Крыўчыцы
| Крыўчыцы, трансьліт. Kryŭčycy | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Беларусь |
|---|---|
| Вобласьць | Берасьцейская |
| Раён | Пінскі |
| Сельсавет | Ставоцкі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 52°13′28″ пн. ш. 26°01′38″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Колькасьць | 260 чал. (2009) |
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
| Тэлефонны код | +375 165 |
| Паштовы індэкс | 225725 |
| Нумарны знак | 1 |
| Крыўчыцы на мапе Беларусі ± Крыўчыцы | |
Кры́ўчыцы[1] (таксама — Падга́цьце[1]) — вёска ў Пінскім раёне Берасьцейскай вобласьці. Уваходзіць у склад Ставоцкага сельсавету. Празь вёску праходзіць аўтастрада Р6.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 2009 год — 260 жыхароў
- 1999 год — 280 жыхароў
Храмы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Крыўчыцах у былым маёнтку Падгацьце да 1963 году існавала старая каталіцкая драўляная капліца, якая 8 траўня на загад мясцовых уладаў была развалена трактарамі. Рэліквіі ды абразы жыхары вёскі паразьбіралі па хатах і захоўвалі больш за паўстагодзьдзя пакуль тут ізноў не паўстала рыма-каталіцкая парафія.

Зімой 2015 году дэкрэтам біскупа Пінскага Антона Дзям’янкі ў Крыўчыцах была ўтворана рыма-каталіцкая парафія пад тытулам сьвятой Ганны. Парафія аб’ядноўвае вернікаў з трох каталіцкіх вёсак Пінскага раёну — Стаўка, Падбалоцьця і ўласна Крыўчыц. У прыстасаваным для малітоўных патрэбаў мураваным будынку на цэнтральнай вуліцы вёскі Крыўчыцы (вул. Палеская, 68) створана капліца сьв. Ганны. Парафіяльны адпуст — 26 ліпеня.

Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Менск: Тэхналогія, 2010. — 319 с. ISBN 978-985-458-198-9. (pdf, djvu, online) С. 238—239