Перайсьці да зьместу

Беларуская гімназія ў Клецку

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Клецкая беларуская гімназія»)
Беларуская гімназія ў Клецку
Gimnazjum Białoruskie w Klecku

Настаўнікі Клецкай гімназіі ў 1931 годзе. Зьлева направа — Рыгор Якубёнак, Мікола Чарнецкі, Вячаслаў Арэнь, Мікола Рудакевіч[1]
Заснаваная 1924
Зачыненая 1931
Дырэктар Рыгор Якубёнак
Навучэнцаў 200
Адрас Другая Рэч ПаспалітаяКлецак, вул. Татарская, 4 (1926—1931)
Геаграфічныя каардынаты 53°03′44.82″ пн. ш. 26°38′11.16″ у. д. / 53.06245° пн. ш. 26.6364333° у. д. / 53.06245; 26.6364333Каардынаты: 53°03′44.82″ пн. ш. 26°38′11.16″ у. д. / 53.06245° пн. ш. 26.6364333° у. д. / 53.06245; 26.6364333
Беларуская гімназія ў Клецку на мапе Польшчы (1918—1939)
Беларуская гімназія ў Клецку
Беларуская гімназія ў Клецку
Беларуская гімназія ў Клецку

Беларуская гімназія ў Клецку — навучальная ўстанова ў Клецку, якая дзейнічала ў 1924—1931 гг. за часамі міжваеннай Польскай Рэспублікі[2][3].

Клецак, Татарская, Беларуская гімназія (1924-31)
Навучэнцы Клецкай беларускай гімназіі. Нацыянальны гістарычны музэй Рэспублікі Беларусь.
Беларуская гімназія ў Клецку. «Родныя гоні» 1927 г. № 2, с. 11.

Заснаваная (спачатку 1—4 клясы) ў 1924 годзе пад ціскам беларускай грамадзкасьці, пасьля заступніцтва паслоў Сейму, у тым ліку Браніслава Тарашкевіча, а таксама дзякуючы самаахвярным дзеяньням Язэпа Шнаркевіча.

Месьцілася па адрасе: вул. Татарская, 4. Існавала на ахвяраваньні і аптаце вучняў. Дырэктарам усесь час быў Рыгор Якубёнак.

У розны час тут працавалі выкладчыкамі: Вячаслаў Арэнь, Антон Валынчык, Я. Драчан, А. Кішкель, Ю. Мушкат, Мікола Рудакевіч, В. Русак, В. Сініцына, Мікола Чарнецкі, Рыгор Якубёнак і інш. Пры гімназіі існаваў літаратурны гурток, які пасьля пераўтварыўся ў літаратурна-мастацкі, а таксама хор i аркестар, ставіліся спэктаклі па творах Голубка.[4][5][6]

У 1926 быў арганізаваны інтэрнат для гімназістаў.

У 1927 мела 8 асноўных клясаў і адну падрыхтоўчую, дзе навучалася каля 200 гімназістаў.

У 1930/1931 навучальным годзе налічвала 160 вучняў.

У 1931 школа была ліквідаваная польскімі ўладамі на хвалі барацьбы зь беларускім рухам. За тры выпускі гімназіі яе скончыла 46 навучэнцаў.

Вядомыя навучэнцы

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Сяргей Чыгрын. Лёс настаўнікаў Клецкай беларускай гімназіі. // Краязнаўчая газета : газэта. — 2023, чэрвень. — № 22 (939). — С. 1, 3.
  2. ^ «Беларуская гімназія ў Клецку». // Сялянская праўда : газэта. — 1924, 28 верасьня. — № 1. — С. 3, 4.
  3. ^ Абвестка. // Сялянская праўда : газэта. — 1924, 5 кастрычніка. — № 3. — С. 4.
  4. ^ Дзед з пад Клецку. Спэктакль у Клецку. // Беларуская слова : газэта. — 25 кастрычніка 1927. — № 35 (64). — С. 4.
  5. ^ Сокал В. Клецкая гімназія // Беларуская мінуўшчына : часопіс. — 1994. — № 4. — С. 28—31.
  6. ^ Барыс Баль. Ён працаваў у Наваградскай і Клецкай беларускіх гімназіях. (бел.) — Беларускае Радыё Рацыя 23.07.2021.