Перайсьці да зьместу

Мажэйкаўшчына

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мажэйкаўшчына
лац. Mažejkaŭščyna
Населены пункт
Краіна Беларусь
Вобласьць Гарадзенская
Раён Вярэнаўскі
Сельсавет Жырмунскі
Часавы пас
Каардынаты 54°00′32,60″ пн. ш. 25°08′50,20″ у. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць
  • ▼3 чал. (2009)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +375 1594
Нумарны знак 4
Мажэйкаўшчына на мапе Беларусі ±
Мажэйкаўшчына
Мажэйкаўшчына
Мажэйкаўшчына
Мажэйкаўшчына
Мажэйкаўшчына
Мажэйкаўшчына

Мажэ́йкаўшчына[1] — хутар у Беларусі, каля ракі Дзітвы. Уваходзіць у склад Жырмунскага сельсавету Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці.

Мазека або Мазіка (Mazecha, Mazika) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова маз- (мез-, мас-) (імёны ліцьвінаў Мажэла, Мазан, Мазгіль; германскія імёны Mazela, Massana, Mesgilo) узыходзіць да гоцкага *Matja 'есьці, ядун'[3], стараверхненямецкага maz 'ежа'[4] (беларускае мажны[a] 'рослы, поўны, моцнага целаскладу; тоўсты'). Адпаведнасьць літоўскіх імёнаў на -ейка (-іка) германскім імёнам з суфіксам -к- (Вілейка — Wilico, Мінейка — Minnico, Радзейка — Radecke < Radacho і г. д.) сьцьвердзіў францускі лінгвіст-германіст Раймонд Шмітляйн, які на падставе шматгадовых дасьледаваньняў прыйшоў да высноваў пра германскае паходжаньне літоўскіх уласных імёнаў[5].

  1. ↑ Параўн.: муж > мужны, вежа > вежны і пад.
  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9. (pdf)
  2. ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1120.
  3. ↑ Schonfeld M. Wörterbuch der altgermanischen personen-und völkernamen. — Heidelberg, 1911. S. 166.
  4. ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1119.
  5. ↑ Schmittlein R. Les noms d’eau de la Lituanie (suite) // Revue internationale d’onomastique. Nr. 3, 1964. P. 161—162, 167.