Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў (Зэмбін)
Помнік сакральнай архітэктуры | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў
| |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі
| |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Зэмбін |
Каардынаты | 54°21′41.84″ пн. ш. 28°13′10.61″ у. д. / 54.3616222° пн. ш. 28.2196139° у. д.Каардынаты: 54°21′41.84″ пн. ш. 28°13′10.61″ у. д. / 54.3616222° пн. ш. 28.2196139° у. д. |
Канфэсія | каталіцтва |
Эпархія | Менска-Магілёўская архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | барока і клясыцызм |
Дата заснаваньня | 1609 |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў | |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў на Вікісховішчы |
Касьцёл Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі і кляштар дамініканаў — помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў у Зэмбіне. Знаходзіцца на гістарычнай Касьцельнай вуліцы[a]. Твор архітэктуры барока і клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Комплекс Зэмбінскага дамініканскага кляштару складаўся з касьцёла і кляштарнага комплексу. У другой палове XIX ст. улады Расейскай імпэрыі зруйнавалі кляштар, у першай палове XX ст. савецкія ўлады зачынілі касьцёл, які да нашага часу прыйшоў у заняпад і патрабуе неадкладнай кансэрвацыі і рэстаўрацыі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1609 годзе (паводле іншых зьвестак, у 1640 годзе) падкаморы ашмянскі Адам Мацей Саковіч і ягоная жонка Мар’яна (з Тышкевічаў) фундавалі ў Зэмбіне кляштар дамініканаў. Неўзабаве ў мястэчку збудавалі драўляныя касьцёл і кляштар. Пры кляштары дзеялі шпіталь і школа, існавала бібліятэка.
У 1766 годзе ўладальнік Зэмбіна Адам Храптовіч выдзяліў сродкі на будаваньне мураванага кляштару. У 1790 годзе стары драўляны будынак згарэў. У 1790—1809 гадох будаваўся новы мураваны касьцёл, асьвечаны 15 жніўня 1809 году.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па другім падзеле Рэчы Паспалітай (1793 год), калі Зэмбін апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1833 годзе расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, па чым касьцёл дзеяў як парафільны.
У другой палове XIX ст. расейскія ўлады зруйнавалі будынак кляштару (імаверна, захаваліся падмуркі). У пачатку XX ст. вернікі на ўласныя сродкі адрамантавалі касьцёл.
Наноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За савецкім часам касьцёл дзеяў да 1933 году, калі яго гвалтоўна зачынілі савецкія ўлады, і пэўны час у Другую сусьветную вайну.
У красавіку 2022 году абрынулася частка бакавой сьцяны і франтона будынка касьцёла[1].
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Касьцёл — бязьвежавая 3-нэфавая базыліка з паўкруглай апсыдай. Высокі 2-схільны дах на галоўным фасадзе закрываецца фігурным франтонам, узьняты на магутны атык і дэкараваны вазонамі. Над алтарнай часткай узвышалася 2-ярусная сынатурка. Аркавую нішу франтона ўпрыгожвае скульптура Маці Божай.
Унутраная прастора перакрываецца крыжовымі скляпеньнямі на падпружных арках. Інтэр’ер упрыгожваў галоўны алтар з абразом Хрыста пэндзля Яна Дамеля і бакавыя алтары Маці Божай Шкаплернай, Сьвятога Язэпа, Ўкрыжаваньня і Сьвятога Антонія. На бакавых сьценах была сэрыя тэракотавых пано з сцэнамі Крыжовага шляху. Існавалі драўляны амбон, арган, жырандолі[2].
Кляштар
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кляштарны корпус — 1-павярховы крыжападобны ў пляне будынак пад гонтавым дахам. Усярэдзіне было 5 кельляў і пакой рэфэктара.
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд, каля 1900 г.
-
1914 г.
-
Інтэр’ер, 1914 г.
-
Плябанія, 1914 г.
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]-
Агульны выгляд
-
Апсыда
-
Інтэр’ер
-
Фрагмэнт
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Цяперашні афіцыйны адрас касьцёла — вуліца Ленінская
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ У Зембіне абрынуліся руіны старога касцёла ФОТА, Наша Ніва, 10 красавіка 2022 г.
- ^ Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі. — Менск, 2008. С. 156.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Кулагін А. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. Кулагін; фатограф А. Дыбоўскі. — 2-е выд. — Менск: БелЭн, 2008. — 488 с.: іл. ISBN 978-985-11-0395-5.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 612Г000020 |