Перайсьці да зьместу

Касьцёл у Гонар Зьняцьця Збаўцы з Крыжа (Грозаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл у Гонар Зьняцьця Збаўцы з Крыжа
Касьцёл у Гонар Зьняцьця Збаўцы з Крыжа
Касьцёл у Гонар Зьняцьця Збаўцы з Крыжа
Краіна Беларусь
Вёска Грозаў
Каардынаты 53°10′10.85″ пн. ш. 27°19′54.80″ у. д. / 53.1696806° пн. ш. 27.3318889° у. д. / 53.1696806; 27.3318889Каардынаты: 53°10′10.85″ пн. ш. 27°19′54.80″ у. д. / 53.1696806° пн. ш. 27.3318889° у. д. / 53.1696806; 27.3318889
Канфэсія каталіцтва
Архітэктурны стыль клясыцызм
Касьцёл у Гонар Зьняцьця Збаўцы з Крыжа на мапе Беларусі
Касьцёл у Гонар Зьняцьця Збаўцы з Крыжа
Касьцёл у Гонар Зьняцьця Збаўцы з Крыжа
Касьцёл у Гонар Зьняцьця Збаўцы з Крыжа
Касьцёл у Гонар Зьняцьця Збаўцы з Крыжа на Вікісховішчы

Касьцёл у Гонар Зьняцьця Збаўцы з Крыжа — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Грозаве. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на Слуцкай вуліцы. З савецкіх часоў у будынку месьціцца клюб. Твор архітэктуры клясыцызму з рудымэнтамі барока.

Перад касьцёлам стаіць крыж у памяць пра Другі Грозаўскі полк Беларускай Народнай Рэспублікі, які браў удзел у Слуцкім збройным чыне ў лістападзе — сьнежні 1920 году.

Праект маскоўскай перабудовы касьцёла, 1875 г.

Мураваны касьцёл у Грозаве збудавалі ў 1802 годзе на месцы драўлянага. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 годзе расейскія ўлады зачынілі касьцёл, а ў 1877 годзе перарабілі яго пад Мікалаеўскую царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы).

У 1962 годзе савецкія ўлады зачынілі царкву. У 1968 годзе былы касьцёл перабудавалі пад клюб і ўправу калгасу.

Крыж абаронцам БНР

Помнік архітэктуры клясыцызму з рудымэнтамі барока. Гэта 3-нэфавы бязьвежавы з прастакутнай апсыдай аб’ём пад 2-схільным гонтавым дахам. Галоўны фасад завяршае вялікі трыкутны франтон. Роўнічныя фасады аздабляюцца кутнімі пілястрамі.

Унутраная прастора падзялялася шасьцю магутнымі 4-граннымі пілёнамі на тры нэфы, кожны зь якіх заканчваўся алтаром. Малітоўная заля перакрывалася драўлянай стольлю. На хорах месьціўся арган. Направа ад апсыды — закрысьція, пад касьцёлам крыпта.

У выніку маскоўскай перабудовы другой паловы XIX ст. у будынку касьцёла заклалі дзьвярныя і аконныя праёмы, замест якіх прабілі новыя. Разабралі закрысьцію, зрабіўшы рызьніцу пры дапамозе перагародкі, якая падзяліла апсыду на дзьве часткі. Над цэнтральнай часткай паставілі пяць купалоў-цыбулінаў, над уваходам — высокую гранёную званіцу з шатром і купалам-цыбулінай[1].

  1. ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 112.
  • Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]