Людвінова (Вялейскі раён)
| Людвінова лац. Ludvinova | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Менская |
| Раён | Вялейскі |
| Сельсавет | Людвіноўскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°34′05″ пн. ш. 27°16′28″ у. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць |
|
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 1771 |
| Паштовы індэкс | 222429 |
| СААТА | 6213834131 |
| Нумарны знак | 5 |
| Людвінова на мапе Беларусі ± Людвінова | |
Людвіно́ва[1][a] — вёска ў Беларусі, на рацэ Сэрвачы. Цэнтар сельсавету Вялейскага раёну Менскай вобласьці.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Людвін або Лютвін (Liuduin, Liutwin) — імя германскага паходжаньня[2].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]На 1794 год гэта была вёска ў Ашмянскім павеце, у складзе маёнтку Ільля Міхала Агінскага. На 1897 год тут упамінаецца старожка, што ўваходзіла ў Даўгінаўскую воласьць Вялейскага павету, дзе пражывала 9 жыхароў. На пачатак 20 стагодзьдзя ў фальварку Людвінова налічвалася 3 дзесяціны зямлі.
У 1923 годзе — гэта фальварак Касьцяневіцкай гміны Вялейскага павету. На 1931 год Людвінова ўзгадваецца, як маёнтак сына Юзэфа Козел-Паклеўскага Вінцэнта Козел-Паклеўскага ў Вялейскім павеце Віленскага ваяводзтва, дзе мелася 2 двары і пражывала 14 чалавек[3]. У гэты ж час многія дакумэнты ўзгадваюць пад агульнай назвай Сэрвач 3 паселішчы — Сэрвач Вялікая (маёнтак: 5 двароў, 62 жыхары), Сэрвач Малая (пад агульнай назвай: маёнтак — 2 двары, 21 жыхар і калёнія — 10 двароў, 52 жыхары) і непасрэдна маёнтак Людвінова.
Маёнткі Кастыкі і Людвінова выдзяліліся зь вялікага спадчыннага маёнтку Сэрвач, пры падзеле якога гаспадыня маёнтку Юлія Козел-Паклеўская вылучыла старэйшаму сыну Юзафу Вялікую Сэрвач са спадчынным сядзібным домам і броварам, Вінцэнту — толькі пабудаваны фальварак Людвінова з закладзенай у ім фэрмай серабрыстых ліс, а малодшаму Тадэвушу — Кастыкі, у якіх быў вадзяны млын.
Вінцэнт прывёз у Людвінова на развод паўсотні норак І чарнабурак. Пабудаваў на тэрыторыі свайго маёнткуа фэрму для разьвядзеньня дзікіх зьвяркоў і наняў нямецкага вэтэрынара, які разам зь вясковымі людзьмі даглядалі лісаў і норак. Неўзабаве на шырокай паляне сярод леса ўсё было забудавана вальерамі, якіх налічвалася каля 300. Вальеры Быў пранумараваны, на побач віселі шыльды з нумарамі і імем гадаванца.
У газэце «Slowo» у № 201 за 1938 год, пісалі пра лісіную фэрму ў Людвінова: «Гаспадар фэрмы срэбных ліс Вінцэнт Козел-Паклеўскі, закладваючы зьверагадоўлю, марыў, каб кожная кабета ў сьвеце мела ў сваім гардэробе футру зь яго фэрмы». Сама фэрма ў Людвінова паўстала зь невялікага капіталу, але на 1930-я гады была адной з найбуйнейшых фэрмаў такога кшталту. Футра зь людвіноўскага маёнтку займала 50% усяго рынку футраў тагачаснай Польшча.
27 чэрвеня 2013 году цэнтар сельсавету перанесьлі зь вёскі Касьцяневічы ў вёску Людвінова[4].
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (djvu)
- ↑ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 858, 1050.
- ↑ Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 60
- ↑ «О переносе административного центра Людвиновского сельсовета в агрогородок Людвиново». Решение Вилейского районного Совета депутатов от 27 июня 2013 г. № 176(недаступная спасылка) (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- У Людвінова была звераферма яшчэ пры Польшчы, Шлях Перамогі, 2 лістапада 2018 г.
- Ludwinowo, folwark, powiat wilejski // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. — S. 477