Андрэас Іваншыц
Андрэас Іваншыц | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 15 кастрычніка 1983[1][2][3][…] (41 год) | |
Рост | 184 см | |
Вага | 82 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2000—2006 2006—2008 2006—2008 2008—2011 2009—2011 2011—2013 2013—2015 2015—2017 2017—2018 |
Рапід Вена Рэд Бул → Панатынаікос (арэнда) Панатынаікос → Майнц (арэнда) Майнц Левантэ Сіетл Саўндэрз Вікторыя Пльзень |
147 (25) 13 (1) 26 (4) 45 (8) 27 (6) 77 (16) 49 (4) 40 (5) 13 (3) |
Зборныя | ||
2003—2014 | Аўстрыя | 69 (12) |
Андрэас Іваншыц (па-нямецку: Andreas Ivanschitz, па-харвацку: Andreas Ivančić; нарадзіўся 15 кастрычніка 1983 году, Айзэнштат, Аўстрыя) — былы аўстрыйскі футбаліст, паўабаронца нацыянальнай зборнай Аўстрыі.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Андрэас Іваншыц нарадзіўся ў сям’і градзішчанскіх харватаў, якія кампактна пражываюць у Бургенляндзе. Займацца футболам ён пачаў у мясцовай камандзе «Баўмгартэн», дзе правёў у агульнай складанасьці дзевяць гадоў.
Затым скаўты сталічнага клюбу «Рапіду» заўважылі ягоны талент і ў 1998 годзе Іваншыц заключыў свой першы прафэсійны кантракт з чэмпіёнамі Аўстрыі. Яму было 16 гадоў, калі ён упершыню выйшаў на поле ў футболцы «Рапіду» — у кубкавым матчы супраць «Рансгофэну» 26 кастрычніка 1999 году. У аўстрыйскай Бундэсьлізе Іваншыц дэбютаваў у 2000 годзе, у матчы супраць «Зальцбургу». У наступныя гады ў 177 матчах за венскі клюб ён забіў 27 мячоў, стаўшы ўладальнікам чэмпіёнскага тытулу ў сэзоне 2004—2005 гадоў. У 2003 годзе Андрэас быў прызнаны найлепшым футбалістам году ў Аўстрыі. У студзені 2006 году футбаліст перайшоў у «Рэд Бул» з Зальцбургу, але прабыў там усяго палову сэзону, бо ўжо ў жніўні ён адправіўся на правах арэнды ў адзін зь вядучых грэцкіх клюбаў — атэнскі «Панатынаікос».
Па заканчэньні тэрміну арэнды, 20 чэрвеня 2008 году Іваншыц пагадзіўся падпісаць з «Панатынаікосам» новае сталае пагадненьне. У жніўні 2009 году перайшоў у клюб нямецкай Бундэсьлігі «Майнц 05», спачатку на правах арэнды, а ў 2011 годзе права на Іваншыца былі выкупленыя «Майнцам» цалкам[4].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У зборнай Аўстрыі Андрэас дэбютаваў 26 сакавіка 2003 году ў матчы супраць зборнай Грэцыі, ён быў выкліканы ў каманду тагачасным трэнэрам зборнай Гансам Кранклем. У адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Чэхіі, які адбыўся 11 кастрычніка 2003 году, Іваншыц ўпершыню надзеў капітанскую павязку зборнай і стаў такім чынам ва ўзросьце 19 гадоў і 361 дзень самым маладым капітанам у гісторыі аўстрыйскай нацыянальнай зборнай.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Рапід»:
- Чэмпіён Аўстрыі: 2005
«Сіетл Саўндэрз»:
- Уладальнік Кубка МЛС: 2016
Асабістае жыцьцё
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Іваншыц паходзіць з музычнай сям’і, таму грае на розных музычных інструмэнтах у свой вольны час.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Andreas Ivanschitz // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Andreas Ivanschitz // FBref.com (мн.)
- ^ а б в ANDREAS IVANSCHITZ // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ^ «Andreas Ivanschitz endgültig ein Mainzer». 1. FSV Mainz 05.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Андрэас Іваншыц — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Асабісты сайт
- Статыстыка на rapidarchiv.at
- Нарадзіліся 15 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Аўстрыйскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Аўстрыі
- Футбалісты клюбу «Рапід» Вена
- Футбалісты клюбу «Рэд Бул» Зальцбург
- Футбалісты клюбу «Панатынаікос» Атэны
- Футбалісты клюбу «Майнц»
- Футбалісты клюбу «Левантэ» Валенсія
- Футбалісты клюбу «Сіетл Саўндэрз»
- Футбалісты клюбу «Вікторыя» Пльзень