Перайсьці да зьместу

Малевічы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Малевічы
Першыя згадкі: XVI ст.
Вобласьць: Гомельская
Раён: Жлобінскі
Сельсавет: Малевіцкі
Насельніцтва: 698 чал. (2004)
Часавы пас: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 52°54′28.8″ пн. ш. 29°54′40.9″ у. д. / 52.908° пн. ш. 29.911361° у. д. / 52.908; 29.911361Каардынаты: 52°54′28.8″ пн. ш. 29°54′40.9″ у. д. / 52.908° пн. ш. 29.911361° у. д. / 52.908; 29.911361
Малевічы на мапе Беларусі
Малевічы
Малевічы
Малевічы
Галерэя здымкаў у Wikimedia Commons

Мале́вічы[1] — вёска ў Беларусі, каля ракі Добасны. Цэнтар Малевіцкага сельсавету Жлобінскага раёну Гомельскай вобласьці. Насельніцтва на 2004 год — 698 чалавек. Знаходзіцца за 7 км на паўночны захад ад Жлобіна, за 94 км ад Гомелю.

Малевічы — старажытная вёска на гістарычнай Рэчыччыне (Панізоўі). Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся сядзібна-паркавы комплекс Жукоўскіх у стылі клясыцызму, помнік архітэктуры і садова-паркавага мастацтва XIX ст.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Упершыню Малевічы ўпамінаюцца ў XVI стагодзьдзі як вёска ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводзтва Вялікага Княства Літоўскага. З 1792 году тут дзейнічала Ўзьвіжанская царква.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Малевічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Рагачоўскім павеце Магілёўскай губэрні. Паводле рэвізіі 1816 году, яны знаходзіліся ў валоданьні зямяніна Жукоўскага і налічвалі 34 двары. На 1848 год у Малевічах было 39 двароў, на 1886 год — 52 двары. Гаспадар фальварку валодаў у 1869 годзе 3746 дзесяцінамі зямлі, 2 карчмамі, вадзяным млыном, крупадзёркай і сукнавальняй.

У 1872 годзе ў Малевічах адкрылася народная вучэльня (у 1889 годзе 36 вучняў). З уводам у эксплюатацыю, у лістападзе 1873 годзе, чыгункі Асіпавічы — Гомель пачаў дзейнічаць разьезд (з 1964 году — чыгуначная станцыя). У 1886 годзе ў Малевічах існаваў вятрак, вёска ўваходзіла ў Лукаўскую воласьць. Паводле перапісу 1897 году, у вёсцы было 93 двары, працавалі хлебазапасны магазын, крупадзёрка, шынок. У 1909 годзе ў вёсцы Малевічах было 106 двароў і 787 дзесяцін зямлі, у аднайменным фальварку — 3890 дзесяцін зямлі. Пры школе з 1911 году працавала бібліятэка.

25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Малевічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 року ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР[2]. 20 жніўня 1924 году Малевічы сталі цэнтрам сельсавету Жлобінскага раёну Бабруйскага (да 26 ліпеня 1930 году) акругі, з 20 лютага 1938 году Гомельскай вобласьці. У 1929 годзе савецкія ўлады стварылі калгас «Чырвоны партызан», працавалі вятрак і кузьня. На 1940 год у вёсцы было 192 двары.

За часамі Другой сусьветнай вайны ў верасьні 1943 году нямецкія акупанты спалілі вёску і забілі 56 жыхароў. У баях каля вёскі ў чэрвені 1944 году загінулі 45 савецкіх салдатаў (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры), 143 жыхары загінулі на фронце. У 1962 годзе да Малевічаў далучылі суседнюю вёску Занародзьдзе, у 1966 годзе — Завадное і Кормы. У склад Малевіцкага сельсавету ўваходзілі (у наш час ня існыя): да 1962 году — вёскі Жальвін, Загародзьдзе і Новы Аляксандраў, да 1966 году — Кормы і Прыдарожжа

У 2000-я гады Малевічы атрымалі афіцыйны статус аграгарадку. На 2004 год тут было 286 двароў.

Каля вёскі знаходзіцца радовішча гліны.

  • XIX стагодзьдзе: 1886 год — 300 чал.; 1897 год — 618 чал. (паводле перапісу)
  • XX стагодзьдзе: 1909 год — 636 чал. у вёсцы Малевічах, 14 чал. у фальварку Малевіча; 1940 год — 768 чал.; 1959 год — 345 чал. (паводле перапісу)
  • XXI стагодзьдзе: 2004 год — 698 чал.[3]

Цэнтар сельскай гаспадаркі. Працуюць дашкольная ўстанова, сярэдняя школа, бібліятэка, дом культуры, фэльчарска-акушэрскі пункт, пошта і крама.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Страчаная спадчына

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Сядзіба Жукоўскіх, 1907 г.
  • Сядзібна-паркавы комплекс Жукоўскіх (XIX ст.)
  • Васіль Казлоў[4] (18.2.1903 — 1967) — Герой Савецкага Саюзу, 1-ы сакратар Менскага гаркаму і абкаму КП(б)Б. З 1946 году дэпутат Вярхоўнага Савету СССР. Са студзеня 1948 году старшыня Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету БССР і намесьнік старшыні Прэзыдыюму Вярхоўнага Савету СССР. Адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху на Беларусі, генэрал-маёр. Яго імя надалі вуліцам у Менску, Салігорску, Жлобіне.
  1. ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
  2. ^ 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002. — 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
  3. ^ Гарады і вёскі Беларусі. Энцыкл. Т. 1. Кн. 1. — Менск, 2004.
  4. ^ Герой Советского Союза Козлов Василий Иванович

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Малевічысховішча мультымэдыйных матэрыялаў