mute / Bong5 (UK) рэліз 12 сакавіка 1984
  1. «People Are People» (3:43)
  2. «In Your Memory» (4:01)
  • 7": Sire / 7-29221 (US) рэліз 11 ліпеня 1984
  1. «People Are People» (3:43)
  2. «In Your Memory» (4:01)
  • 12": Mute / 12Bong5 (UK) 1984
  1. «People Are People [Different Mix]» (7:11)
  2. «In Your Memory [Slik Mix]» (8:12)
  • L12": Mute / L12Bong5 (UK) 1984
  1. «People Are People [On-USound Mix]» (7:30)
  2. «People Are People» (3:43)
  3. «In Your Memory» (4:01)
  • 12": Sire / 0-20214 (US) рэліз 16 траўня 1984
  1. «People Are People [Different Mix]» (7:11)
  2. «People Are People [On-USound Mix]» (7:30)
  3. «In Your Memory» (4:01)
  • 7": Sire / 29221-7 (US) (дапаможны 7" сынгл — рэліз абыўся ў 1984 годзе)
  1. «People Are People» (3:43)
  2. «People Are People» (3:43)
  • CD: Mute / CDBong5 (UK)

CD maxi single, які уваходзіў у Singles Box Set #2 [дыск #10], рэліз 25 лістапада 1991

  1. «People Are People» (3:43)
  2. «In Your Memory» (4:01)
  3. «People Are People [Different Mix]» (7:11)
  4. «In Your Memory [Slik Mix]» (8:12)
  • CD: Sire/Reprise 40298-2 (US)

CD maxi single, які уваходзіў у Singles Box Set #2 [дыск #10] — рэліз 26 лістапада 1991

  1. «People Are People» (3:43)
  2. «In Your Memory» (4:01)
  3. «People Are People (Different Mix)» (7:11)
  4. «In Your Memory (Slik Mix)» (8:12)
  • Reprise CD: BONG 5 (R2 78890D)

(CD maxi single, які уваходзіў у Singles Box Set #2 [дыск #10] — рэліз адбыўся 30 сакавіка 2004)

  1. «People Are People» (3:43)
  2. «In Your Memory» (4:01)
  3. «People Are People (Different Mix)» (7:11)
  4. «In Your Memory (Slik Mix)» (8:12)

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]