НХЛ 2016—2017 гадоў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «НХЛ у сэзоне 2016—2017 гадоў»)

НХЛ у сэзоне 2016—2017 гадоў — 100-ы (99-ы гульнявы) сэзон Нацыянальнай хакейнай лігі, які распачаўся 12 кастрычніка 2016 году. У розыгрышу лігі ўзялі ўдзел 30 клюбаў. Таксама як і ліга сваё стагодзьдзе адзначае клюб «Таронта Мэйпл Ліфс». Гэты сэзон стаў для клюбу «Дэтройт Рэд Ўінгс» апошнім на пляцоўцы «Джо Луіс Арэна», з новага сэзону каманда будзе прымаць супернікаў на новай «Літл Сызарз Арэне». У гэтым сэзоне было згуляна чатыры матчы на адкрытых пляцоўках.

Пераможцам рэгулярнага сэзону другі раз запар і трэці раз у сваёй гісторыі стаў амэрыканскі клюб «Вашынгтон Кэпіталз». Матчы плэй-оф пачаліся 12 красавіка 2017 году. У фінальнай сэрыі на Кубак Стэнлі сустракаліся клюбы «Пітсбург Пінгвінз» і «Нэшвіл Прэдатарз», перамогу у сэрыі атрымала каманда зь Пітсбургу.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]