Кляўдыё Пісара
Кляўдыё Пісара | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 3 кастрычніка 1978[1] (41 год) Кальяо, Пэру | |
Рост | 186 см | |
Вага | 84 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Кёльн | |
Нумар | 39 | |
Моладзевыя клюбы | ||
Акадэмія Канталяо | ||
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1996—1997 1997—1999 1999—2001 2001—2007 2007—2009 2008—2009 2009—2012 2012—2015 2015—2017 2017— |
Дэпартыва Пэскера Альянса Вэрдэр Баварыя Чэлсі → Вэрдэр Вэрдэр Баварыя Вэрдэр Кёльн |
42 (11) 44 (22) 56 (29) 174 (71) 21 (2) 26 (17) 77 (43) 50 (16) 47 (15) 1 (0) |
Зборныя | ||
1999—2016 | Пэру | 85 (20) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Кля́ўдыё Міге́ль Піса́ра Бо́сьё (па-гішпанску: Claudio Miguel Pizarro Bosio; нарадзіўся 3 кастрычніка 1978 году, Кальяо, Пэру) — пэруанскі футбаліст, нападнік нямецкага клюбу «Кёльн» і нацыянальнай зборнай Пэру. 23 кастрычніка 2010 году Пісара перасягнуў рэкорд Джавані Элбэра ў 133 галоў, што ёсьць найлепшым паказчыкам сярод легіянэраў у чэмпіянаце Нямеччыны. Гэты рэкордны гол быў забіты ў матчы «Вэрдэру», за які выступаў Кляўдыё, і мёнхэнглядбаскай «Барусіі»[2]. У траўні 2014 году Пісара дасягнуў дзявятага месца ў сьпісе бамбардзіраў Бундэсьлігі за ўсю ейную гісторыю, маючы на сваім рахунку 176 галоў.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Магутны нападнік перабраўся ў Эўропу з Пэру ў 1999 годзе, апынуўшыся ў «Вэрдэры» з Брэмэну. За два сэзоны тамака ён правёў 76 матчаў і забіў 28 мячоў. Наступныя шэсьць гадоў кар’еры Пісара мінулі ў «Баварыі», зь якой ён тры разы выйграваў чэмпіянат і кубак Нямеччыны, нязьменна робячы дубль: у 2003, у 2005 і 2006 гадах. У 2001 годзе Пісара выйграў з «Баварыяй» Міжкантынэнтальны кубак ФІФА. Улетку 2007 году ў Кляўдыё скончыўся кантракт з «Баварыяй» і ён перайшоў у «Чэлсі» па вольным трансфэры. Усяго ён згуляў за «Баварыю» 254 матчы і забіў 101 гол. Кляўдыё прапусьціў пачатак перадсэзоннай падрыхтоўкі «Чэлсі», таму што выступаў на Кубку Амэрыкі разам са зборнай Пэру. Яго каманда дабралася да чвэрцьфіналу турніру, дзе прайграла Аргентыне. Кляўдыё забіў на кубку два мячы. Пачаў Пісара новы сэзон даволі ярка, замацаваўшыся ў аснове, і забіўшы гол у першым жа туры чэмпіянату Ангельшчыны. Пасьля сыходу Жузэ Маўрыньню ў Кляўдыё пачаўся спад. А пасьля студзеньскай куплі Нікаля Анэлька й Франка Ды Санта, Пісара і зусім страціў усе шанцы на пападаньне ў асноўны склад. Мяркуецца, што ўлетку Кляўдыё пакіне «Стэмфард Брыдж».
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
«Баварыя»:
- Чэмпіён Нямеччыны (6): 2003, 2005, 2006, 2013, 2014, 2015
- Уладальнік Кубка Нямеччыны (5): 2003, 2005, 2006, 2013, 2014
- Уладальнік Кубка Лігі Нямеччыны: 2004
- Уладальнік Супэркубка Нямеччыны: 2012
- Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2013
- Уладальнік Супэркубка Эўропы: 2013
- Перамжца клюбнага чэмпіянату сьвету: 2013
- Уладальнік Міжкантынэнтальнага кубка: 2001
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ а б Transfermarkt — 2000.
- ^ Keine Erfolgserlebnisse für die Sorgenkinder. Kicker
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Кляўдыё Пісара — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Статыстыка на National Football Teams
- Статыстыка на FIFA.com