Эндру Флэтчар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эндру Флэтчар
Эндру Джон Флэтчар
Andy Fletcher t.jpg
Дата нараджэньня 8 ліпеня 1961
Месца нараджэньня Нотынггэм, Ангельшчына
Дата сьмерці 26 траўня 2022(2022-05-26)[1][2][3] (60 гадоў)
Месца сьмерці
Прычына сьмерці aortic dissection[d][4]
Грамадзянства Вялікабрытанія
Прафэсія музыка, мэнэджар, дыджэй
Навуковая сфэра музыка[5], рок-музыка[5], альтэрнатыўная музыка[d][5] і электронная танцавальная музыка[d][5]
Гады дзейнасьці 1978 — 2022
Псэўданімы Fletch і Andy Fletcher[5]
Жанры альтэрнатыўны рок і новая хваля[d]
Інструмэнты клявішныя, бас-гітара, вакал
Псэўданімы Fletch і Andy Fletcher[5]
Гурты Depeche Mode, Client
Лэйблы Mute Records, Toast Hawaii
Сайт countdown.depechemode.com

Эндру Джон Леонард Флэтчар (па-ангельску: Andrew John Leonard Fletcher, мянушка — «Fletch», 8 ліпеня 1961, горад Нотынггэм, Ангельшчына — 26 мая 2022[6]). Адзін з заснавальнікаў і клявішнік гурту Depeche Mode.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Depeche Mode[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Fletch спачатку граў на бас-гітары ў гурце Вінса Кларка, але потым сеў за сінтэзатар у гурце Composition of Sound, у якой гралі ўжо Кларк з Мартынам Горам. У 1980 годзе музыкі заснавалі Depeche Mode і ўзялі вакалістам Дэйва Гаана. Fletch ніколі не быў на першым пляне ў гурце, затое выконваў функцыі мэнэджара, што яму добра ўдавалася. Ён адзіны ўдзельнік гурту, які не напісаў ніводнай песьні для рэпертуару, хаця ў інтэрв’ю ён сьцьвярджаў, што спрабаваў пісаць песьні раней.

Абавязкі ў Depeche Mode[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шмат каго з аматараў Depeche Mode зьдзіўляе тое, што Флэтчар грае на бас-гітары, займаецца праграмаваньнем сынтэзатараў. У той жа час на канцэртах і рэпетыцыях ён грае на клявішных.

Флэтчар ўзяў на сябе абавязкі «агента па сувязях з грамадзкасцю» — менавіта ён увесь час аб’яўляе навіны гурту, як гэта было пра падрабязнасьці альбомаў Exciter у 2001 годзе і Playing the Angel у 2004 і 2005 гадох, галоўным чынам для прэсы.

Кажуць, што гэта Флэтчар аб’ядноўвае гурт у адно, ён спрыяў кампрамісу пры разьдзяленьні аўтарства песень на альбоме Playing the Angel паміж Гаанам ды Горам.

Папулярнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Флэтчара часта папракаюць за тое, што ён робіць замалы ўнёсак у музыку Depeche Mode. Гэта выклікана, галоўным чынам, тым, што ад яго мала патрабавалася, калі ў гурце быў Алан Ўайлдэр. Зараз Эндру значна больш заняты інструмэнтальнымі партыямі. Так, ён грае на бас-гітары ў песьні «A Pain That I’m Used To» з альбому Playing the Angel, як сьцьвярджае прад’юсар альбому Бэн Хілье, да таго ж можна пабачыць, як Эндру грае на бас-гітары ў песьні «The Sinner in Me» (відэа праз старонку Fletchcam[7] і на дадатковым дыску да гэтага альбому) і ў песьні «Clean and Surrender» пэрыяду запісу альбому Playing the Angel[8].

