Арцыбіскупскі палац (Магілёў)
| Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Магілёўскі арцыбіскупскі палац | |
Магілёўскі арцыбіскупскі палац | |
| Краіна | Беларусь |
| Месцазнаходжаньне | Магілёў |
| Каардынаты | 53°53′50″ пн. ш. 30°20′12″ у. д.HGЯO |
| Архітэктурны стыль | клясыцызм |
| Заснавальнік | Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч |
| Дата заснаваньня | 1780-я гады |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Магілёўскі арцыбіскупскі палац на мапе Беларусі Магілёўскі арцыбіскупскі палац | |
Арцыбіскупскі палац — помнік архітэктуры апошняй траціны XVIII ст. у Магілёве. Знаходзіцца на гістарычнай Шляхецкай вуліцы, у глыбіні квартала[a]. Твор архітэктуры клясыцызму. Аб'ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі[1]. Цяпер тут месьціцца спэцыяльная дзіцяча-юнацкая спартовая школа № 6.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Мураваны палац дзеля каталіцкага арцыбіскупа Станіслава Богуш-Сестранцэвіча ў Магілёве збудавалі ў 1780-я гады (быў яго рэзыдэнцыяй да 1827 году)[2].
Па пажары ў другой палове XIX ст. будынак набыў жыдоўскі купец Барух Цукерман, які перабудаваў руіны палаца пад харальную сынагогу. Сынагога адкрылася ў 1900 годзе.
У 1925 годзе савецкія ўлады зачынілі сынагогу. З 1929 года ў будынку разьмяшчаўся кінатэатар, пазьней — прафсаюзы.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік архітэктуры клясыцызму. Гэта 2-павярховы прастакутны ў пляне будынак з двума невялікімі бакавымі крыламі, накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад выходзіць у бок Дняпра на гістарычную Шляхецкую вуліцы, тарцовы фасад — на гістарычную Ветраную. Цэнтральны рызаліт завяршаецца прастакутным атыкам, бакавыя — трыкутнымі франтонамі. Паверхі вылучаюцца разьвітымі гарызантальнымі цягамі, ніжні паверх аздабляецца рустам, верхні — пілястрамі. Вокны прастакутныя, з разнастайным абрамленьнем.
Плян анфілядны, з цэнтральным вэстыбюлем і 3-маршавай лесьвіцай. Дваровым фасадам будынак выходзіў у сад, дзе знаходзіліся карпусы духоўнай кансысторыі (не захаваліся).
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі і графіка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі і графіка
- 1785 г.
- М. Львоў, каля 1800 г.
- 1830 г.
- 1942 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- Галоўны фасад
- Тарцовы фасад
- Фрагмэнт
- Фрагмэнт
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Цяперашні афіцыйны адрас — вуліца Ленінская, 25
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь / склад. В. Абламскі, І. Чарняўскі, Ю. Барысюк. — Менск: БелТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8
- ↑ БЭ. — Мн.: 1999 Т. 9. С. 464.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9: Кулібін — Малаіта. — 560 с. — ISBN 985-11-0155-9
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 513Е000001 |