Перайсьці да зьместу

Отакар Бржэзіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Отакар Бржэзіна
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 13 верасьня 1868(1868-09-13)[1][2][3][…] або 12 верасьня 1868(1868-09-12)[4]
Памёр 25 сакавіка 1929(1929-03-25)[1][2][3][…] (60 гадоў)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт, настаўнік, эсэіст, празаік
Жанр паэзія
Мова чэская мова[3][8]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу

Отакар Бржэзіна (па-чэску: Otokar Březina, сапраўднае імя Вацлаў Ебавы; 13 верасьня 1868 — 25 сакавіка 1929) — чэскі паэт.

Нарадзіўся ў мястэчку Пачаткі. Першыя літаратурныя спробы, выдаваныя пад псэўданімам Вацлаў Даншаўскі, адносяцца да гадоў навучаньня ў гімназіі ў Тэлчы (1883—1887). Першыя апублікаваныя вершы маюць эпічны характар і зь лёгкім сацыяльным падтэкстам апісваюць звычайныя жыцьцёвыя гісторыі. У прозе трымаецца наіўна-бадзёрага гумару, з дапамогай якога спрабуе намаляваць розныя чалавечыя тыпы. У прозе адчувальны ўплыў Яна Нэруды. Пасьля заканчэньня гімназіі працуе настаўнікам, жыве на самоце з пачуцьцём адзіноты і нерэалізаванасьці.

У 1887—1892 гадах піша пераважна прозу. Адмаўляецца ад гумарыстычнага тону, творы гэтага пэрыяду носяць прыкметы натуралізму, галоўнымі матывамі стаюцца сьмерць, згадкі пра мінулае і непераадольная адзінота. Навэлы «Důležitý den života příštipkáře», «Protější okno».

У 1890—1891 гадах узьнікае «Román Eduarda Brunnera», які аўтар праз год сам зьнішчыў. Няўдача гэтага раману, у які Отакар Бржэзіна ўкладаў шмат аўтарскіх надзеяў, стала прычынай творчага крызісу. Ён захапляецца Бадлерам і Шапэнгаўэрам, у творах пераважаюць пэсымістычныя, мэлянхалічныя настроі. Прымае Шапэнгаўэрава ўяўленьне пра сьвет як абсалютны самападман і ілюзыю. У гэты час узьнікае тэорыя арыстакратычнай выключнасьці мастацтва. Отакар Бржэзіна стаецца з рэалістычнага празаіка паэтам-сымбалістам.

У гэты час чэская літаратура перажывала крызіс і стаяла на парозе неабходнасьці пераходу да новых мастацкіх сродкаў. Шмат паэтаў рэзка зьмяняюць характар сваёй творчасьці (Антанін Сова, Карэл Главачэк, Станіслаў Костка Нойман, Іржы Карасэк зь Львовіцаў), пачынаецца новая эпоха ў літаратурнай крытыцы (Францішак Ксавэр Шальда).

У 1907 годзе Отакар Бржэзіна перастае займацца літаратурнай творчасьцю.

Два разы (у 1924 і 1928 гадах) быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры.

Літаратурная творчасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Паэтычная творчасьць Отакара Бржэзіны, знаходзячыся на памежжы мастацтва і філязофскай мэдытацыі, належыць да каштоўнасьцяў эўрапейскага літаратурнага сымбалізму. Цалкам у суладзьдзі з сымбалістычнай тэорыяй паэт успрымаў рэлігійныя факты як сымбалі. Хаця канстанты аўтарскага мастацкага сьвету знаходзяцца пад пэўным уплывам хрысьціянства, ягоны духоўны сьвет не кіруецца законамі хрысьціянскай духоўнасьці, а прасякнуты духоўнасьцю філязофскага ідэалізму. Літаратурная творчасьць Отакара Бржэзіны знаходзіцца на вяршыні чэскага сымбалізму. Сымбалісцкія сродкі выразнасьці ў паэта хутка аўтаматызаваліся, ператвараліся ў мэтафарычныя клішэ, праз гэта сымбалізм хутка страчваў сваю мастацкую сутнасьць. Таму многія паэты ў хуткім часе адышлі ад сымбалізму (Антанін Сова), а новае пакаленьне ўжо стаіць на новых, антысымбалісцкіх пазыцыях (Франя Шрамэк, Францішак Гельнэр, Віктар Дык, Карэл Томан)

Бібліяграфія (паэтычныя зборнікі)

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  • «Tajemné dálky» (1895) («Таемныя далячыні»)
  • «Svítání na západě» (1896) («Сьвітаньне на захадзе»)
  • «Větry od pólů» (1897) («Вятры з палюсоў»)
  • «Stavitelé chrámu» (1899) («Будаўнікі храму»)
  • «Ruce» (1901) («Рукі»)
  1. ^ а б Otakar Brezina // Encyclopædia Britannica (анг.)
  2. ^ а б Otokar Březina // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
  3. ^ а б в г д Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  4. ^ Březina, Otokar // Regionální osobnosti (чэс.)
  5. ^ а б Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  6. ^ а б Vědecká knihovna v Olomouci Otokar Březina // REGO (чэс.)
  7. ^ BillionGraves (анг.) — 2011.
  8. ^ Březina, Otokar, 1868-1929 // CONOR.SI

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Отакар Бржэзінасховішча мультымэдыйных матэрыялаў