Перайсьці да зьместу

Кляўдыё Пісара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Клаўдыё Пісара»)
Кляўдыё Пісара
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 кастрычніка 1978(1978-10-03)[1][2] (46 гадоў)
Рост 184 см[3]
Вага 84 кг
Пазыцыя нападнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1996—1998
1998—1999
1999—2001
2001—2007
2007—2009
2008—2009
2009—2012
2012—2015
2015—2017
2017—2018
2018—
Дэпартыва Пэскера
Альянса
Вэрдэр
Баварыя
Чэлсі
Вэрдэр (арэнда)
Вэрдэр
Баварыя
Вэрдэр
Кёльн
Вэрдэр
42 (11)
44 (22)
56 (29)
174 (71)
21 (2)
26 (17)
77 (43)
50 (16)
47 (15)
16 (1)
44 (5)
Зборныя
1999—2016 Пэру 85 (20)

Кля́ўдыё Міге́ль Піса́ра Бо́сьё (па-гішпанску: Claudio Miguel Pizarro Bosio; нарадзіўся 3 кастрычніка 1978 году, Кальяо, Пэру) — былы пэруанскі футбаліст, нападнік. Адзін з самых выбітных гульцоў нацыянальнай зборнай Пэру за ўсю ейную гісторыю. 23 кастрычніка 2010 году Пісара перасягнуў рэкорд Джавані Элбэра ў 133 галоў, што ёсьць найлепшым паказчыкам сярод легіянэраў у чэмпіянаце Нямеччыны. Гэты рэкордны гол быў забіты ў матчы «Вэрдэру», за які выступаў Кляўдыё, і мёнхэнглядбаскай «Барусіі»[4]. У траўні 2014 году Пісара дасягнуў дзявятага месца ў сьпісе бамбардзіраў Бундэсьлігі за ўсю ейную гісторыю, маючы на сваім рахунку 176 галоў.

Магутны нападнік перабраўся ў Эўропу з Пэру ў 1999 годзе, апынуўшыся ў «Вэрдэры» з Брэмэну. За два сэзоны тамака ён правёў 76 матчаў і забіў 28 мячоў. Наступныя шэсьць гадоў кар’еры Пісара мінулі ў «Баварыі», зь якой ён тры разы выйграваў чэмпіянат і кубак Нямеччыны, нязьменна робячы дубль: у 2003, у 2005 і 2006 гадах. У 2001 годзе Пісара выйграў з «Баварыяй» Міжкантынэнтальны кубак ФІФА. Улетку 2007 году ў Кляўдыё скончыўся кантракт з «Баварыяй» і ён перайшоў у «Чэлсі» па вольным трансфэры. Усяго ён згуляў за «Баварыю» 254 матчы і забіў 101 гол. Кляўдыё прапусьціў пачатак перадсэзоннай падрыхтоўкі «Чэлсі», таму што выступаў на Кубку Амэрыкі разам са зборнай Пэру. Яго каманда дабралася да чвэрцьфіналу турніру, дзе прайграла Аргентыне. Кляўдыё забіў на кубку два мячы. Пачаў Пісара новы сэзон даволі ярка, замацаваўшыся ў аснове, і забіўшы гол у першым жа туры чэмпіянату Ангельшчыны. Пасьля сыходу Жузэ Маўрыньню ў Кляўдыё пачаўся спад. А пасьля студзеньскай куплі Нікаля Анэлька й Франка Ды Санта, Пісара і зусім страціў усе шанцы на пападаньне ў асноўны склад. Мяркуецца, што ўлетку Кляўдыё пакіне «Стэмфард Брыдж».

«Альянса»:

«Баварыя»:

«Вэрдэр»:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]