Саліпсызм
Саліпсызм (ад лац. solus — адзіны і ipse — сам) — спрэчны філязафічны падыход, крайняя форма суб'ектывізму, у якой існуе толькі суб’ект, а ўся рэчаіснасьць зьяўляецца толькі сумай ягоных уражаньняў. Заснавальнікам гэтай тэорыі лічыцца сафіст Горгіяс, які сьцьвярджаў, што:
- Нічога не існуе
- Нават калі штосьці існуе, ніхто б ня мог пра гэта ведаць
- Нават калі б хто-небудзь пра гэта ведаў, то ня мог бы гэта нікому паведаміць.
Лічыцца, што панятак «саліпсызм» увёў Рэнэ Дэкарт. Саліпсызм набліжаецца да ўсходняй філязофіі.