Перайсьці да зьместу

Браніслаў Нушыч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Браніслаў Нушыч
сэрб. Бранислав Нушић/Branislav Nušić
Асабістыя зьвесткі
Імя пры нараджэньні Алкібіяд Нуша
Псэўданімы Бен Акиба
Нарадзіўся 20 кастрычніка 1864
Памёр 19 студзеня 1938(1938-01-19)[1][2] (73 гады)
Пахаваны
Дзеці Гіта Прэдзіч-Нушыч[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці празаік, драматург, эсэіст, журналіст і дыплямат
Мова сэрбская[3]
Подпіс Выява аўтографу

Браніслаў Нушыч (па-сэрбску: Бранислав Нушић/Branislav Nušić; 20 кастрычніка 1864, Бялград19 студзеня 1938) — сэрбскі празаік, драматург, эсэіст, журналіст і дыплямат.

Нарадзіўся ў Бялградзе як Алкібіяд Нуша. Ягоны бацька гандляваў збожжам, але ў хуткім часе пасьля нараджэньня дзіцяці страціў свой капітал. Сям’я пераехала ў Смэдэрэва, дзе Нушыч правёў дзяцінства. Па дасягненьні 18 гадоў афіцыйна зьмяніў імя на Браніслаў Нушыч. Скончыў юрыдычны факультэт у Бялградзе ў 1884 годзе.

Удзельнічаў у сэрбска-баўгарскай вайне 1885 году. Пасьля вайны надрукаваў у газэце «Днэвны ліст» кантравэрсыйны верш «Два рабы», за які быў асуджаны на два гады катаргі. У вершы высьмейвалася сэрбская манархія, і ў першую чаргу кароль Мілан Абрэнавіч.

У 1889 годзе заняў дзяржаўную пасаду — стаўся чыноўнікам Міністэрства замежных спраў і быў адпраўлены ў консульства ў Бітале, дзе ажаніўся ў 1893 годзе. На поўдні Сэрбіі і ў Македоніі правёў каля дзесяці гадоў. Ягонай апошняй пасадай у гэтым рэгіёне было месца віцэконсула ў Прышціне.

У 1900 годзе прызначаны сакратаром Міністэрства асьветы і загадчыкам літаратурнай часткі Нацыянальнага тэатру ў Бялградзе. З 1904 году кіраваў Сэрбскім нацыянальным тэатрам у Новым Садзе. У 1905 годзе пакінуў гэтую пасаду і пераехаў у Бялград, дзе працаваў журналістам. Пісаў пад псэўданімам «Бен Акиба». У 1912 годзе ў функцыі дзяржаўнага чыноўніка вярнуўся ў Біталу, а ў 1913 годзе заснаваў тэатар у Скоп’і, дзе жыў да 1915 году. Пакінуў краіну разам з войскам у часе Першай сусьветнай вайны, да канца баявых дзеяньняў жыў у Італіі, Швайцарыі, Францыі.

Пасьля вайны кіраваў аддзелам мастацтва Міністэрства асьветы (да 1923 году), Нацыянальным тэатрам у Сараеве. У 1927 годзе вяртаецца ў Бялград.

У 1933 годзе абраны ў сябры Сэрбскай каралеўскай акадэміі.

Пасьля першых паэтычных спробаў пераарыентаваўся на рэалістычную і гумарыстычную прозу і камэдыі, якія пісаў з 1880-х гадоў да канца XIX стагодзьдзя. У сатыры Нушыча адлюстроўвалася частка сэрбскай палітычнай рэчаіснасьці, і ўсё ж ён быў больш гумарыстам і жартаўніком, чым сатырыкам.

Патрыятычныя драмы Нушыча не дасягаюць літаратурнага ўзроўню ягоных камэдыяў.

  • "Тако је морало бити/Tako je moralo biti"
  • "Јесења киша" (1907)
  • "Иза божјих леђа" (1910)
  • "Пучина" (1901)
  • "Госпођа министарка" (1929)
  • "Народни посланик" (1883)
  • "Мистер Долар" (1932)
  • "Ожалошћена породица" (1935)
  • "Покојник" (1938)
  • "Сумњиво лице" (1887)
  • "Др" (1936)
  • "Протекција" (1889)
  • "Свет" (1906)
  • "Пут око света" (1910)
  • "Аутобиографија" (1924)
  • "Општинско дете" (1902, у Сараеве выдадзена як "Općinsko dijete")
  • "Хајдуци" (1933)
  • "Политички противник"
  • "Посмртно слово"
  • "Класа"
  • "Приповетке једног каплара"
  • "Кнез Иво од Семберије"
  • "Хаџи-Лоја"
  • "Наход"

Беларускія пераклады

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • Аўтабіяграфія: аповесць / Браніслаў Нушыч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. — 228, [1] с., [1] л. партр. — (Бібліятэка замежнай прозы)/
  1. ^ а б в Нушич Бранислав // Большая советская энциклопедия (рас.): [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — Москва: Советская энциклопедия, 1969.
  2. ^ Branislav Nušić // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ Nušić, Branislav // CONOR.SI