Царква Георгія Пераможцы (Котра)
Славутасьць | |
Царква Георгія Пераможцы
| |
Краіна | Расейская імпэрыя |
Вёска | Котра |
Канфэсія | праваслаўе |
Эпархія | Гарадзенская |
Тып будынка | царква |
Першае згадваньне | 1560[1] |
Рэліквіі і сьвятыні | абраз сьвятога вялікамучаніка Георгія Пераможцы |
Стан | зруйнаваная |
Царква́ Гео́ргія Перамо́жцы — праваслаўная царква, якая знаходзілася ля вёскі Котра Гарадзенскага дабрачыньня Гарадзенскай япархіі (цяпер у Гарадзенскім раёне Гарадзенскай вобласьці). Не захавалася.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Стаяла на беразе ракі Котры на вясковых могілках, за 1,5 вярсты ад вёскі і за 27 вёрстаў ад Горадні. Пабудаваная з дрэва, заснавальнік невядомы. Паводле надпісу на абразе сьвятога вялікамучаніка Георгія Пераможцы, якую прыхаджане шанавалі як цудатворную, ён падараваны царкве ў 1560 року Іванам Верашчынскім.
У 1865 року царква адбудаваная з дапамогай княгіні Надзеі Трубяцкой, пляменьніцы князя Канстантына Сьвятаполка-Чацьвярцінскага, скідальскага вотчыньніка. У прыходзе 1845 чалавек зь вёсак Котра, Бірулічы, Брошкаўцы, Гушчыцы, Кашубінцы, Лашавічы, Мазынаў і Некрашы. Тры царкоўныя школы (Бірулічы, Брошкаўцы, Мазынаў).
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Котра — прыход Георгія Пераможцы 1899 — Гродзенская епархія — Гродзенскае дабрачынне. Radzima.net. Праверана 17 лютага г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Radzima.net (рас.)