Перайсьці да зьместу

П’ер Трудо

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
П’ер Трудо
па-француску: Pierre Elliott Trudeau
П’ер Трудо ў 1980 годзе
П’ер Трудо ў 1980 годзе
15-ы прэм’ер-міністар Канады
20 красавіка 1968 — 4 чэрвеня 1979
Папярэднік Лэстэр Боўлз Пірсан
Наступнік Джо Кларк
3 сакавіка 1980 — 30 чэрвеня 1984
Папярэднік Элан Макірхэн
Наступнік Джон Тэрнэр
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся18 кастрычніка 1919
Манрэаль, Канада
Памёр28 верасьня 2000
Манрэаль, Канада
ПартыяЛібэральная партыя Канады
АдукацыяМанрэальскі ўнівэрсытэт,
Гарвардзкі ўнівэрсытэт,
Інстытут палітычных дасьледаваньняў,
Лёнданская школа эканомікі
Сужэнец Маргарэт Трудо
Дзеці Жустын, Аляксандар, Мішэль, Сара Элізабэт
Бацька Шарль Трудо[d]
Маці Грэйс Эліёт[d][1]
Узнагароды
Подпіс

Жазэф Філіп П’ер Іў Эліёт Трудо (па-француску: Joseph Philippe Pierre Yves Elliott Trudeau; 18 кастрычніка 1919, Манрэаль, Канада — 28 верасьня 2000, Манрэаль, Канада) — 15-ы прэм’ер-міністар Канады з 20 красавіка 1968 году па 4 чэрвеня 1979 году, а затым з 3 сакавіка 1980 году па 30 чэрвеня 1984 году.

Трудо пачаў сваю палітычную кар’еру ў якасьці адвакату й палітычнага актывісту ў Квэбэке. У 1960 годзе ён увайшоў у фэдэральную палітыку, далучыўшыся да Лібэральнай партыі Канады. Ён быў прызначаны парлямэнцкім сакратаром Лэстэра Пірсана, а затым стаў ягоным міністрам юстыцыі. Са сваёй базы ў Манрэалі, Трудо ўзяў пад свой кантроль партыю й стаў ейным харызматычным натхняльным лідэрам. З канца 1960-х да сярэдзіны 1980-х гадох, ён дамінаваў на канадзкай палітычнай сцэне й выклікаў гарачую рэакцыю. «Чыньнік, перш чым запал» быў ягоным асабістым дэвізам[2]. Ён сышоў з палітыкі ў 1984 годзе, калі Джон Тэрнэр зьмяніў яго на пасадзе прэм’ер-міністра.

Прыхільнікі ўхваляюць сілу інтэлекту Трудо[3] й ягоную палітычную праніклівасьць у захаваньні нацыянальнага адзінства супраць руху Квэбэка да сувэрэнітэту, падаўленьні бязладзьдзя, а таксама стварэньне Хартыі правоў і свабодаў у Канстытуцыі Канады[4]. Крытыкі абвінавачваюць яго ў фанабэрстве, безгаспадарчасьці й празьмерна фэдэральным падыходзе ў адносінах да правінцыяў, асабліва ў спробе разьмеркаваць нафтавыя багацьці прэрыяў.

  1. ^ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
  2. ^ Kaufman, Michael T.. Pierre Trudeau Is Dead at 80: Dashing Fighter for Canada // The New York Times, 29 верасьня 2000 г. Праверана 30 ліпеня 2013 г.
  3. ^ Mallick, Heather. Trudeau made intellect interesting // The Globe and Mail (Toronto), 30 верасьня 2000 г. Праверана 30 ліпеня 2013 г.
  4. ^ Editorial Staff. The elements that made Pierre Trudeau great // The Globe and Mail (Toronto) Праверана 29 ліпеня 2013 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

П’ер Трудосховішча мультымэдыйных матэрыялаў