Нягледзячы на нападкі з боку прэсы, кажуць, што Флэтчар выдатны інструмэнталіст. Ён грае большасьць партыяў на сынтэзатарах падчас выступаў на сцэне, хаця больш складаныя аранжыроўкі зробленыя прафэсійнымі студыйнымі музыкамі (а таксама Аланам Ўайлдэрам у пэрыяд з 1982 да 1995 году). Калі Алан Ўайлдэр далучыўся да гурту ў пачатку 1982 году, Флэтчар узяў на сябе абавязкі мэнэджара, і ў музычным пляне ягоная роля зводзілася да агульных прапаноў, якія ператвараліся ў песьні Гора ды Гаана.

Спроба сольнай кар’еры[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Цікавым застаецца той факт, што паводле афіцыйнай біягрфіі Depeche Mode, Fletch запісаў сольны альбом з назваю Toast Hawaii. Назву ўзялі ад любімай стравы музыкі, якую рабілі ў студыйнай сталовай. Матэрыял запісваўся падчас працы над альбомам Some Great Reward у 1984 годзе. Усе песьні альбому — кавер-вэрсіі чужых песень, якія сьпявае Флэтчар. Вядома, што ў запісу альбому удзельнічалі Алан Ўайлдэр або Марцін Гор, або разам — яны гралі на піяніна, а фатаграфію для вокладі зрабіў Ўайлдэр. Выпусьціць альбом не ўдалося — не згадзіўся Daniel Miller, так што зараз ён існуе толькі ў некалькіх экземплярах. Флэтчар — адзіны ўдзельнік гурту, які не сьпявае на студыйных альбомах (за выключэннем схаванай песьні «Crucified» на альбоме Violator, партыі чацьвертага голасу папрыканцы песьні «New Life», песьні «Condemnation», у якой ён, кажуць, сьпеў партыю фонавага голасу разам з Горам ды Ўайлдэрам ды «The Sun and the Rainfall», дзе напрыканцы чутны словы «All that I’m saying...» -«Усё, што я сьпяваю...» з правага каналу). Нягледзячы на тое, што на канцэртах бачна, як Флтчар сьпявае, ягоны голас звычайна чутны толькі праз калонкі-маніторы на сцэне.

Праект Toast Hawaii і кар’ера DJ[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Некалькі год таму Эндзі Флэтчар заснаваў кампанію Toast Hawaii, якая, верагодна, атрымала назву паводле нявыпушчанага альбому і стваралася для раскруткі гурту Client. У кастрычніку 2006 году на сайце Часопісу Side-Line Magazine было абвешчана, што Client разарвалі дамову з кампаніяй Toast Hawaii, што паставіла пад сумнеў яе далейшае існаваньне.

Акрамя ўсяго сказанага, Флэтчар таксама час ад часу займаецца дыск-жакействам. Большасьць ягоных канцэртаў, у якіх ён выступаў у якасьці дыск-жакея, адбыліся ў сумесным турнэ з гуртом Client. Ён выступаў у стандартным стылі «дыск-жакейства ў ванне» — рабіў кампіляцыю з урыўкаў песень. Людзі, якія прыйходзілі на канцэрты, атрымліваць асалоду ад урыўкаў песень Depeche Mode. Адзін такі канцэрт быў запісаны на відэа, а запіс выпушчаны пад назваю «Andy Fletcher: One Night in Warsaw.» Улетку 2007 году Флэтчар зрабіў невялікае турнэ, галоўным чынам па Італіі.

Асабістае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сам Эндру Флэтчар — старэйшы сын у сям’і Джона ды Джой, ягоных сясцёр клічуць Сюзана (па-ангельску: Suzan), Кэран (па-ангельску: Karen), брата — Сымон (па-ангельску: Simon). Напачатку 1980-х Эндру напрацягу амаль што год сустракаўся з ангельскай акторкай Джэніфэр Саўндэрз (па-ангельску: Jennifer Saunders). Цяпер ён ужо 14 гадоў жанаты на Грарніі (па-ангельску: Grainne) (вымаўляецца 'Grar-nee-ah'), гадуе дваіх дзетак, Мэган (па-ангельску: Megan) і Джо (па-ангельску: Joe).

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Эндру Флэтчарсховішча мультымэдыйных матэрыялаў