Леанід Рахленка
Леанід Рахленка | |
Дата нараджэньня | 6 верасьня 1907 |
---|---|
Месца нараджэньня | мястэчка Церахоўка, Гомельскі павет, Магілёўская губэрня, Паўночна-Заходні край, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 9 сакавіка 1986 |
Месца сьмерці | Менск, Беларуская ССР, СССР |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | актор |
Месца працы | |
Гады дзейнасьці | 1926—1981 |
Сябра ў | Беларускі саюз тэатральных дзеячоў[d] |
Дзеці | Юрый Леанідавіч Рахленка[d] і Валянціна Рахленка[d] |
Узнагароды |
Леанід Рыгоравіч Рахленка ( 6 верасьня [ст. ст. 24 жніўня] 1907, мяст. Церахоўка, цяпер Добрускі раён, Гомельская вобласьць, Беларусь — 1986, Менск, цяпер Беларусь) — беларускі актор і рэжысэр.
Народны артыст Беларусі (1946) і СССР (1966), ляўрэат дзяржаўнай прэміі Беларусі (1970). У 1929—1981 гадах працаваў у Беларускім тэатры імя Янкі Купалы, дзе ў 1937—1941 гадах быў мастацкім кіраўніком. Выступаў у пастаноўках «Хто сьмяецца апошнім» Кандрата Крапівы ў ролі Гарлахвацкага, «Салавей» Зьмітрака Бядулі ў ролі Сымона і «На дне» Максіма Горкага ў ролі Бубнава. Здымаўся ў фільмах «Міколка-паравоз», «Палеская легенда», «Гадзіньнік спыніўся апоўначы» і «Веснавыя навальніцы»[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1925—1927 гадах навучаўся ў Ленінградзкім інстытуце сцэнічнага мастацтва (Расейская СФСР) на курсе Леаніда Віўена і Сяргея Радлава. З 1926 году ў Ленінградзкім рабочым тэатры пралеткульту. У 1929—1981 гадах у Беларускім тэатры імя Янкі Купалы, дзе ў 1937—1941 гадах займаў пасаду мастацкага кіраўніка. Адначасна ў 1956—1958 і 1967—1969 гадах быў мастацкім кіраўніком студыяў пры тэатры. Выкананыя ім ролі былі адметныя выразнасьцю душэўных уласьцівасьцяў, сьветапогляднай абагульненасьцю і падрабязнасьцю распрацоўкі. Ён выканаў наступныя ролі ў адпаведных пастаноўках:
- Старац — «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы;
- Сымон — «Салавей» Зьмітрака Бядулі;
- Гарлахвацкі — «Хто сьмяецца апошнім» Кандрата Крапівы;
- Добрых — «Амністыя» Мікалая Матукоўскага;
- Круціцкі — «На ўсякага мудраца хапае прастаты» Аляксандра Астроўскага;
- Прыбыткоў — «Апошняя ахвяра» А.Астроўскага;
- Дудукін — «Безь віны вінаватыя» Астроўскага;
- Бубнаў — «На дне» Максіма Горкага;
- Бераст — «Платон Крэчат» Аляксандра Карнейчука;
- Сьцяпан Сыравараў — «У мяцеліцу» Леаніда Лявонава;
- Ён — «Чацьверты» Канстанціна Сіманава[2].
Яго пастаноўкі вызначаліся дакладнасьцю вобразнай будовы, тонкай распрацоўкай характараў і акторскай спалучанасьцю. На памостках Купалаўскага тэатру ён паставіў:
- 1934 — «Канец дружбы» са Львом Літвінавым;
- 1936 — «Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага;
- 1937 — «Скупы» Мальера;
- 1937 — «Салавей» з Л.Літвінавым;
- 1938 — «Безь віны вінаватыя» Астроўскага;
- 1938 — «Партызаны» са Канстанцінам Саньнікавым;
- 1939 — «Хто сьмяецца апошнім» з Восіпам Раеўскім;
- 1941 — «У стэпах Украіны» А.Карнейчука;
- 1943 — «Рускія людзі» К.Сіманава;
- 1953 — «Каварства і каханьне» Фрыдрыха Шылера;
- 1954 — «Вогненны мост» Барыса Рамашова;
- 1956 — «Пані міністэрша» Браніслава Нушыча;
- 1962 — «Паўночная мадонна» братоў Тур (Леаніда Тубельскага і Пятра Рыжэя)[2].
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1941 — «Жыві, родная Беларусь» (музычны фільм): паэт
- 1941 — «Марскі ястраб»: контар-адмірал
- 1954 — «Хто сьмяецца апошнім»: кіраўнік інстытуту Гарлахвацкі
- 1956 — «Міколка-паравоз»: нямецкі палкоўнік
- 1957 — «Палеская легенда»: пан Іван
- 1957 — «Далёкае і блізкае»: Чугай
- 1957 — «Сьцяпан Кальчугін»: Бахмуцкі
- 1958 — «Гадзіньнік спыніўся апоўначы»: Курт фон Готбэрг
- 1960 — «Вясновыя навальніцы»[2]: прафэсар
- 1978 — «Расклад на пасьлязаўтра»: прафэсар Калмыкаў
- 1980 — «Атлянты і карыятыды»: Багдан Вітальевіч
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- жонка Лідыя Ржэцкая (1899—1977) — акторка, народная артыстка СССР (1955)
- брат Аляксандар Рахленка (1918—1959) — актор
- унук Аляксандар Юр’евіч Рахленка (нар. 1961) — кінаактор
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Даты, падзеі, людзі // Зьвязда : газэта. — 6 верасьня 2013. — № 167 (27532). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ^ а б в Клара Кузьняцова. Рахленка // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 2001. — Т. 13. — С. 380-381. — 576 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0216-4
Гэта — накід артыкула пра асобу з Беларусі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 6 верасьня
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Памерлі 9 сакавіка
- Памерлі ў 1986 годзе
- Пахаваныя на Ўсходніх могілках Менску
- Выпускнікі Расейскага дзяржаўнага інстытуту сцэнічных мастацтваў
- Асобы Нацыянальнага акадэмічнага тэатру імя Янкі Купалы
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна «Дружбы Народаў»
- Нарадзіліся ў Добрускім раёне
- Выпускнікі санкт-пецярбурскіх ВНУ
- Беларускія акторы
- Акторы XX стагодзьдзя
- Беларускія тэатральныя рэжысэры
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Ляўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
- Народныя артысты СССР
- Нацыянальны акадэмічны тэатар імя Янкі Купалы
- Сябры КПСС
- Памерлі ў Менску