Ладзіслаў Кліма
Ладзіслаў Кліма | |
![]() | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 22 жніўня 1878[1][2][3][4] Домажліцы[4] |
Памёр | 19 красавіка 1928[1][2][3][5][4][6] (49 гадоў) Прага, Чэхаславаччына[4] |
Пахаваны | Малвазінкі |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | пісьменьнік, паэт і філёзаф |
Мова | нямецкая[1], лацінская мова[1] і чэская мова[1] |
Ладзіслаў Кліма (па-чэску: Ladislav Klíma; 22 жніўня 1878 — 19 красавіка 1928) — чэскі празаік, драматург і паэт, а таксама арыгінальны філёзаф.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нарадзіўся ў Дамажліцах у сям’і канцылярскага службоўца. З маладосьці цікавіўся філязофіяй, наведваў гімназію да 1895 году, калі яго выключылі за непрыязнае выказваньне ў адрас манархіі. Пасьля гэтага перайшоў у загрэбскую гімназію, але, ня скончыўшы яе, вярнуўся ў Прагу, дзе жыў на самоце і пачаў друкавацца ў часопісах. Ня маючы скончанай адукацыі, жыў з спадчыны, якую атрымаў ад сваякоў, а таксама дзякуючы фінансавай дапамозе сяброў, сярод якіх быў вядомы паэт Отакар Бржэзіна.
Ягоная філязофія была заснаваная на тэорыях саліпсызму і валюнтарызму. Знаходзіўся пад уплывам філязофскіх поглядаў Джорджа Бэрклі, Артура Шапэнгаўэра і Фрыдрыха Ніцшэ.
Кліма пісаў філязофскія артыкулы і творы мастацкай літаратуры, але вялікая частка ягоных твораў засталася ў рукапісах і была выдадзеная толькі пасьля ягонай сьмерці. Паводле ўласных словаў, Кліма сам зьнішчыў 90% сваіх твораў. Збор твораў быў выдадзены толькі ў 1990-х гадох.
Пад уплывам сваёй філязофіі Ладзіслаў Кліма адмаўляў здабыткі цывілізацыі, злаўжываў алькаголем. Памёр на сухоты.
Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Svět jako vědomí a nic (1904)
- Traktáty a diktáty (1922)
- Matěj Poctivý (1922)
- Vteřina a věčnost (1927)
- Utrpení knížete Sternenhocha (1928)
- Slavná Nemesis (1932)
- Vlastní životopis filosofa L.K. (1937)
- Lidská tragikomedie (1991)
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ладзіслаў Кліма — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Чалавечая трагікамэдыя (дзея 1), (дзея 2), (дзея 3). Пераклад Макса Шчура
- Што пасля смерці. Апавяданне