Перайсьці да зьместу

Хуан Мануэль Варгас

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Хуан Мануэль Варгас
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 5 кастрычніка 1983(1983-10-05)[1][2] (42 гады)
Рост 1,8 м
Вага 77 кг
Пазыцыя задні абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2002—2004 Унівэрсытарыё[d] 69 (7)
2005—2006 Калён[d] 54 (4)
2006—2008 Катанія 69 (5)
2008—2015 Фіярэнтына 147 (17)
2012—2013 Джэноа 20 (0)
2015—2016 Рэал Бэтыс 20 (3)
2017—2018 Унівэрсытарыё[d] 47 (8)
Зборныя
2002—2003 Пэру (да 20)[d] 3 (0)
2004—2016 Пэру 62 (4)

Хуа́н Мануэ́ль Ва́ргас (па-гішпанску: Juan Manuel Vargas; нар. 5 кастрычніка 1983 году, Ліма, Пэру) — пэруанскі футбаліст, паўабаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Пэру.

Кар’еру футбаліста распачаў у клюбе «Ўнівэрсытарыё», выхаванцам якой і зьяўляецца. Дэбютаваў за клюб у 2002 годзе. У хуткім часе Варгас стаў ключавым гульцом каманды, чым зацікавіліся прадстаўнікі аргентынскага клюбу «Калён». У новым клюбе паўабаронца хутка стаў гульцом асноўнага складу і выканаўцам стандартных стрэлаў. Напачатку 2006 году цікавасьць да гульца мелі ангельскі «Портсмут» і італьянская «Катанія», апошняя выкупіла кантракт пэруанца за 3,5 млн эўра.

У складзе «Катаніі» Варгас дэбютаваў у таварыскай гульні супраць «Палерма», які скончыўся перамогай «Катаніі» зь лікам 5:1. А ў афіцыйным матчы Варгас упершыню згуляў 1 кастрычніка 2006 году ў матчы Сэрыі А супраць «Фіярэнтыны», які скончыўся разгромам «Катаніі» зь лікам 0:3. У цэлым, першы сэзон для Варгаса прайшоў досыць роўна, ён здолеў замацавацца ў асноўным складзе, не зважаючы на тое, што першапачаткова запрашаўся ў клюб у якасьці дублёру.

Пасьля некалькіх выдатных сэзонаў на гульца зьвярнулі ўвагу шэраг клюбаў. 17 траўня 2008 году паведамлялася, што Варгас пагадзіўся падпісаць кантракт з мадрыдзкім «Рэалам»[3]. Аднак 5 ліпеня ён далучыўся да складу «Фіярэнтыны», якая выклала за паўабаронца 12 млн эўра.

У нацыянальнай зборнай Пэру Варгас дэбютаваў 13 кастрычніка 2004 году ў адборачным матчы чэмпіянату сьвету 2006 году супраць зборнай Парагваю, які скончыўся зь лікам 1:1. Варгас выйшаў зь першых хвілінаў і правёў на пляцоўцы ўвесь матч.

«Унівэрсытарыё»:

Пэру:

  1. JUAN MANUEL VARGAS // Argentine Soccer Database (гішп.)
  2. Juan Manuel Vargas // As (гішп.)Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
  3. Madrid Agree Terms With Vargas. Goal.com

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]