Вялікі шаўковы шлях

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вялікі шоўкавы шлях у 1 стагодзьдзі

Вялі́кі шаўко́вы шлях (тэрмін уведзены нямецкім географам Рыхтгофэнам у 1877; па-кітайску: 絲綢之路, па-ўзбэцку: Буюк Ипак Йўли, па-казаску: Жібек Жолы, па-пэрсыдзку: جاده ابریشم‎, па-арабску: طريق الحرير‎, гіндзі: रेशम मार्ग) — у старажытнасьці і сярэднявеччы караванная дарога з Кітаю ў краіны Сярэдняй і Пярэдняй Азіі. Адкрыты ў II стагодзьдзі да н. э. Вёў з Сыяню праз Ланьчжоў у Дуньхуань, дзе падвойваўся: паўночная дарога праходзіла праз Турфан, перасякала Памір і йшла ў Фэргану і казаскія стэпы, паўднёвая — паўз возера Лабнор па паўднёвай ускраіне пустыні Такла-Макан празь Яркенд і паўднёвы Памір вяла ў Бактрыю, а адтуль — у Парфію, Індыю і на Блізкі Ўсход.

Узьнік па ініцыятыве кітайцаў, якія шукалі пародзістых коней для свайго войска. У якасьці тавара для абмену прадстаўлены шоўк, фарфор, іншая кітайская прадукцыя. Адыграў значную ролю ў разьвіцьці эканамічных і культурных сувязей народаў Пярэдняй Азіі, Сярэдняй Азіі і Кітая.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Вялікі шаўковы шляхсховішча мультымэдыйных матэрыялаў